Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 19 марта 2001 г. N 4/2275

ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 1996 г. N 323-XIII
АБ РАТЫФIКАЦЫI ДАГАВОРА ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ,
РЭСПУБЛIКАЙ КАЗАХСТАН, КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ I
РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫЯЙ АБ ПАГЛЫБЛЕННI IНТЭГРАЦЫI Ў
ЭКАНАМIЧНАЙ I ГУМАНIТАРНАЙ ГАЛIНАХ,
ПАДПIСАНАГА 29 САКАВIКА 1996 ГОДА Ў Г.МАСКВЕ
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Ратыфiкаваць Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь, Рэспублiкай Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкай i Расiйскай Федэрацыяй аб паглыбленнi iнтэграцыi ў эканамiчнай i гуманiтарных галiнах, падпiсаны 29 сакавiка 1996 года ў Маскве з агаворкамi да артыкула 2, часткi восьмай, артыкулаў 13, 24.
Да артыкула 2, часткi восьмай:
Выкарыстанне кантынгенту Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь па-за яе межамi для сумеснай аховы знешнiх гранiц Бакоў можа быць ажыццёўлена толькi на падставе адпаведнага рашэння Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
Да артыкула 13:
Рэспублiка Беларусь прадастаўляе грамадзянства грамадзянам Бакоў у адпаведнасцi з яе нацыянальным заканадаўствам.
Да артыкула 24:
Рашэннi Мiждзяржаўнага Савета, якiя падлягаюць трансфармацыi ў нацыянальнае заканадаўства Бакоў, носяць рэкамендацыйны характар для Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якi ў адпаведнасцi з артыкулам 79 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца адзiным заканадаўчым органам краiны.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.Шарэцкi



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности