
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 18 апреля 2012 г. N 8/25322
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 1996 г. N 03-18/2024
Упраўленнi культуры аблвыканкамаў
i Мiнскага гарвыканкама
ZakonBy.net: примечание.
В официальном тексте документа, видимо, допущена опечатка: приказ Министерства культуры Республики Беларусь N 5 издан 01.01.1996, а не 08.01.96.
Накiроўваем для кiраўнiцтва Тыпавыя штаты цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм Мiнiстэрства культуры, узгодненыя з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь 31.05.96 N 06-6/533, узамен Тыпавых штатаў цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм, зацверджаных загадам Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь ад 08.01.96 N 5.
Першы намеснiк Мiнiстра У.П.Рылатка
ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫХ БIБЛIЯТЭЧНЫХ СIСТЭМ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
----------------------------T--------------------------T-------------------
¦ Колькасць адзiнак ¦
+--------------------------+
Назва пасад ¦ група па аплаце працы ¦ Заўвагi
+-----T------T------T------+
¦ I ¦ II ¦ III ¦ IV ¦
----------------------------+-----+------+------+------+-------------------
Цэнтральная гарадская, раённая бiблiятэка
Адмiнiстрацыя
Дырэктар 1 1 1 1
Намеснiк дырэктара 2 2 1 1
Сакратар-машынiстка 1 1 - -
Аддзел абслугоўвання i iнфармацыi
(чытальная зала, абанемент, даведачная служба, МБА)
Загадчык аддзела 1 1 1 1
Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 -
Вядучы бiблiятэкар 2 - - -
Бiблiятэкар (пры 2-зменным 4 4 4 4
рэжыме работы)
Загадчык iнфармацыйна- 1 1 - -
бiблiяграфiчнага сектара
Галоўны бiблiёграф 1 1 1 -
Бiблiёграф 1 1 1 1
Аддзел камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду
Загадчык аддзела 1 1 1 1
Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 -
Вядучы бiблiятэкар 1 - - -
Бiблiятэкар 3 3 2 2
Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу
Загадчык аддзела 1 1 1 1
Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 -
Вядучы бiблiятэкар 1 - - -
Метадыст 2 2 1 1
Бiблiятэкар 1 1 1 1
Мастак-афармiцель 1 1 1 1
Аддзел матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i гаспадарчага абслугоўвання
Загадчык аддзела 1 1 1 1
Падсобны рабочы 1 1 1 1
Вадзiцель 1 1 1 1 Пры наяўнасцi
аўтатранспарту
Аператар размнажальнай 1 1 1 1 Пры наянасцi
тэхнiкi размнажальна-
капiравальных
апаратаў
Iнжынер 1 1 1 1 Пры наяўнасцi ЭВМ
Пераплётчык 3 2 1 1
---------------------------------------------------------------------------
Заўвагi:
1. Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы з'яўляецца адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi.
2. Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш за 80 адзiнак па штатнаму раскладу.
3. Колькасць работнiкаў аддзела абслугоўвання i iнфармацыi ўстаноўлена зыходзячы з нарматываў нагрузкi работнiкаў аддзела i наступных паказчыкаў па цэнтральнай бiблiятэцы.
----------------------------T----------------T-----------------------------
Група па аплаце працы ЦБС ¦ Колькасць ¦ Колькасць кнiгавыдач (тыс.)
¦ чытачоў ¦
----------------------------+----------------+-----------------------------
I 3850 55
II - III 2450 35
IV 1750 25
---------------------------------------------------------------------------
Пры колькасцi чытачоў i кнiгавыдач звыш азначаных дадаткова ўводзяцца пасады бiблiятэчных работнiкаў з разлiку адна адзiнка на кожныя наступныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач, 0,5 адзiнкi - на кожныя наступныя 350 чытачоў i 5 тыс. кнiгавыдач.
4. У iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца адна адзiнка бiблiёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сiстэмы.
5. У цэнтральных бiблiятэках i бiблiятэках-фiлiялах могуць стварацца спецыялiзаваныя аддзелы (сектары): абслугоўвання вучняў старэйшых, малодшых класаў, мастацтва, нотна-музычныя, юнацкiя; абанементы, чытальныя залы або сектары кнiг па замежных мовах; фанатэкi i г.д. Аддзелы (сектары) ствараюцца ў межах колькасцi адзiнак бiблiятэчных работнiкаў, якiя вызначаны ў адпаведнасцi з п. 3.
6. У аддзеле камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду цэнтральнай бiблiятэкi апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары, вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары. Пры гэтым агульная колькасць штатных пасад устанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнка на 6 тыс. экз. паступленняў i выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных матэрыялаў). Пасада бiблiятэчнага работнiка па арганiзацыi адзiнага фонду i ўнутрысiстэмнаму кнiгаабмену ўводзiцца на кожныя 300 тыс. экз. бiблiятэчнага фонду цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы.
7. У аддзеле бiблiятэчнага маркетынгу апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца пасада метадыста з разлiку адна адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС.
8. У гарадскiх i гарпасялковых фiлiялах агульная колькасць бiблiятэчных работнiкаў (акрамя загадчыка фiлiяла) вызначаецца з разлiку 1 штатная адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач у год, у дзiцячых фiлiялах - 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач у год, у сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6 тыс. кнiгавыдач у год.
9. У сельскай бiблiятэцы-фiлiяле з колькасцю чытачоў ад 250 да 450 i ад 3,3 да 6 тыс. кнiгавыдач уводзiцца адна пасада бiблiятэкара.
10. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў i кнiгавыдач у:
гарадской бiблiятэцы-фiлiяле звыш 2000 чытачоў i 30 тыс. кнiгавыдач;
гарадской (раённай) дзiцячай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 1600 чытачоў i 27 тыс. кнiгавыдач;
гарпасялковай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 1400 чытачоў i 21 тыс. кнiгавыдач;
гарпасялковай дзiцячай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач;
сельскай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач.
11. Нарматывы нагрузкi па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання i iнфармацыi, камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду, iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага сектара, фiлiялаў устанаўлiваюцца ў памеры 50% ад норм, якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў адпаведных падраздзяленняў ЦБС. На iншыя кiруючыя пасады ўказаныя нарматывы не распаўсюджваюцца.
12. Для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з колькасцю чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку па ўзгадненнi з адпаведнымi органамi кiравання.
13. Пасада прыбiральшчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 300 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 300 кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м, менш за 150 кв.м - уводзiцца 0,25 адзiнкi прыбiральшчыка.
Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца адна адзiнка прыбiральшчыка на кожныя 150 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры плошчы ўборкi менш за 150 кв.м.
14. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 80 нумароў у гардэробе.
15. Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы, якая прыбiраецца. Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай улады.
16. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год.
17. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi, адна адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi.
18. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органаў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности