Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 20 апреля 2000 г. N 8/3348

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 красавiка 2000 г. N 8
АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ У ПАДВЕДАМНЫХ СЯРЭДНIХ
СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ У 2000/2001
НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку i ўмовах прадастаўлення першага рабочага месца выпускнiкам дзяржаўных вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, а таксама ваеннаслужачым тэрмiновай службы, якiя звольнены з Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1998 г. N 487 (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 9, ст. 248), Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць пералiк кантрольных лiчбаў прыёму i выпуску ў падведамных сярэднiх спецыяльных навучальных установах на 2000/2001 навучальны год (дадатак 1).
2. Зацвердзiць пералiк кантрольных лiчбаў прыёму i выпуску ў педагагiчных каледжах, вучылiшчах на 2000/2001 навучальны год (дадатак 2).
3. Навучальным установам:
3.1. ажыццяўляць прыём абiтурыентаў у адпаведнасцi з Парадкам прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2000 год, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 2000 г. N 20 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 24, 8/2758);
3.2. кошт навучання на платнай аснове вызначаць у адпаведнасцi з Парадкам фармiравання кошту платнай адукацыi ў навучальных установах, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 3 лютага 2000 г. N 1 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 26, 8/2777).
4. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Дабранскi В.М.) у трохдзённы тэрмiн накiраваць дадзеную пастанову ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу.
5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласцi на першага намеснiка Мiнiстра Хрусталёва Б.М.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Дадатак 1
да пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.04.2000 N 8
ПЕРАЛIК КАНТРОЛЬНЫХ ЛIЧБАЎ ПРЫЁМУ I ВЫПУСКУ Ў ПАДВЕДАМНЫХ
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ НА 2000/2001
НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Дадатак 2
да пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.04.2000 N 8
ПЕРАЛIК КАНТРОЛЬНЫХ ЛIЧБАЎ ПРЫЁМУ I ВЫПУСКУ Ў ПЕДАГАГIЧНЫХ
КАЛЕДЖАХ, ВУЧЫЛIШЧАХ НА 2000/2001 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности