
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.01.1998 N 35
МЭТАВАЯ ВЕДАМАСНАЯ ПРАГРАМА "КАДРЫ"
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
(НА 1998 - 2002 ГАДЫ)
Згодна з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996 г. N 554 "Аб канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь" i загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 30 кастрычнiка 1996 г. N 461 "Аб зацвярджэннi праграмы рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь" органы адукацыi, навучальныя ўстановы рэспублiкi праводзяць адпаведную работу па паляпшэннi падрыхтоўкi, падбору, расстаноўцы i выкарыстаннi настаўнiцкiх, прафесарска-выкладчыцкiх i кiруючых кадраў.
Органамi адукацыi на ўсiх узроўнях распачата работа па рэалiзацыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь. Ад прынятых рашэнняў, ад выбраных спосабаў, шляхоў рэалiзацыi пастаўленых задач па рэфармаваннi сiстэмы адукацыi ў многiм залежыць не толькi лёс адукацыi, але i будучыня нацыi.
Асаблiвая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы настаўнiцкiх кадраў, заклiканых забяспечыць высокi ўзровень адукацыi i выхавання падрастаючага пакалення, якая ажыццяўляецца ў 10 вышэйшых навучальных установах па 29 педагагiчных спецыяльнасцях i ў 18 педагагiчных каледжах i вучылiшчах па 9 спецыяльнасцях.
Агульны кантынгент студэнтаў па педагагiчных спецыяльнасцях ВНУ на пачатак 1997/98 навучальнага года склаў 40234 чал., на дзённай форме навучання - 22797 (56,6% ад агульнай колькасцi студэнтаў), 17437 чал. - на завочнай i вячэрняй формах навучання (43,4% ад агульнай колькасцi студэнтаў). У педагагiчных каледжах i вучылiшчах навучаецца 12856 чал. на дзённай i 1238 - на завочнай.
Набыткам сiстэмы адукацыi з'яўляецца яе кадравы патэнцыял. Сёння ў школах i iншых навучальна-выхаваўчых установах працуе 146731 педагагiчны работнiк (у тым лiку кiраўнiкоў школ, настаўнiкаў, выхавальнiкаў). 80,7% з iх маюць вышэйшую адукацыю, каля 2,7% - незакончаную вышэйшую, 15,8% - сярэднюю спецыяльную, 0,8% - агульную сярэднюю адукацыю.
Агульнаадукацыйныя школы i дашкольныя ўстановы рэспублiкi штогод папаўняюцца маладымi спецыялiстамi, выпускнiкамi вышэйшых i сярэднiх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў у колькасцi каля 5 тысяч чалавек, у той час калi штогадовыя выпускi складаюць каля 10 тысяч чалавек.
У асноўным заяўкi на педагагiчныя кадры абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi задавальняюцца. Колькасць выпускнiкоў па асобных спецыяльнасцях (матэматыка, фiзiка, iнфарматыка, хiмiя, бiялогiя, геаграфiя, гiсторыя, педагогiка i псiхалогiя дашкольная, педагогiка i методыка пачатковага навучання, выяўленчае мастацтва i чарчэнне) значна перавышае патрэбнасцi ўстаноў адукацыi i выхавання.
Разам з тым нельга не заўважыць праблем, звязаных з кадравым забеспячэннем школы. Сёння ў школах усiх тыпаў працуюць 7889 педагагiчных работнiкаў пенсiённага ўзросту, 994 студэнты выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў. З агульнай колькасцi педагагiчных работнiкаў школ толькi 17,4% (25475 чал.) складаюць мужчыны, а 82,6% (121256 чал.) - жанчыны. Колькасць настаўнiкаў, якiя маюць вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю, у гарадскiх школах у 2 разы большая, чым у сельскай мясцовасцi.
Ёсць праблемы з забеспячэннем школ спецыялiстамi па замежнай мове, фiзiчнай культуры, музыцы i спевах, дэфектолагамi.
Працягваецца працэс выезду педагогаў з раёнаў, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, у чыстыя рэгiёны рэспублiкi. У найбольш забруджаных раёнах цякучасць кадраў складае 15% (1993 г. - 37%).
За апошнiя гады Мiнiстэрствам адукацыi прыняты меры, якiя дазволiлi палепшыць забеспячэнне неабходнымi кадрамi школ i дашкольных устаноў. На 20 - 25% пашырана падрыхтоўка настаўнiкаў па некаторых спецыяльнасцях на педагагiчных патоках унiверсiтэтаў, у iнстытутах, педагагiчных каледжах i вучылiшчах рэспублiкi. У сувязi з недахопам настаўнiцкiх кадраў па англiйскай i нямецкай мовах ва ўсiх педагагiчных рэгiянальных ВНУ уведзена спецыяльнасць "Замежная мова". Падрыхтоўка названых спецыялiстаў ажыццяўляецца таксама ў педагагiчных каледжах i вучылiшчах, а iх перападрыхтоўка - на спецыяльных факультэтах АПА, Брэсцкага IПК, Мiнскага гарадскога IУН.
Шырокае распаўсюджанне атрымалi мэтавыя формы прыёму ў педагагiчныя вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Выхадцы з раёнаў, як правiла, лепш замацоўваюцца на месцах, што станоўча ўплывае на вучэбна-выхаваўчы працэс i кадравае забеспячэнне сiстэмы адукацыi.
З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння, умацавання сацыяльнай абароны выпускнiкоў мiнiстэрствам распрацаваны шэраг нарматыўных дакументаў: Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, Палажэнне аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, прынята Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб устанаўленнi выплат выпускнiкам дзяржаўных спецыяльных навучальных устаноў, накiраваных у раёны, размешчаныя ў зонах радыяцыйнага забруджання". Усе вышэйназваныя дакументы скiраваны на тое, каб упарадкаваць сiстэму фармiравання структуры i аб'ёму падрыхтоўкi педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
Варта адзначыць работу ў гэтым накiрунку Гомельскай вобласцi. Зладжаная сiстэма кадравай работы дазволiла ўпершыню за апошнiя 5 гадоў забяспечыць выкладанне ўсiх прадметаў школьнага цыкла ў забруджаных раёнах вобласцi.
Усё гэта дазваляе зрабiць вывад, што ў блiжэйшыя два гады праблема кадравага забеспячэння навучальных устаноў рэспублiкi ў асноўным будзе вырашана.
У дашкольных установах Рэспублiкi Беларусь працуе 54196 педагогаў, 37% з iх маюць вышэйшую адукацыю, 2% - незакончаную вышэйшую, больш за 58% - сярэднюю спецыяльную i 2,5% - агульную сярэднюю. Сучасны ўзровень развiцця педагагiчнай тэорыi i практыкi, якi арыентаваны на стварэнне гiбкай, шматфункцыянальнай сiстэмы дашкольнай адукацыi, прадугледжвае адпаведныя карэляцыi ў сiстэме падрыхтоўкi спецыялiстаў. Шляхi вырашэння акрэсленай праблемы бачацца перш за ўсё ва ўзмацненнi iнтэграцыйных пачаткаў у працэсе прафесiйна-педагагiчнай падрыхтоўкi i ўвядзеннi спецыяльнасцей, якiя ў значнай ступенi будуць адпавядаць новым тыпам i вiдам дашкольных устаноў (педагога дзяцiнства, якi будзе ажыццяўляць педагагiчны працэс з дзецьмi ад 3 да 10 гадоў ва ўстанове "школа - дзiцячы сад"; малодшага выхавальнiка, менеджэра па дашкольнай адукацыi i iнш.).
Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi забяспечваюць 13505 кiруючых i iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, у тым лiку 3867 выкладчыкаў i 7166 майстроў вытворчага навучання. З агульнай колькасцi кiруючых i педагагiчных работнiкаў 7378 чал. (54,6%) маюць вышэйшую i 5534 чал. (41,0%) - сярэднюю спецыяльную адукацыю, 1036 чал. (7,7%) - вышэйшую, 4712 чал. (34,9%) - першую, 4235 чал. (31,4%) - другую квалiфiкацыйную катэгорыi. Пры гэтым на працягу трох апошнiх гадоў колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама з вышэйшай i першай квалiфiкацыйнай катэгорыяй павялiчылася адпаведна на 0,5% i 10,1%.
Разам з тым пры адносна здавальняючым забеспячэннi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў педагагiчнымi кадрамi ў колькасным плане, iснуюць пэўныя праблемы iх якаснага складу. Так, напрыклад, пры некаторым павышэннi адукацыйнага ўзроўню педкадраў у цэлым назiраецца тэндэнцыя знiжэння колькасцi працуючых педагогаў, якiя маюць спецыяльную педагагiчную адукацыю (1995 г. - 74,4%, 1996 г. - 71,8%, 1997 г. - 66,9%). Асаблiва вострай з'яўляецца праблема адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкi майстроў вытворчага навучання (1995 г. - 66,2%, 1997 г. - 54,3%), выкладчыкаў агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн (1995 г. - 78,4%, 1997 г. - 64,6%). Павялiчваецца доля iнжынерна-педагагiчных работнiкаў перадпенсiённага i пенсiённага ўзросту (1995 г. - 12,7%, 1997 г. - 14,7%).
Патрэбнасць навучальных устаноў прафтэхадукацыi ў майстрах вытворчага навучання, выкладчыках агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн з адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкай забяспечваецца ў асноўным у тых галiнах эканомiкi рэспублiкi, дзе падрыхтоўка кадраў у ПТНУ ажыццяўляецца ў найбольшых аб'ёмах (машынабудаванне, будаўнiцтва, сельская гаспадарка, лёгкая прамысловасць). У той жа час каля 70% прафесiй дзеючага Часовага пералiку для падрыхтоўкi рабочых у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах не з'яўляюцца масавымi, для забеспячэння навучальнага працэсу па гэтых прафесiях патрабуецца абмежаваная колькасць педагогаў, што не дазваляе камплектаваць групы па адпаведных спецыяльнасцях у ССНУ i ВНУ. З улiкам гэтага неабходна прадугледзець падрыхтоўку кадраў па здвоеных спецыяльнасцях у тэхнiчных ВНУ.
Iснуюць пэўныя праблемы з павышэннем квалiфiкацыi працуючых педагогаў. Так, у 1997 г. з 13505 iнжынерна-педагагiчных работнiкаў толькi 1372 чал. (10,2%) павысiлi сваю квалiфiкацыю, у той час як для забеспячэння 5-гадовай перыядычнасцi павышэння квалiфiкацыi гэта лiчба павiнна быць прыкладна ў два разы большай. Неабходны пошук гiбкiх формаў i метадаў, аптымальных тэрмiнаў навучання i сур'ёзнай адпрацоўкi праграмы iх курсавой перападрыхтоўкi.
У сярэднiх спецыяльных навучальных установах краiны працуюць больш за 11,6 тысяч педагагiчных работнiкаў, 93,9% з iх маюць вышэйшую, 4% - незакончаную вышэйшую адукацыю.
У тэхнiкумах i каледжах працуе 2300 выкладчыкаў, з iх 2025, цi 98%, маюць вышэйшую адукацыю, у тым лiку па катэгорыях: 17% - вышэйшую, 48% - першую, 26% - другую, 9% - без катэгорыi. Але выклiкае трывогу той факт, што сярод выкладчыкаў ССНУ 26% пенсiённага ўзросту i iх колькасць з кожным годам павялiчваецца.
Палепшыўся якасны састаў выкладчыкаў у вышэйшых навучальных установах, педагагiчных вучылiшчах i каледжах. На сённяшнi дзень у вышэйшых навучальных установах працуе 9,2 тыс. выкладчыкаў, з iх 4554 чал. з вучонымi ступенямi i званнямi.
Прафесарска-выкладчыцкi састаў на працягу апошнiх гадоў практычна не мяняецца па ўзросту, каля 36% прафесарска-выкладчыцкага саставу пенсiённага i перадпенсiённага ўзросту.
Беларусь апярэджвае Расiю, Лiтву, Польшчу i шэраг краiн далёкага замежжа па ўдзельнай вазе спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя працуюць у школе.
Органамi адукацыi рэспублiкi ўдзяляецца значная ўвага падбору i расстаноўцы кiруючых кадраў. Самая шматлiкая катэгорыя кiраўнiкоў у сiстэме адукацыi - дырэктары школ, iх намеснiкi, усяго 12151 чалавек. Усе дырэктары (уключаючы гiмназii, лiцэi, каледжы) сярэднiх дзённых агульнаадукацыйных школ маюць вышэйшую адукацыю. Толькi 50 намеснiкаў дырэктараў школ не маюць вышэйшай адукацыi (Брэсцкая - 1, Вiцебская - 11, Гомельская - 15, Гродзенская - 1, Мiнск - 1, Мiнская - 15, Магiлёўская - 6).
Пошук новых арганiзацыйных форм кiравання рэгiянальнай сiстэмай адукацыi абумовiў пашырэнне творчага ўплыву грамадства, забеспячэнне самастойнасцi органаў адукацыi, навучальных устаноў. Законам "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi" прадугледжана перадача значнай часткi кiруючых функцый на месцы. Аднак практыка работы пацвярджае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння i каардынацыi памiж аддзеламi i ўпраўленнямi адукацыi ў вырашэннi пытанняў работы з упраўленчымi i кiруючымi кадрамi.
У рэспублiцы склалася пэўная сiстэма павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. У 1996 - 1997 гг. пяць абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў рэарганiзаваны ў iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, што дало магчымасць змянiць iх арганiзацыйную структуру, забяспечыць больш эфектыўную арганiзацыю i правядзенне паслядыпломнай адукацыi педкадраў. Адначасова павысiўся статус Рэспублiканскага iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, якi ў 1997 годзе рэарганiзаваны ў Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi.
Праведзеная рэарганiзацыя абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў востра паставiла пытанне аб забяспечанасцi iх навукова-педагагiчнымi кадрамi. З гэтай мэтай на Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi ўскладзены функцыi па арганiзацыi, навуковаму кiраўнiцтву, каардынацыi i метадычным забеспячэннi мэтавай падрыхтоўкi навукова-педагагiчных i навуковых кадраў для абласных iнстытутаў. У вынiку праведзенай работы з усiх рэгiёнаў рэспублiкi залiчана ў аспiрантуру Акадэмii на навучанне 40 мэтавых аспiрантаў i 88 суiскальнiкаў.
Разам са структурнымi пераўтварэннямi сеткi навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў унесены дапаўненнi i папраўкi да нарматыўных дакументаў, якiя рэгламентуюць iх дзейнасць. Усяго ў гэтым накiрунку распрацавана 25 нарматыўна-прававых дакументаў. Уведзена камп'ютэрная сiстэма збору i абагульнення планавай справаздачнай iнфармацыi па арганiзацыi i зместу вучэбнага працэсу ва ўстановах паслядыпломнай адукацыi. Зацверджаны пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый перападрыхтоўкi кадраў, якi пастаянна дапаўняецца i ўдакладняецца. Распрацаваны новыя патрабаваннi да асноўнай вучэбна-плануючай дакументацыi сiстэмы прафесiянальнага навучання кадраў. Акадэмiяй паслядыпломнай адукацыi распрацавана план-карта навуковых даследаванняў у галiне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў, створаны банк даных iнавацыйных методык i педагагiчнага вопыту. Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi падрыхтавана i зацверджана "Канцэпцыя прафесiянальнай педагагiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы пры БДУ створаны i ўкараняецца новы канцэптуальны падыход да арганiзацыi сiстэмнага павышэння квалiфiкацыi кiруючых кадраў вышэйшай школы Рэспублiкi Беларусь.
З мэтай удасканалення сiстэмы паслядыпломнай адукацыi ў 1996 годзе распрацавана i зацверджана Мiнiстэрствам адукацыi праграма "Асноўныя напрамкi развiцця сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi". Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне нарматыўна-прававых, арганiзацыйных i зместавых асноў для ажыццяўлення рэфармавання сiстэмы адукацыi, забеспячэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне паслядыпломнай адукацыi.
Адзначаючы пазiтыўныя змены ў дзейнасцi сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, неабходна звярнуць увагу на шэраг недахопаў i нявырашаных праблем.
Накiраванасць i эфектыўнасць навукова-даследчай i навукова-метадычнай дзейнасцi, парадак яе правядзення i вынiковасць, выкарыстанне бюджэтных сродкаў на правядзенне адзначанай работы не ў поўнай меры адпавядаюць iснуючым патрабаванням.
Недастатковымi тэмпамi ажыццяўляецца работа па ўдасканаленнi зместу паслядыпломнай адукацыi, па стварэннi ўмоў для ўкаранення iнавацыйных тэхналогiй пры павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў, не адпрацаваны механiзм кантролю за арганiзацыяй, якасцю i вынiкамi навучання педкадраў.
Найбольш актуальныя праблемы, якiя неабходна вырашыць, - гэта забеспячэнне высокай вынiковасцi навукова-даследчых работ, выкарыстанне новых падыходаў да зместу, формаў i метадаў павышэння квалiфiкацыi кадраў сiстэмы адукацыi, паляпшэнне якасцi iх курсавой перападрыхтоўкi, укараненне новых iнавацыйных тэхналогiй i дасягненняў псiхолага-педагагiчнай навукi ў практыку навучання.
З мэтай дасягнення станоўчых вынiкаў павышэння квалiфiкацыi педагагiчных кадраў неабходна шырэй выкарыстоўваць аўтарскiя, мэтавыя, праблемныя вiды курсаў, тэхнiчныя сродкi навучання i камп'ютэрную тэхнiку, пашыраць маштабы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне паслядыпломнай адукацыi.
Актуальным застаецца пытанне аб стварэннi спрыяльных умоў працы педагагiчным работнiкам i вырашэннi сацыяльных праблем.
На жаль, у рэспублiцы не вырашана праблема забеспячэння педагагiчных работнiкаў жыллём. Па стану на 1 студзеня 1997 года больш за 17285 сем'яў педагагiчных работнiкаў не мелi ўласнага жылля цi маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (9,2%), у тым лiку ў гарадах - 12684 (10,5%), у сельскай мясцовасцi - 4598 (6,9%). Маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 1302 сям'i прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў (12%), 408 сем'яў выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (10,8%).
Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне ўстаноў адукацыi рэспублiкi высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi, больш рацыянальнае выкарыстанне педагагiчных кадраў у вырашэннi актуальных праблем, прадугледжаных рэформай агульнаадукацыйнай школы.
Паспяховаму дасягненню вызначанай мэты будуць садзейнiчаць:
- карэкцiроўка планаў прыёму на педагагiчныя спецыяльнасцi навучальных устаноў па рэгiёнах з улiкам патрэбнасцi рэспублiкi ў кадрах;
- адбор таленавiтай моладзi на педагагiчныя спецыяльнасцi (мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, роля органаў адукацыi ў выпрацоўцы навуковага эксперыменту па нетрадыцыйных формах адбору моладзi на навучанне i iншае);
- узаемадзеянне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi;
- удасканаленне зместу педагагiчнай адукацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi рэформы агульнаадукацыйнай школы (вучэбныя планы, праграмы i iншае);
- распрацоўка новых тэхналогiй педагагiчнай адукацыi з актыўным уключэннем камп'ютэрнай тэхнiкi на ўзроўнi сусветных патрабаванняў;
- узаемадзеянне органаў кiравання адукацыяй з навучальнымi ўстановамi ў павышэннi якасцi педагагiчнай практыкi будучых педагогаў;
- узмацненне ролi выхаваўчай i пазааўдыторнай работы як неад'емнага кампанента прафесiйнай падрыхтоўкi будучага педагога;
- распрацоўка новых падыходаў у фiнансавым забеспячэннi непарыўнай педагагiчнай адукацыi, павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў;
- удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння прафесiйнай дзейнасцi педагогаў.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.01.1998 N 35
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАГРАМЫ
N п/п
|
Прадугледжаныя мерапрыемствы
|
Выканаўцы
|
Тэрмiн выканання
|
Крынiцы фiнанса- вання |
I. Нарматыўнае забеспячэнне праграмы |
||||
1
|
Распрацаваць Канцэпцыю педагагiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь
|
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi, Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыi, упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi |
IV кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
2
|
Унесцi змяненнi ў пералiк педагагiчных спецыяльнасцей i спецыялiзацый для вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў |
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi, РIПА (вучэбна- метадычны аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыi)
|
II кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Распрацаваць i ва ўстаноўленым парадку зацвердзiць вучэбна- праграмную дакументацыю для новых спецыялiзацый спецыяльнасцi "Прафесiйнае навучанне" для ВНУ i ССНУ |
РIВШ пры БДУ, РIПА, навучальныя ўстановы
|
IV кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
4
|
Распрацаваць палажэнне аб парадку i ўмовах праходжання курса псiхолага- педагагiчнай падрыхтоўкi студэнтамi i навучэнцамi пры навучаннi на (тэхнiчным) факультэце (аддзяленнi) ВНУ i ССНУ |
Упраўленнi i аддзелы Мiнiстэрства адукацыi
|
I кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Распрацаваць механiзм адбору навучэнцаў ПТНУ i ССНУ, здольных да педагагiчнай выхаваўчай работы, распрацаваць i зацвердзiць палажэнне аб парадку i ўмовах iх прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя ўстановы па спецыяльнасцях "Прафесiянальнае навучанне", "Працоўнае навучанне" |
Упраўленне прафесiянальна- технiчнай адукацыi, упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi, упраўленнi адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў
|
да 01.01.1999
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
6
|
Распрацаваць у рамках НДI канцэпцыю i мадэль развiцця павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў адукацыi ў сучасных умовах развiцця Рэспублiкi Беларусь |
Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
7
|
Унесцi змены ў вучэбныя планы i праграмы для перападрыхтоўкi ўсiх катэгорый настаўнiкаў, звярнуўшы асаблiвую ўвагу на псiхолага- педагагiчную i метадычную падрыхтоўку для работы ва ўмовах дыферэнцыяцыi навучання з улiкам асаблiвасцей гарадской i сельскай школы |
Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
II. Аб'ёмы i iструктура падрыхтоўкi педагагiчных кадраў |
||||
1
|
Прааналiзаваць забяспечанасць навучальных устаноў педагагiчнымi кадрамi ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi, iх якасны састаў у разрэзе канкрэтных спецыяльнасцей i вызначыць перспектыўную патрэбнасць па кожнай з iх |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
IV кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
2
|
Удасканалiць падрыхтоўку педагагiчных кадраў для агульнаадукацыйных школ з улiкам асноўных накiрункаў яе рэфармавання |
Педагагiчныя ВНУ, педвучылiшчы, педкаледжы
|
1999 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Аптымiзаваць аб'ёмы падрыхтоўкi педагагiчных кадраў у педкаледжах i вучылiшчах з улiкам рэальнай патрэбнасцi ў спецыялiстах. Удасканалiць пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i дадатковых спецыяльнасцей педагагiчнага профiлю |
Упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама
|
IV кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Прадугледзець у вышэйшых навучальных установах падрыхтоўку выкладчыкаў iнтэграваных курсаў для агульнаадукацыйных школ |
Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыi, педагагiчныя ВНУ
|
III кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
6
|
Арганiзаваць прыём педагагiчных кадраў у ПТНУ i ССНУ (па новых спецыялiзацыях) на спецыяльнасць "Прафесiянальнае навучанне" з улiкам вызначанай патрэбнасцi |
Упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама, ВНУ i ССНУ
|
III кв. 2000 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
7
|
Удакладнiць пералiк спецыялiзацый па спецыяльнасцi "Прафесiянальнае навучанне" (для ВНУ i ССНУ), па якiх мэтазгодна арганiзацыя падрыхтоўкi майстроў вытворчага навучання i выкладчыкаў агульнапрафесiяналь- ных i спецыяльных дысцыплiн для прафесiянальна- тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, i навучальныя ўстановы, дзе яна можа быць арганiзавана |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, упраўленне прафесiянальна- тэхнiчнай адукацыi, РIВШ пры БДУ, РIПА
|
III кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
8
|
Прааналiзаваць работу РIПА па арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi майстроў вытворчага навучання, выкладчыкаў агульнапрафесiяналь- ных i спецыяльных дысцыплiн, метадыстаў, псiхолагаў (на базе вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi), эфектыўнасць iх навучання i пры неабходнасцi ўнесцi неабходныя змяненнi ў вучэбныя планы i праграмы |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi
|
II кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
9
|
Прааналiзаваць забяспечанасць навучальных устаноў педагогамi- арганiзатарамi, сацыяльнымi педагогамi i псiхолагамi ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi, iх якасны састаў i вызначыць перспектыўную патрэбнасць па кожнай катэгорыi |
Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы, Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыi, упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, абласныя (Мiнскае гарадское) упраўленнi адукацыi
|
II кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
10
|
Прааналiзаваць якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў у дзяржаўных ВНУ, у тым лiку на камерцыйнай аснове, а таксама i ў недзяржаўных па спецыяльнасцях "Псiхалогiя" i "Практычная псiхалогiя" |
Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы, Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi
|
II кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
11
|
Прааналiзаваць якасць перападрыхтоўкi псiхолагаў, сацыяльных педагогаў, педагогаў- арганiзатараў у навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў розных форм уласнасцi |
Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай выхаваўчай работы, аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў
|
I кв. 2000 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
12
|
Працягваць работу па ўмацаваннi саставу педагагiчных кадраў усiх спецыяльнасцей з лiку выпускнiкоў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, ахопу завочнай формай навучання настаўнiкаў, якiя маюць сярэднюю, сярэднюю спецыяльную адукацыю. Забяспечыць замену настаўнiкаў, якiя не маюць педагагiчнай адукацыi i не навучаюцца завочна, спецыялiстамi з адпаведнай адукацыяй |
Упраўленнi i аддзелы адукацыi, упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi, аддзел па праблемах вынiкаў катастрофы на ЧАЭС
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
III. Падрыхтоўка навукова-педагагiчных кадраў |
||||
1
|
Удасканалiць падрыхтоўку навукова- педагагiчных i навуковых кадраў на базе аспiрантуры i дактарантуры вышэйшых навучальных устаноў |
Упраўленне падрыхтоўкi навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў, ВНУ
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
2
|
Ажыццявiць падрыхтоўку навукова- педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi праз Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi для рэгiёнаў рэспублiкi з улiкам назапашанага вопыту ў гэтым накiрунку патрэбнасцей рэгiёнаў |
Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Забяспечыць вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя i навучальныя ўстановы новага тыпу кiраўнiкамi, навукова- педагагiчнымi i выкладчыцкiмi кадрамi з высокай прафесiйнай, псiхолага- педагагiчнай i метадычнай падрыхтоўкай |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, ВНУ
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
4
|
Прыняць дадатковыя меры па эфектыўным укараненнi ў практыку работы навучальных устаноў дасягненняў айчыннай i замежнай псiхолага- педагагiчнай навукi, удасканальваць методыку эксперыментальнай работы, звярнуўшы асаблiвую ўвагу на распрацоўку праблем, вызначаных рэформай агульнаадукацыйнай школы |
Упраўленне падрыхтоўкi навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Забяспечыць пастаяннае i планамернае павышэнне квалiфiкацыi выкладчыцкiх кадраў ВНУ i ССНУ. Павышэнне ix квалiфiкацыi ажыццяўляць праз IПК, ФПК, а таксама шляхам стажыроўкi на базе вядучых ВНУ рэспублiкi i за яе межамi |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, ВНУ, ССНУ
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
IV. Навукова-метадычнае забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў |
||||
1
|
Распрацаваць i зацвердзiць у вызначаным парадку ведамасныя нарматыўныя дакументы: |
|
|
|
|
- Аб сiстэме кiравання прафесiйным ростам, ацэнцы дзейнасцi i якасцi работы кiраўнiкоў i спецыялiстаў адукацыi |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
I кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
|
- Аб метадычнай рабоце ў сiстэме адукацыi (на рэспублiканскiм, раённым, гарадскiм узроўнях, на ўзроўнi адукацыйных устаноў) i пералiку службовых абавязкаў, рознаўзроўневых квалiфiкацыйных патрабаваннях да метадыстаў IПК, РМК, ГМЦ |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, упраўленнi адукацыi абласнога (Мiнскага гарадскога) выканкамаў
|
II кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
|
- Аб адзiных нормах часу па ўлiку вучэбнай, метадычнай, навуковай i iншых вiдаў работ прафесарска- выкладчыцкага саставу ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
II кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Ажыццявiць у рамках мэтавай праграмы "Пачатковая школа" сумесна з абласнымi навучальнымi ўстановамi паслядыпломнай адукацыi арганiзацыйную i навукова-метадычную работу па апераджальнай падрыхтоўцы метадыстаў, кiраўнiкоў метадычных аб'яднанняў, школ i дзiцячых дашкольных устаноў, настаўнiкаў пачатковых класаў, практычных псiхолагаў, выхавальнiкаў дзiцячых дашкольных устаноў |
Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыi, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
I кв. 2000 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
4
|
Перайсцi на новую сiстэму планавання кантынгенту слухачоў з мэтай максiмальнага забеспячэння патрабаванняў галiны ў своечасовым i якасным павышэннi квалiфiкацыi. З гэтай мэтай абагульнiць банк даных па колькасцi педагагiчных кадраў у разрэзе службовых катэгорый i iх размеркаваннi па адпаведных навучальных установах паслядыпломнай адукацыi |
Аддзел павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
I кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Забяспечыць мэтавае навучанне супрацоўнiкаў абласных IПК i IУН па праблеме "Кiраванне развiццём сiстэмы павышэння квалiфiкацыi", выкарыстоўваючы гiбкую сiстэму блока-модульных комплексаў |
Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
V. Падбор, расстаноўка i работа з кiруючымi кадрамi ўстаноў адукацыi |
||||
1
|
Ажыццяўляць планамерны падбор i расстаноўку кадраў, забяспечыць iх стабiльнасць i разам з тым пастаяннае аднаўленне з лiку высокаквалiфiкаваных работнiкаў |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў (Мiнскага гарвыканкама), ВНУ i ССНУ, IПК, IУН
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
2
|
Падрыхтаваць рэкамендацыi органам адукацыi па падбору i расстаноўцы кiруючых кадраў
|
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi |
III кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Прааналiзаваць адукацыйны ўзровень кiраўнiкоў устаноў сiстэмы адукацыi i ажыццявiць арганiзацыйна- практычныя меры па замене кiраўнiкоў устаноў, якiя не маюць вышэйшай адукацыi |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў (Мiнскага гарвыканкама)
|
I кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
4
|
Ажыццявiць мэтавае навучанне кiруючых кадраў (дырэктараў устаноў адукацыi, iх намеснiкаў, арганiзатараў адукацыi) па праблеме "Удасканаленне кiраўнiцтва агульна- адукацыйнай школай ва ўмовах яе рэфармавання" |
Упраўленнi адукацыi, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi, IПК, IУН
|
1998 - 2000 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Пры назначэннi на пасады дырэктараў i iх намеснiкаў пазбягаць аднапрофiльнасцi iх базавай адукацыi |
Упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
6
|
Прааналiзаваць фактычны стан кадравага патэнцыялу ўсiх узроўняў i ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi своечасова ўносiць змяненнi ў змест i арганiзацыю работы з рэзервам кiраўнiцкiх кадраў, удзялiць асаблiвую ўвагу стварэнню ўмоў для прафесiйнага росту i вылучэння перспектыўных спецыялiстаў |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
IV кв. 1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
7
|
Ажыццяўляць штогадовую падрыхтоўку рэзерва кiраўнiцкiх кадраў у рэспублiканскiх навучальных установах паслядыпломнай адукацыi. Палепшыць адбор, павысiць патрабаваннi да асоб, якiх накiроўваюць на на вучобу. Выключыць практыку назначэння на кiруючыя пасады работнiкаў, якiя не прайшлi навучання |
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi, упраўленнi адукацыi, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi, IУН
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
8
|
Пастаянна ажыццяўляць меры, якiя садзейнiчаюць павышэнню аўтарытэту настаўнiка, прэстыжу яго працы i прафесii. Праводзiць конкурсы "Настаўнiк года", умела выкарыстоўваць меры заахвочвання, узнагароды, шырока прапагандзiраваць вопыт майстроў педагагiчнай працы праз мясцовыя сродкi масавай iнфармацыi, радыё i тэлебачанне, прыцягваючы ўвагу грамадскасцi да рашэння задач, якiя стаяць перад школай |
Упраўленнi i аддзелы Мiнiстэрства, Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
9
|
Пры падборы кадраў для ўстаноў адукацыi раённага i абласнога звенняў строга прытрымлiвацца нарматыўных дакументаў аб назначэннi на работу лепшых настаўнiкаў i кiраўнiкоў з адпаведнай адукацыяй i педагагiчным стажам. Прымаць меры па своечасовым абнаўленнi калектываў упраўленняў i аддзелаў адукацыi аблгаррайвыканкамаў i падведамных iм устаноў |
Упраўленнi i аддзелы мiнiстэрства, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
10
|
Увесцi практыку нядзельнай стажыроўкi ў апараце Мiнiстэрства адукацыi новапрызначаемых загадчыкаў гарадскiмi, раённымi ўпраўленнямi адукацыi. Рэкамендаваць абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленням адукацыi праводзiць аналагiчную работу з кiруючымi кадрамi рэгiёнаў, якiя толькi прызначаны |
Упраўленнi i аддзелы мiнiстэрства, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
Арганiзацыйна-упраўленчае забеспячэнне |
||||
1
|
Стварыць з мэтай iнфарматызацыi сiстэмы паслядыпломнай адукацыi сетку тэлекамунiкацыйнай i электроннай пошты для аператыўнага абмену навуковай, метадычнай, вучэбнай i статыстычнай iнфармацыяй |
Рэспублiканскiя i абласныя вучэбныя ўстановы паслядыпломнай адукацыi
|
1998 - 1999 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
2
|
Забяспечыць рэалiзацыю Прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Чарнобыля" ў частцы будаўнiцтва службовага жылля для педагогаў, якiя працуюць у раёнах, пацярпеўшых ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС |
Аддзел па праблемах вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
|
1998 - 2002 гг.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
3
|
Дапрацаваць Палажэнне i выйсцi з прапановай у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб увядзеннi кантрактнай сiстэмы найму на работу педагагiчных работнiкаў" |
Аддзел па праблемах вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, упраўленне па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi
|
1998 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
4
|
Стварыць банкi даных аб лепшым педагагiчным вопыце i выкарыстаннi новых тэхналогiй у навучальна- выхаваўчым працэсе |
Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi, упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама
|
III кв. 1999 г.
|
У межах выдзеленых сродкаў
|
5
|
Арганiзаваць работу цэнтраў даiнстытуцкай падрыхтоўкi навучэнскай моладзi ў раёнах, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i ўзяць iх работу пад кантроль |
Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi, аддзел па праблемах вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
|
1998 - 2002 гг.
|
|
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности