Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 13 марта 2000 г. N 5/2737

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 сакавiка 2000 г. N 311
АБ ЧАСОВЫМ ПРЫПЫНЕННI ТРАНЗIТНАГА ПРАЕЗДУ ЗАМЕЖНЫХ
ГРАМАДЗЯН ПРАЗ ТЭРЫТОРЫЮ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЯКI
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА Ў АДПАВЕДНАСЦI З ПАГАДНЕННЕМ АБ УЗАЕМНЫМ
ПРЫЗНАННI ВIЗ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ
ДЗЯРЖАЎ
(в ред. постановления Совмина от 17.03.2000 N 352)
Згодна з артыкулам 2 Пагаднення аб узаемным прызнаннi вiз дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў ад 13 лiстапада 1992 г. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў, Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб часовым прыпыненнi з 1 мая 2000 г. транзiтнага праезду замежных грамадзян праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, якi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Пагадненнем аб узаемным прызнаннi вiз дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў ад 13 лiстапада 1992 г.
(абзац 1 в ред. постановления Совмина от 17.03.2000 N 352)
(см. текст в предыдущей редакции)
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя мерапрыемствы па рэалiзацыi дадзенай пастановы.
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности