Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 3 марта 2006 г. N 5/20320

ПАСТАНОВА КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 красавiка 1996 г. N 229
АБ ДАДАТКОВЫХ МЕРАХ ПА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ
У мэтах захавання гiстарычна створанага тыпу традыцыйнай культуры i яе матэрыяльнай базы, забеспячэння далейшага развiцця культуры, адаптацыi яе да сучасных сацыяльна-эканамiчных умоў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству культуры, Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам распрацаваць прыярытэтныя напрамкi дзяржаўнай культурнай палiтыкi i механiзм iх мэтавага фiнансавання з улiкам мясцовых культурных традыцый, iнтарэсаў i запатрабаванняў розных катэгорый насельнiцтва, этнанацыянальных асаблiвасцей i сацыяльна-эканамiчных магчымасцей i ад 1 кастрычнiка 1996 г. унесцi ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Мiнiстэрству працы сумесна з Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам культуры да 1 лiпеня 1996 г. распрацаваць пералiк пасад, якiя адносяцца да кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў устаноў культуры.
3. Мiнiстэрству культуры да 1 верасня 1996 г. распрацаваць i зацвердзiць палажэнне аб атэстацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў устаноў культуры i на яго падставе ў 1996 - 1997 гадах сумесна з аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам правесцi iх атэстацыю.
4. Мiнiстэрству культуры да 1 чэрвеня 1996 г. распрацаваць i прадставiць ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб парадку забеспячэння бiблiятэк абавязковымi экземплярамi друкаваных выданняў.
5. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi, Мiнiстэрствам фiнансаў i iншымi зацiкаўленымi цэнтральнымi органамi кiравання да 1 мая 1996 г. разгледзець пытанне аб iльготных малааб'ёмных кантэйнерных перавозках дакументаў i перасылцы дакументаў бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу для камплектавання бiблiятэчных фондаў i пры неабходнасцi ўнесцi прапановы ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
6. Мiнiстэрству сувязi i iнфарматыкi забяспечыць ва ўстаноўленым парадку падключэнне аўтаматызаваных iнфармацыйных сiстэм бiблiятэк да iснуючых каналаў сувязi i iнфармацыйных сетак.
7. Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з Мiнiстэрствам культуры штогод пры распрацоўцы праектаў дзяржаўнага бюджэту ў частцы расходаў на культуру прадугледжваць фiнансавыя сродкi на камп'ютэрызацыю бiблiятэк, музеяў, а таксама на стварэнне аўтаматызаванай бiблiятэчна-iнфармацыйнай сiстэмы ў Беларускiм унiверсiтэце культуры.
Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому прымаць адпаведныя рашэннi.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности