
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 6 октября 1995 г. N 1100/12
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 сентября 1995 г. N 79
АБ АПЛАЦЕ ПРАЦЫ РАБОТНIКАЎ АПАРАТА САКРАТАРЫЯТА ВЯРХОЎНАГА
САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЦЭНТРАЛЬНАЙ КАМIСII ПА ВЫБАРАХ
I ПРАВЯДЗЕННЮ РЭСПУБЛIКАНСКIХ РЭФЕРЭНДУМАЎ
У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня 1995 г. N 271 i даручэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што службовыя аклады работнiкаў Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў устанаўлiваюцца ў кратным памеры тарыфнай стаўкi першага разраду згодна з дадаткамi NN 1 - 2.
У тых выпадках, калi ўведзеныя для работнiкаў, указаных у гэтым пункце, аклады з улiкам надбавак аказваюцца нiжэй дзейнiчаючых акладаў з улiкам надбавак, гэтым работнiкам у далейшым да змянення тарыфнай стаўкi першага разраду выплачваецца адпаведная рознiца ў заработнай плаце.
2. Распаўсюдзiць на службовых асоб, названых у пункце 1 гэтай пастановы, iншыя ўмовы аплаты працы, прадугледжаныя дадаткам N 1 да пастановы Мiнпрацы Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 1995 г. N 23 (рэгiстрацыйны N 790/12 ад 20.03.95 г).
3. Аплата працы рабочых, якiя знаходзяцца ў штате Сакратарыята Вярхоўнага Савета, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэферэндумаў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з агульнымi ўмовамi аплаты працы, што прадугледжаны для работнiкаў бюджэтных галiн, акрамя прэмiравання.
Прэмiраванне i аказанне матэрыяльнай дапамогi рабочым ўстанаўлiваецца ў парадку i памерах, прадугледжаных для работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання.
4. Дадзеная пастанова ўводзiцца ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 года.
Мiнiстр працы А.В.САСНОЎ
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
П.У. Дзiк
22.09.1995
Дадатак 1
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
22.09.1995 N 79
ТАРЫФНАЙ СТАЎКI ПЕРШАГА РАЗРАДУ ДЛЯ РАЗЛIКУ СЛУЖБОВЫХ
АКЛАДАЎ РАБОТНIКАЎ АПАРАТА САКРАТАРЫЯТА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЦЭНТРАЛЬНАЙ КАМIСII ПА ВЫБАРАХ
I ПРАВЯДЗЕННЮ РЭСПУБЛIКАНСКIХ РЭФЕРЭНДУМАЎ
Назва пасады |
Кратныя памеры |
1 |
2 |
Першы намеснiк Начальнiка Сакратарыята |
13,1 |
Намеснiк Начальнiка Сакратарыята |
12,8 |
Начальнiк упраўлення |
12,4 |
Памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета, загадчык аддзела, намеснiк начальнiка ўпраўлення |
11,7 |
Намеснiк загадчыка аддзела, галоўны бухгалтар, загадчык прэс-цэнтра, прэс-сакратар |
11,0 |
Другi памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета, Памочнiк Першага Намеснiка Старшынi Вярхоўнага Савета, загадчык сектара, намеснiк галоўнага бухгалтара |
10,5 |
Саветнiк Старшынi Вярхоўнага Савета, Памочнiк намеснiка Старшынi Вярхоўнага Савета |
10,0 |
Загадчык групы, галоўны спецыялiст |
9,5 |
Кансультант, вядучы спецыялiст |
9,0 |
Спецыялiст I катэгорыi, рэферэнт, загадчык бюро, архiва |
7,8 |
Спецыялiст II катэгорыi |
7,4 |
Спецыялiст |
7,0 |
Кiраўнiк спраў, сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў |
11,7 |
Старшы iнспектар, стэнаграфiстка I катэгорыi |
6,1 |
Iнспектар, машынiстка I катэгорыi, машынiстка дыктафоннай групы |
5,7 |
Машынiстка, справавод |
5,4 |
Касiр |
4,69 |
Дадатак 2
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
22.09.1995 N 79
КАТЭГОРЫЙ РАБОТНIКАЎ САКРАТАРЫЯТА ВЯРХОЎНАГА
САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Назва пасады |
Разрад |
Тарыфны каэфiцыент |
Дзяжурны па Сакратарыяту, загадчык складам, старшы тэхнiк |
10 |
3,34 |
Тэхнiк I катэгорыi |
9 |
3,15 |
Загадчык пункта грамадзянскай абароны |
12 |
3,75 |
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности