Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 21 августа 2001 г. N 5/7258

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лiпеня 1997 г. N 977
АБ ЗАБАРОНЕ, АБМЕЖАВАННI I ПРЫПЫНЕННI КУЛЬТУРНЫХ АКЦЫЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што забарона, абмежаванне i прыпыненне культурных акцый, экспанавання, публiкацыi, выканання твораў мастацтва або iншага прадукту культурнай дзейнасцi, прызначанага для публiчнага паказу цi распаўсюджвання, а таксама iншых культурных мерапрыемстваў, калi iх правядзенне звязана з заклiкамi да гвалтоўнага звяржэння цi змянення канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу, прапагандай вайны, насiлля, жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай варожасцi, парнаграфii, ажыццяўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
2. У выпадку неабходнасцi па запытах мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў заключэннi аб парушэннi заканадаўства пры правядзеннi культурных акцый даюць Рэспублiканская экспертная камiсiя па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або адпаведныя абласныя камiсii.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра РэспублiкiБеларусь П.ПРАКАПОВIЧ



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности