Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 22 марта 1999 г. N 5/435

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 сакавiка 1999 г. N 366
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЛАНА РАЗВIЦЦЯ АДУКАЦЫI
Ў ГАЛIНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА НА 1999 - 2004 ГАДЫ
У мэтах далейшага развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека, рэалiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Нацыянальны план развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады (прыкладаецца).
2. Мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады.
3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады ўскласцi на Мiнiстэрства адукацыi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 15.03.1999 N 366
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН
РАЗВIЦЦЯ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
Адукацыя ў галiне правоў чалавека ў Беларусi пачала сiстэмна развiвацца з 1995 года, калi згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995 - 2000 гады ў навучальных установах быў уведзены спецыяльны курс "Правы дзiцяцi". За апошнiя гады ў большасцi рэгiёнаў Беларусi склалася пэўная сiстэма развiцця адукацыi ў галiне правоў дзiцяцi. Тэма правоў дзiцяцi шырока загучала ў навучальным працэсе ўстаноў адукацыi, пазаўрочнай дзейнасцi, на бацькоўскiх сходах, лекторыях, у клубах i унiверсiтэтах. Палажэннi Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" ўвайшлi ў змест многiх нарматыўных актаў, якiя датычацца школы, статутаў, дэкларацый, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi органаў дзiцячага самакiравання, дзiцячых рухаў.
У 1995-1998 гадах выдадзены 6 дапаможнiкаў для выкладчыкаў спецкурса "Правы дзiцяцi". Правядзенне рэспублiканскага конкурсу на лепшыя публiкацыi ў перыядычным друку, тэлерадыёперадачы, прысвечаныя ахове правоў дзяцей, дазволiлi стварыць у многiх перыядычных выданнях рубрыкi "Правы дзiцяцi". У вучэбных дапаможнiках i перыядычным друку апублiкаваны тэксты Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусi "Аб правах дзiцяцi".
У 1998 годзе згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 студзеня 1998 г. N 36 "Аб зацвярджэннi складу Нацыянальнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь i плана мерапрыемстваў па святкаванню ў Рэспублiцы Беларусь 50-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека" ў навучальных установах уведзены спецыяльны курс "Правы чалавека". Яго ўвядзенне, правядзенне iншых мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, дазволiлi прыдаць адукацыi ў галiне правоў чалавека больш сiстэмны i прафесiянальны характар. Распрацаваны праграмы гэтага курса i iнструктыўна-метадычныя пiсьмы аб яго вывучэннi ў агульнаадукацыйных школах, прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. Ва ўстановы адукацыi, iншыя ўстановы накiраваны плакаты, календары, спецыяльная лiтаратура з тэкстам Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. Ва ўстановах адукацыi ўсiх тыпаў праведзены спецыяльны ўрок, створаны куткi (стэнды), выстаўкi лiтаратуры, прысвечаныя 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. На базе Нацыянальнага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi з дапамогай Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) ствараецца iнфармацыйны цэнтр па правах чалавека, правах дзiцяцi.
Аналiз стану адукацыi ў галiне правоў чалавека, праведзены на пашыраным выязным пасяджэннi калегii Мiнiстэрства адукацыi ў снежнi 1998 г., сведчыць аб шэрагу нявырашаных пытанняў i праблем. Амаль ва ўсiх установах адукацыi назiраецца дэфiцыт вучэбна-метадычнай лiтаратуры па вывучэнню спецкурса "Правы дзiцяцi". У большасцi навучальных устаноў розных тыпаў адсутнiчаюць вучэбныя дапаможнiкi i лiтаратура ў дапамогу выкладчыкам спецкурса "Правы чалавека", вучням, навучэнцам i студэнтам, не вызначаны канцэптуальныя падыходы да выкладання спецкурса ў сярэднiх i вышэйшых навучальных установах. Палажэннi Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi не ўвайшлi ў змест падручнiкаў, не выкарыстоўваюцца пры выданнi сшыткаў, дзённiкаў, падручнiкаў, лiтаратуры. Перыядычныя выданнi публiкуюць мала матэрыялаў, якiя адлюстроўваюць стан адукацыi ў галiне правоў чалавека, знаёмяць з новымi тэхналогiямi i лепшым вопытам па гэтай праблеме. Неаслабнай увагi дзяржаўных органаў i грамадскiх арганiзацый патрабуюць пытаннi захавання правоў дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў.
Праведзенае анкетаванне 1,4 тыс.вучняў агульнаадукацыйных школ i навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў паказала, што вучнёўская моладзь падтрымлiвае арганiзацыю вывучэння палажэнняў Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi i лiчыць, што аб правах чалавека, правах дзiцяцi трэба гаварыць больш, прытым даступна i цiкава з дзецьмi, педагогамi, бацькамi, грамадскасцю, зрабiць даступнымi для кожнага тэксты мiжнародных i нацыянальных дакументаў i навукова-папулярную лiтаратуру па гэтай праблеме.
Патрабуе далейшага пашырэння супрацоўнiцтва Беларусi са структурамi ААН, АБСЕ, Саветам Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека.
Мэты i задачы
Мэтай Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Нацыянальны план) з'яўляецца ажыццяўленне дадатковых мер дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў па далейшаму развiццю адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады, рэалiзацыi ў Беларусi рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый".
Нацыянальны план прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
стварэнне кожнаму дзiцяцi i даросламу шырокiх iнфармацыйных магчымасцей для азнаямлення са зместам палажэнняў Мiжнароднага бiля аб правах чалавека, Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", iншых мiжнародных i нацыянальных актаў у галiне правоў чалавека;
стварэнне ў краiне разгалiнаванай i шматступеньчатай сiстэмы адукацыi ў галiне правоў чалавека, выкарыстанне для гэтай мэты разнастайных форм вывучэння i прапаганды палажэнняў важнейшых мiжнародных дакументаў у галiне правоў чалавека ў вучэбным працэсе i пазаўрочнай дзейнасцi;
стварэнне спрыяльных умоў для выкладчыкаў спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы дзiцяцi", iншых педагогаў, кiраўнiкоў устаноў адукацыi шляхам распрацоўкi i выдання падручнiкаў, дапаможнiкаў, вучэбна-метадычнай лiтаратуры, правядзення тэлеўрокаў, публiкавання матэрыялаў аб новых тэхналогiях, лепшым нацыянальным i замежным вопыце;
шырокi ўдзел дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў у развiццi адукацыi ў галiне правоў чалавека;
развiццё супрацоўнiцтва краiны са структурамi ААН, АБСЕ, Савета Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека.
Мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам
развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека
на 1999 - 2004 гады



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности