Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 31 декабря 1999 г. N 5/2314

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 1999 г. N 2030/44
АБ ВЫЗВАЛЕННI БЕЛАРУСКIХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
АД АБАВЯЗКОВАГА ПРОДАЖУ СРОДКАЎ У РАСIЙСКIХ РУБЛЯХ,
ЯКIЯ АТРЫМЛIВАЮЦЦА З БЮДЖЭТУ САЮЗА БЕЛАРУСI I РАСII
ДЛЯ ФIНАНСАВАННЯ СУМЕСНЫХ ПРАГРАМ
У мэтах эфектыўнай рэалiзацыi сумесных праграм за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Pacii, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
Вызвалiць беларускiх юрыдычных асоб з 1 студзеня 2000 г. ад абавязковага продажу на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" сродкаў у расiйскiх рублях, якiя атрымлiваюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Расii для фiнансавання сумесных праграм.
У выпадку выкарыстання гэтых сродкаў не па мэтаваму назначэнню беларускiя юрыдычныя асобы абавязаны прадаць адпаведныя сумы на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" з выплатай штрафных санкцый ва ўстаноўленым парадку.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка
Рэспублiкi Беларусь П.ПРАКАПОВIЧ



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности