Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 11 января 2000 г. N 5/2376

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. N 2087
АБ КАМПЕНСАЦЫI СРОДКАЎ IЛЬНОНАСЕНСТАНЦЫЯМ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, узгодненай з Мiнiстэрствам фiнансаў, аб кампенсацыi льнонасенстанцыям сродкаў, якiя выплачваюцца iмi ў якасцi працэнтаў па крэдытах, атрыманых на правядзенне разлiкаў з калгасамi, саўгасамi i iншымi сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi за льнонасенне, што закупляецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, у наступным парадку:
1.1. па крэдытах, атрыманых з 1 верасня да 13 кастрычнiка 1999 г. i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 кастрычнiка 1999 г. N 1579, працэнты, выплачаныя да 1 снежня 1999 г., кампенсуюцца ў памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка;
1.2. пачынаючы з 1 снежня 1999 г. працэнты па крэдытах, атрыманых з 1 верасня да 13 кастрычнiка 1999 г., кампенсуюцца ў памеры паловы стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка (да поўнага пагашэння гэтых крэдытаў).
2. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кампенсацыю льнонасенстанцыям сродкаў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности