Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 3 марта 2000 г. N 5/2687

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лютага 2000 г. N 269
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ
НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА, БЯЛКОВАЙ СЫРАВIНЫ I КАРМАВЫХ ДАБАВАК
У мэтах ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па рэалiзацыi даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дадзеных 16 снежня 1999 г. на пасяджэннi па рэзультатах работы жывелагадоўчай галiны рэспублiкi ў зiмовы перыяд, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасiць банкi выдаць у лютым - маi 2000 г. на тэрмiн да 1 студзеня 2002 г. плацежаздольным юрыдычным асобам для набыцця збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак крэдыты ў агульнай суме 19070 тыс.долараў ЗША без улiку наяўнасцi ў iх матэрыяльнага забеспячэння па гэтых крэдытах, з размеркаваннем згодна з дадаткам 1. Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам.
Прадаставiць урадавую гарантыю названым у дадатку 1 да гэтай пастановы банкам у адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), якiя выдзяляюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам.
Урадавая гарантыя прадугледжвае пагашэнне ўказаных крэдытаў i працэнтаў па iх за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў выпадку незвароту iх юрыдычнымi асобамi.
2. Дазволiць юрыдычным асобам у мэтах атрымання крэдытаў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы, правесцi ва ўстаноўленым парадку залог банкам асноўных i абаротных сродкаў згодна з дадаткам 2.
3. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы крэдыты, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа", што паступае на гэтыя таргi ў лiк абавязковага яе продажу, у межах квоты, прадугледжанай (якая будзе прадугледжана) у адпаведнасцi з прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на аплату збожжа, бялковай сыравiны, кармавых дабавак, для пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).
4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ i паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, устаноўлены дадзенай пастановай парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.
5. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Дадатак 1
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
29.02.2000 N 269
ПЕРАЛIК БАНКАЎ, ЯКIЯ БУДУЦЬ ВЫДАВАЦЬ У ЛЮТЫМ - МАI
2000 ГОДА ПЛАЦЕЖАЗДОЛЬНЫМ ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ КРЭДЫТЫ ДЛЯ
НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА, БЯЛКОВАЙ СЫРАВIНЫ I КАРМАВЫХ ДАБАВАК
                Назва банкаў                   

   Сума крэдыту   
(тыс. долараў ЗША)
Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк  
"Беларусбанк"                                  
       9150       

Адкрытае акцыянернае таварыства                
"Белпрамбудбанк"                               
        100       

Акцыянерны камерцыйны банк                     
"МiнскКомплексБанк"                            
        100       

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белбiзнесбанк"
       1100       
Беларускi акцыянерны камерцыйны аграпрамысловы 
банк "Белаграпрамбанк"                         
       1270       

"Прiорбанк" Акцыянернае таварыства             
       6750       
Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае          
акцыянернае таварыства "Белгазпрамбанк"        
        600       

                                          УСЯГО
      19070       
Дадатак 2
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
29.02.2000 N 269
ПЕРАЛIК ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ЯКIМ ДАЗВОЛЕНА ПРАВЕСЦI ЗАЛОГ
БАНКАМ АСНОЎНЫХ I АБАРОТНЫХ СРОДКАЎ
            Назва юрыдычных асоб               




  Ацэначны кошт   
    асноўных i    
    абаротных     
     сродкаў      
   (млн. рублёў)  
   Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк"    
Дзяржаўнае прадпрыемства "Гомельская бройлерная
птушкафабрыка"                                 
       120        

Дзяржаўнае прадпрыемства Магiлёўская бройлерная
птушкафабрыка                                  
       120        

Саўгас-камбiнат "Сож" Гомельскага раёна        
       300        
Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      
       180        
Саўгас-камбiнат "Белавежскi" Камянецкага раёна 
       600        
Саўгас-камбiнат "Барысаўскi" Барысаўскага раёна
       600        
         Адкрытае акцыянернае таварыства "Белпрамбудбанк"         
Дзяржаўнае прадпрыемства Гродзенская           
птушкафабрыка Гродзенскага раёна               
        60        

         Акцыянерны камерцыйны банк  "МiнскКомплексБанк"          
Чырванасцяжны камбiкормавы завод               
        60        
         Адкрытае акцыянернае таварыства "Белбiзнесбанк"          
Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка "Зара   
камунiзма" Мядзельскага раёна                  
       120        

Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка         
"Кобрынская" Кобрынскага раёна                 
        60        

Дзяржаўнае прадпрыемства - птушкафабрыка       
"1-ая Мiнская" Мiнскага раёна                  
       300        

       Беларускi акцыянерны камерцыйны аграпрамысловы банк        
                        "Белаграпрамбанк"                         
Лiдская птушкафабрыка Лiдскага раёна           
        40        
Племянны саўгас "Вiхра" Мсцiслаўскага раёна    
        70        
Племянны завод "Рось" Ваўкавыскага раёна       
        40        
Племянны завод "Ленiна" Горацкага раёна        
        30        
Племянны свiнагадоўчы саўгас "Задняпроўскi"    
Аршанскага раёна                               
        70        

Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      
       120        
Саўгас-камбiнат "Васiлiшкi" Шчучынскага раёна  
        70        
Саўгас-камбiнат "Зарэчча" Рагачоўскага раёна   
        70        
                "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства                
Дзяржаўнае прадпрыемства - бройлерная          
птушкафабрыка "Дружба" Баранавiцкага раёна     
       180        

Дзяржаўнае прадпрыемства Навабелiцкая          
птушкафабрыка Гомельскага раёна                
       120        

Дзяржаўнае прадпрыемства Гомельская            
птушкафабрыка Гомельскага раёна                
        40        

Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка         
"Бабруйская" Бабруйскага раёна                 
        90        

Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная
птушкафабрыка Смалявiцкага раёна               
       250        

Дзяржаўнае прадпрыемства Дзяржынская бройлерная
птушкафабрыка Дзяржынскага раёна               
       120        

Дзяржаўнае прадпрыемства Вiцебская бройлерная  
птушкафабрыка Вiцебскага раёна                 
       180        

Дзяржаўнае прадпрыемства Прыдняпроўская        
птушкафабрыка Магiлеўскага раёна               
       120        

Племянны саўгас-камбiнат "Белая Русь"          
Уздзенскага раёна                              
        60        

Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      
       180        
Чырванасцяжны камбiкормавы завод               
       180        
   Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства   
                         "Белгазпрамбанк"                         
Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная
птушкафабрыка Смалявiцкага раёна               
       320        




База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности