Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 6 декабря 1999 г. N 8/1939

УЗГОДНЕНА                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў                          Першы намеснiк Мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                 культуры i друку
           А.I.Сверж                                Рэспублiкi Беларусь
22.12.1995                                                     У.А.Гiлеп
                                                    22.12.1995
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЎСТАНОЎ КЛУБНАГА ТЫПУ, НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ I IНШЫХ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫХ УСТАНОЎ
(с изм., внесенными письмом Минкультуры от 07.06.1996 N 03-18/2024)
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi; раённых метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культурна-асветнай работы; гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы; раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры; раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў, народнага мастацтва; цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры; цэнтраў, дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва; сельскага клуба; клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў, дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.; раённых музеяў; груп цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры аддзеле культуры райвыканкама; цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм
Агульныя ўмовы ўвядзення пасад спецыялiстаў i iншага персаналу ва ўстановах клубнага тыпу, навукова-метадычных цэнтрах i iншых культурна-асветных установах
1. Пасада кiраўнiка гуртка, студыi, аб'яднання, калектыву ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожны гурток, студыю, аб'яднанне, калектыў.
2. Пасада аператара ўводзiцца ў штат навукова-метадычных цэнтраў пры наяўнасцi капiравальна-множальнай тэхнiкi.
3. Пасада прыбiральшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы.
Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м.
4. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе.
5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.
6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
7. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi, 1 адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi. Пасада вадзiцеля ўводзiцца пры наяўнасцi аўтатранспартнага сродку (аўтамабiля, аўтобуса).
8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры
----T--------------------------------T----------T--------------------------
 N  ¦          Назва пасад           ¦Колькасць ¦     Дадатковыя ўмовы
п/п ¦                                ¦ адзiнак  ¦    ўвядзення адзiнак
----+--------------------------------+----------+--------------------------
 1.  Дырэктар                             1
 2.  Мастацкi кiраўнiк                    1
 3.  Хармайстар, балетмайстар             1      Пры наяўнасцi не меней 3
                                                 гурткоў, калектываў
                                                 адпаведнага жанру
 4.  Акампанiятар                         1      Пры наяўнасцi калектыву
                                                 мастацкай самадзейнасцi
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
раённых метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культурна-асветнай работы
---T----------------------------------T----------T-------------------------
 N ¦                                  ¦Колькасць ¦    Дадатковыя ўмовы
п/п¦           Назва пасад            ¦ адзiнак  ¦    ўвядзення адзiнак
---+----------------------------------+----------+-------------------------
1.  Дырэктар                               1
2.  Вядучыя спецыялiсты па этнаграфii      4      Пры наяўнасцi не менш 12
    i фальклору, вакальна-харавому,               калектываў адпаведнага
    харэаграфiчнаму, тэатральнаму,                жанру
    музычна-iнструментальнаму
    мастацтву
3.  Рэжысёр па арганiзацыi масавых         1
    свят i тэатралiзаваных
    прадстаўленняў
4.  Метадысты па аматарскiх                2
    аб'яднаннях, культурна-досугавай
    дзейнасцi
5.  Сакратар-машынiстка                    1
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры
----T--------------------------------T---------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад           ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення
п/п ¦                                ¦ адзiнак ¦          адзiнак
----+--------------------------------+---------+---------------------------
 1.  Дырэктар                             1
 2.  Намеснiк дырэктара                   1
 3.  Мастацкi кiраўнiк                    1
 4.  Загадчык дзiцячага аддзела           1
 5.  Рэжысёр, балетмайстар,               3     Пры наяўнасцi не менш 3
     хармайстар                                 гурткоў, калектываў
                                                адпаведнага жанру
 6.  Метадыст I катэгорыi                 1*
 7.  Метадыст I i II катэгорыi            2*    *Уводзяцца пры
                                                адсутнасцi ў раёне
                                                навукова-метадычнага
                                                цэнтра
 8.  Рэдактар                             1*
 9.  Мастак-афармiцель                    1
10.  Iнжынер                              1
11.  Кладаўшчык                           1
12.  Акампанiятар                         1     Пры наяўнасцi калектываў
                                                мастацкай самадзейнасцi
13.  Касцюмер                             1
---------------------------------------------------------------------------
Заўвага. Намеснiк дырэктара i загадчык аддзела, кладаўшчык уводзяцца ў клубных установах, якiя аднесены да I i II групы па аплаце працы.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
раённых музеяў
----------------------------------------T----------------------------------
              Назва пасад               ¦        Колькасць адзiнак
----------------------------------------+----------------------------------
1. Дырэктар                                              1
2. Галоўны захавальнiк                                   1
3. Старшы навуковы супрацоўнiк                           1
4. Навуковы супрацоўнiк                                  1
5. Мастак                                                1
6. Загадчык гаспадаркi                                   1
---------------------------------------------------------------------------
Заўвагi:
1. Пасада музейнага наглядчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнкi на 2 залы, пры наяўнасцi асобнага ўваходу ў залу - 1 адзiнка на залу.
2. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца толькi пры яго наяўнасцi.
3. Пасада прыбiральшчыцы ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы.
Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м.
4. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе.
5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнкi ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.
6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
7. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi i адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi.
8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты музеяў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.
ТЫПАВЫ ШТАТНЫ РАСКЛАД
абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi
----T--------------------------------T---------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад           ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення
п/п ¦                                ¦ адзiнак ¦          адзiнак
----+--------------------------------+---------+---------------------------
 1  ¦               2                ¦    3    ¦             4
----+--------------------------------+---------+---------------------------
 1.  Дырэктар                             1
 2.  Намеснiк дырэктара - загадчык        1
     аддзела (лабараторыi)
     традыцыйнай культуры
 3.  Намеснiк дырэктара (мастацкi         1
     кiраўнiк) - загадчык аддзела
     аматарскай творчасцi i
     культурна-досугавай дзейнасцi
 4.  Галоўны бухгалтар                    1
 5.  Бухгалтар                            1
 6.  Загадчык гаспадаркай                 1
 7.  Сакратар-машынiстка                  1
                 Аддзел (лабараторыя) традыцыйнай культуры
 1.  Галоўныя спецыялiсты па              2
     этнаграфii i фальклору,
     выяўленчаму i дэкаратыўна-
     прыкладному мастацтву
 2.  Вядучыя спецыялiсты па народных      3
     традыцыях i абрадах, народных
     промыслах, народна-сцэнiчнаму
     касцюму
 3.  Загадчык (метадыст) музея,           1     Пры наяўнасцi музея,
     выставачнай залы                           выставачнай залы
        Аддзел аматарскай творчасцi i культурна-досугавай дзейнасцi
 1.  Галоўныя спецыялiсты па              5
     вакальна-харавому,
     харэаграфiчнаму, тэатральнаму,
     музычна-iнструментальнаму
     мастацтву, культурна-досугавай
     дзейнасцi
 2.  Галоўны рэжысёр па арганiзацыi       1
     тэатралiзаваных масавых свят i
     прадстаўленняў
 3.  Вядучыя спецыялiсты па               2
     музычнаму мастацтву, аматарскiх
     аб'яднаннях
 4.  Метадыст па рабоце з дзецьмi i       1
     падлеткамi
          Iнфармацыйна-аналiтычны i рэпертуарна-выдавецкi аддзел
 1.  Загадчык аддзела                     1
 2.  Галоўны спецыялiст па                1
     рэпертуарна-выдавецкай
     дзейнасцi
 3.  Вядучыя спецыялiсты па               2
     iнфармацыйна-аналiтычнай
     дзейнасцi, тэхнiчных сродках
 4.  Рэдактар                             1
 5.  Лабарант                             1
---------------------------------------------------------------------------
Заўвагi:
1. Пры наяўнасцi дзеючых пры метадычных цэнтрах мастацкiх калектываў, якiя з'яўляюцца базавымi творчымi лабараторыямi, уводзiцца адпаведная адзiнка кiраўнiка калектыву.
2. Пасады абслугоўваючага персаналу ўводзяцца ў адпаведнасцi з агульнымi ўмовамi для ўстаноў клубнага тыпу i навукова-метадычных цэнтраў.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў, народнага мастацтва
-----T---------------------------T----------T------------------------------
  N  ¦        Назва пасад        ¦Колькасць ¦  Дадатковыя ўмовы ўвядзення
 п/п ¦                           ¦ адзiнак  ¦           адзiнак
-----+---------------------------+----------+------------------------------
 1.   Дырэктар                        1
 2.   Метадыст-майстар              1 - 2    Пры эксперыментальным
                                             аднаўленнi рэдкiх традыцыйных
                                             рамёстваў, патрабуючых
                                             глыбокага вывучэння, збору
                                             матэрыялаў i iнш.
 3.   Малодшы навуковы                1      Пры наяўнасцi выставачнай
      супрацоўнiк                            залы, музейнай экспазiцыi
 4.   Загадчык гаспадаркай            1
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
цэнтраў, дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва
----T-------------------------------T----------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад          ¦Колькасць ¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення
п/п ¦                               ¦ адзiнак  ¦          адзiнак
----+-------------------------------+----------+---------------------------
 1.  Дырэктар                            1
 2.  Акампанiятар                        1      Пры наяўнасцi калектыву
                                                мастацкай самадзейнасцi
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы
----T--------------------------------T---------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад           ¦Колькасць¦          Заўвагi
п/п ¦                                ¦ адзiнак ¦
----+--------------------------------+---------+---------------------------
 1.  Дырэктар                             1
 2.  Вядучыя спецыялiсты па асноўных      2     Пры наяўнасцi не менш 12
     жанрах народнай творчасцi                  калектываў адпаведнага
                                                жанру
 3.  Метадысты аматарскiх                 3
     аб'яднанняў, культурна-
     досугавай дзейнасцi
 4.  Рэжысёр па арганiзацыi масавых       1
     свят i тэатралiзаваных
     прадстаўленняў
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
сельскага клуба
----T-------------------------------T----------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад          ¦Колькасць ¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення
п/п ¦                               ¦ адзiнак  ¦          адзiнак
----+-------------------------------+----------+---------------------------
 1.  Загадчык                            1
 2.  Акампанiятар                        1      Пры наяўнасцi калектыву
                                                мастацкай самадзейнасцi
---------------------------------------------------------------------------
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў, дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.
----T--------------------------------T---------T---------------------------
 N  ¦          Назва пасад           ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення
п/п ¦                                ¦ адзiнак ¦          адзiнак
----+--------------------------------+---------+---------------------------
 1.  Загадчык                             1
 2.  Акампанiятар                         1     Пры наяўнасцi калектыву
                                                мастацкай самадзейнасцi
---------------------------------------------------------------------------
Заўвага. Назвы клуб-бiблiятэка або бiблiятэка-клуб i iншыя зацвярджаюцца ў залежнасцi ад наяўнасцi адпаведных памяшканняў, аб'ёму i профiлю работы, кнiжных фондаў i г.д.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
груп цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры райаддзеле культуры <*>
---------------------------------------------------------------T-----------
                          Назва пасад                          ¦ Колькасць
                                                               ¦  адзiнак
---------------------------------------------------------------+-----------
1. Начальнiк групы                                                   1
2. Iнжынер I катэгорыi                                               1
3. Кладаўшчык                                                        1
4. Рабочы па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў,
   збудаванняў i абсталявання (столяр, слесар-сантэхнiк,
   электрык)                                                         3
5. Дапаможны рабочы                                                  2
6. Вадзiцель                                                         1
---------------------------------------------------------------------------
--------------------------------
<*> Ствараецца па рашэннi мясцовых Саветаў.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ
цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь
-------------------------------T----------------------T--------------------
                               ¦  Колькасць адзiнак   ¦
                               +----------------------+
          Назва пасад          ¦група па аплаце працы ¦      Заўвагi
                               +-----T-----T----T-----+
                               ¦  I  ¦ II  ¦III ¦ IV  ¦
-------------------------------+-----+-----+----+-----+--------------------
                 Цэнтральная гарадская, раённая бiблiятэка
                               Адмiнiстрацыя
Дырэктар                          1     1    1     1
Намеснiк дырэктара                2     2    1     1
Сакратар-машынiстка               1     1    -     -
                     Аддзел абслугоўвання i iнфармацыi
            (чытальная зала, абанемент, даведачная служба, МБА)
Загадчык аддзела                  1     1    1     1
Галоўны бiблiятэкар               1     1    1     -
Вядучы бiблiятэкар                2     -    -     -
Бiблiятэкар (пры 2-зменным        4     4    4     4
рэжыме работы)
Загадчык iнфармацыйна-            1     1    -     -
бiблiяграфiчнага сектара
Галоўны бiблiёграф                1     1    1     -
Бiблiёграф                        1     1    1     1
       Аддзел камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду
Загадчык аддзела                  1     1    1     1
Галоўны бiблiятэкар               1     1    1     -
Вядучы бiблiятэкар                1     -    -     -
Бiблiятэкар                       3     3    2     2
                 Аддзел бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу
Загадчык аддзела                  1     1    1     1
Галоўны бiблiятэкар               1     1    1     -
Вядучы бiблiятэкар                1     -    -     -
Метадыст                          2     2    1     1
Бiблiятэкар                       1     1    1     1
Мастак-афармiцель                 1     1    1     1
  Аддзел матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i гаспадарчага абслугоўвання
Загадчык аддзела                  1     1    1     1
Падсобны рабочы                   1     1    1     1
Вадзiцель                         1     1    1     1   Пры наяўнасцi
                                                       аўтатранспарту
Аператар размнажальнай тэхнiкi    1     1    1     1   Пры наяўнасцi
                                                       размнажальна-
                                                       капiравальных
                                                       апаратаў
Iнжынер                           1     1    1     1   Пры наяўнасцi ЭВМ
Пераплётчык                       3     2    1     1
---------------------------------------------------------------------------
Заўвагi:
1. Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы з'яўляецца адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi.
2. Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш за 80 адзiнак па штатнаму раскладу.
3. У аддзеле абслугоўвання i iнфармацыi цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў звыш 4200 i 60 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары (бiблiёграфы), вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары (бiблiёграфы) з разлiку адна адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач; 0,5 адзiнкi на кожныя наступныя 350 чытачоў i 5 тыс. кнiгавыдач. У iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца адна адзiнка бiблiёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сiстэмы.
4. У цэнтральных бiблiятэках i бiблiятэках-фiлiялах могуць стварацца спецыялiзаваныя аддзелы (сектары): абслугоўвання вучняў старэйшых, малодшых класаў, мастацтва, нотна-музычныя, юнацкiя; абанементы, чытальныя залы або сектары кнiг па замежных мовах; фанатэкi i г.д. Аддзелы (сектары) ствараюцца ў межах колькасцi адзiнак бiблiятэчных работнiкаў, якiя вызначаны ў адпаведнасцi з п. 3.
5. У аддзеле камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду цэнтральнай бiблiятэкi апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары, вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары. Пры гэтым агульная колькасць штатных адзiнак устанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на 6 тыс. экз. паступленняў i выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных матэрыялаў).
6. У гарадскiх i гарпасялковых фiлiялах агульная колькасць бiблiятэчных работнiкаў (акрамя загадчыка фiлiяла) вызначаецца з разлiку адна штатная адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач у год, у дзiцячых фiлiялах - 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач у год, у сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6 тыс. кнiгавыдач у год.
7. У аддзеле бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца пасада метадыста з разлiку адна адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС.
8. Пасада загадчыка гарпасялковай i сельскай бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 700 i 10 тыс. кнiгавыдач.
9. Пасада загадчыка гарадской бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 2 тыс. i 30 тыс. кнiгавыдач.
10. Нарматывы нагрузкi па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання i iнфармацыi, камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду ўстанаўлiваюцца ў памеры 50% ад норм, якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў адпаведных аддзелаў. На iншыя кiруючыя пасады ўказаныя нарматывы не распаўсюджваюцца.
11. Для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з колькасцю чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1,520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку па ўзгадненнi з адпаведнымi органамi кiравання.
12. Пасада прыбiральшчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 300 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 300 кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м, менш за 150 кв.м - уводзiцца 0,25 адзiнкi прыбiральшчыцы.
Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца адна адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 150 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры плошчы ўборкi менш за 150 кв.м.
13. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 80 нумароў у гардэробе.
14. Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы, што прыбiраецца. Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай улады.
15. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку адна адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.
16. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi, адна адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi.
17. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органоў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности