
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 29 сентября 2000 г. N 5/4140
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2000 г. N 1466
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ СТВАРЭННI I ФУНКЦЫЯНIРАВАННI
ФIЛIЯЛАЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
У ДЗЯРЖАВАХ - УДЗЕЛЬНIЦАХ ДАГАВОРА АБ МЫТНЫМ САЮЗЕ
I АДЗIНАЙ ЭКАНАМIЧНАЙ ПРАСТОРЫ АД 26 ЛЮТАГА 1999 ГОДА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Пагадненне аб стварэннi i функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах - удзельнiцах Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г., падпiсанае ў г. Мiнску 23 мая 2000 г.
2. Прызначыць Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь органам, якi каардынуе выкананне Пагаднення аб стварэннi i функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах - удзельнiцах Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г.
3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь накiраваць дэпазiтарыю паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу Пагаднення аб стварэннi i функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах - удзельнiцах Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности