
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 21 апреля 2000 г. N 5/2995
САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
ад 18 красавiка 2000 г. N 528
АБ ВЫДЗЯЛЕННI АДКРЫТЫМ АКЦЫЯНЕРНЫМ ТАВАРЫСТВАМ "АШЧАДНЫ
БАНК "БЕЛАРУСБАНК" КРЭДЫТАЎ НА НАБЫЦЦЁ СРОДКАЎ АХОВЫ
РАСЛIН I РАЗЛIКI ЗА МIНЕРАЛЬНЫЯ ЎГНАЕННI
(наименование в ред. постановления Совмина
от 26.07.2000 N 1133)
(см. текст в предыдущей редакции)
(в ред. постановления Совмина от 26.07.2000 N 1133)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасiць Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" выдаць крэдыты ў агульным памеры 8 млн.долараў ЗША на набыццё сродкаў аховы раслiн i разлiкi за мiнеральныя ўгнаеннi (са зваротам гэтых крэдытаў да 1 сакавiка 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты) юрыдычным асобам згодна з дадаткам.
(пункт 1 в ред. постановления Совмина от 26.07.2000 N 1133)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Прадаставiць гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь Адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк" у адносiнах да звароту крэдытаў (уключаючы выплату працэнтаў па iх), якiя выдзяляюцца гэтым банкам у адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы.
Гарантыя Урада Рэспублiкi Беларусь прадугледжвае пагашэнне ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi (у выпадку незвароту iх Рэспублiканскiм вытворчым аб'яднаннем па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi) i мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання (у выпадку незвароту iх iншымi юрыдычнымi асобамi, названымi ў дадатку да дадзенай пастановы).
Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку дадзеную гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь.
3. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы крэдыты, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" для пагашэння ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).
4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ i паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, устаноўлены дадзенай пастановай парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.
5. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
У.ЯРМОШЫН
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 18 красавiка 2000 г. N 528
ПЕРАЛIК
ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ЯКIМ ПРАДУГЛЕДЖВАЕЦЦА ВЫДАЧА КРЭДЫТАЎ НА
НАБЫЦЦЁ СРОДКАЎ АХОВЫ РАСЛIН I РАЗЛIКI ЗА МIНЕРАЛЬНЫЯ
ЎГНАЕННI
(наименование в ред. постановления Совмина от 26.07.2000 N 1133)
(см. текст в предыдущей редакции)
(в ред. постановления Совмина от 26.07.2000 N 1133)
(см. текст в предыдущей редакции)
Назва юрыдычных асоб
|
Сума крэдыта (тыс.долараў ЗША) |
Адкрытае Акцыянернае Таварыства Гродзенскае раённае вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi |
900 |
Вiцебскае дзяржаўнае абласное аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi |
1000 |
Гомельскае абласное вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi |
1500 |
Закрытае акцыянернае таварыства "Агразнешсэрвiс" г.Гродна |
400 |
Магiлёўскае абласное дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi |
1500 |
Мiнскае вытворчае аб'яднанне "Аблсельгасхiмiя" |
1500 |
Прадпрыемства аграхiмiчнага абслугоўвання "Аграхiм" таварыства з абмежаванай адказнасцю г.Гродна |
200 |
Рэспублiканскае вытворчае аб'яднанне па аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi |
1000 |
УСЯГО |
8000 |
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности