Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 14 октября 1999 г. N 5/1797

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 кастрычнiка 1999 г. N 1579
АБ ВЫДАЧЫ КРЭДЫТАЎ IЛЬНОНАСЕНСТАНЦЫЯМ
ДЛЯ РАЗЛIКАЎ ЗА ЛЬНОНАСЕННЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасiць банкi, якiя абслугоўваюць дзяржаўныя праграмы ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 2 кастрычнiка 1996 г. N 647/9, выдаць крэдыты на агульную суму 400 млрд. рублёў iльнонасенстанцыям на правядзенне разлiкаў з калгасамi, саўгасамi i iншымi сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi за льнонасенне, што закупляецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, са зваротам гэтых крэдытаў да 1 кастрычнiка 2000 г. i выплатай працэнтаў у памеры паловы стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка пачынаючы з 1 снежня 1999 г.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кампенсацыю страт банкаў у сувязi з iльготным крэдытаваннем iльнонасенстанцый згодна з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности