Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 3 марта 2006 г. N 5/20748

ПАСТАНОВА КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 красавiка 1995 г. N 188
АБ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ ГРАМАДЗЯН У
СУВЯЗI СА СВЯТКАВАННЕМ 50-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГI Ў
ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
У сувязi са святкаваннем у рэспублiцы 50-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Аказаць матэрыяльную падтрымку за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту:
1.1. у памеры 8 мiнiмальных заработных плат - Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялiстычнай Працы, поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы, якiм прысвоены гэтыя званнi за заслугi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, поўным кавалерам ордэна Славы;
1.2. у памеры 6 мiнiмальных заработных плат - iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны I i II груп;
1.3. у памеры 4 мiнiмальных заработных плат:
iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны III групы;
удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны;
бацькам, дзецям - iнвалiдам з дзяцiнства i не ўзяўшым другi шлюб жонкам (мужам) ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, якiя загiнулi або прапалi без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны;
1.4. у памеры 2 мiнiмальных заработных плат - асобам, якiя ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, грамадзянам, якiя працавалi ў перыяд блакады горада Ленiнграда на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада i ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленiнграда", а таксама грамадзянам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленiнграда";
1.5. у памеры 1 мiнiмальнай заработнай платы:
былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былым непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашысцкай Германiяй i яе саюзнiкамi ў перыяд другой сусветнай вайны;
iнвалiдам з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii або калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны (цi з вынiкамi ваенных дзеянняў).
2. Выканкамам мясцовых Саветаў дэпутатаў правесцi выплату грашовых сродкаў грамадзянам, названым у пункце 1 дадзенай пастановы, у перыяд з 15 па 30 красавiка 1995 года.
3. Мiнiстэрству фiнансаў:
забяспечыць своечасовае выдзяленне неабходных сродкаў на аказанне матэрыяльнай падтрымкi грамадзянам, названым у пункце 1 дадзенай пастановы;
прадугледзець выдзяленне Мiнiстэрству сацыяльнай абароны з рэспублiканскага бюджэту 6 млрд. рублёў на набыццё 150 аўтамабiляў з ручным кiраваннем для iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности