Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 августа 2001 г. N 5/7803

ПАСТАНОВА КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiпеня 1995 г. N 396
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 5 СТУДЗЕНЯ 1995 Г. N 7
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Абзац другi пункта 6 пастановы Кабiнета Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 1, арт. 13) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"непрацуючым пенсiянерам, якiя артымлiваюць сацыяльныя пенсii, - у памеры 50000 рублёў;".
2. У мэтах недапушчэння пагаршэння матэрыяльнага становiшча пенсiянераў, якiя атрымлiвалi грашовую кампенсацыю, выплачваць iм рознiцу памiж агульнай сумай пенсii i кампенсацыi, выплачанай у лiпенi 1995 г., i памерам пенсii, што падлягае выплаце ў наступных месяцах.
3. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны даваць растлумачэнне па прымяненню дадзенай пастановы.
4. Гэту пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности