Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Постановления Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 8 октября 2014 г. N 5/39537

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 кастрычнiка 2014 г. N 945
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ, ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ I ПАЗБАЎЛЕННЯ ПРАФЕСIЙНАГА КАЛЕКТЫВУ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI ЗВАННЯ "ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 31 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь".
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 600 "Об утверждении Положения о порядке присвоения звания "Заслуженный коллектив Республики Беларусь" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., N 11, ст. 305);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 кастрычнiка 2004 г. N 1253 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 600" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 160, 5/14959).
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
М.Мяснiковiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
06.10.2014 N 945
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ, ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ I ПАЗБАЎЛЕННЯ ПРАФЕСIЙНАГА КАЛЕКТЫВУ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI ЗВАННЯ "ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
1. Званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi (далей - прафесiйны калектыў), якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры, маюць высокiя дасягненнi ў галiне мастацтва, атрымалi грамадскае прызнанне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi, а таксама маюць шматгадовы паспяховы вопыт работы з творчай моладдзю.
2. Прафесiйны калектыў, якi прадстаўляецца да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", павiнен адпавядаць наступным патрабаванням:
ажыццяўляць сваю дзейнасць не менш за 10 гадоў;
прымаць удзел у культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь i (цi) за мяжой (не менш за 30 мерапрыемстваў у год), у тым лiку ў канцэртных праграмах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i (цi) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных дат, у мiжнародных i (цi) рэспублiканскiх фестывалях, конкурсах, святах, акцыях на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i (цi) за яе межамi, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзi;
мець у сваiм складзе творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь i спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.
3. Вылучэнне прафесiйнага калектыву для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца работнiкамi прафесiйнага калектыву або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца, на агульным сходзе. Рашэнне аб вылучэннi лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала не менш за 51 працэнт работнiкаў прафесiйнага калектыву або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца, i афармляецца пратаколам агульнага сходу.
4. Выпiска з пратакола агульнага сходу работнiкаў прафесiйнага калектыву або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца, аб вылучэннi прафесiйнага калектыву для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" (далей - выпiска) накiроўваецца ў рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца прафесiйны калектыў або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца.
Юрыдычныя асобы, не падпарадкаваныя рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму, накiроўваюць выпiску ў аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi.
5. Пытаннi аб падтрымцы рашэння агульнага сходу работнiкаў прафесiйнага калектыву або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца, аб вылучэннi прафесiйнага калектыву для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" разглядаюцца на пасяджэннi калегii рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, або аблвыканкама, або Мiнскага гарвыканкама.
У выпадку падтрымкi такога рашэння рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, або аблвыканкам, або Мiнскi гарвыканкам накiроўвае ў Мiнiстэрства культуры адпаведнае хадайнiцтва, да якога прыкладаюцца:
выпiска;
выпiска з пратакола пасяджэння калегii рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, або аблвыканкама, або Мiнскага гарвыканкама;
даведка аб дзейнасцi прафесiйнага калектыву, якi вылучаецца для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных у пункце 2 дадзенага Палажэння, i ўключае агульныя звесткi аб прафесiйным калектыве, iнфармацыю аб творчых i вытворча-эканамiчных паказчыках яго дзейнасцi за апошнiя пяць гадоў, рабоце па выхаваннi творчай моладзi, а таксама аб творчых работнiках, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;
копiя ўстаноўчага дакумента прафесiйнага калектыву (у выпадку, калi прафесiйны калектыў з'яўляецца юрыдычнай асобай);
аўдыязапiсы, вiдэазапiсы выступленняў прафесiйнага калектыву, копii водгукаў у сродках масавай iнфармацыi i (цi) дакументаў аб прысуджэннi ўзнагарод мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, свят, акцый, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб грамадскiм прызнаннi заслуг прафесiйнага калектыву.
6. Рашэнне аб прадстаўленнi прафесiйнага калектыву да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры.
7. На падставе рашэння калегii Мiнiстэрства культуры прадстаўляе ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб прысваеннi прафесiйнаму калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" сумесна з адпаведным рашэннем калегii i дакументамi, пералiчанымi ў частцы другой пункта 5 дадзенага Палажэння.
8. Рашэнне аб прысваеннi прафесiйнаму калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
9. Прафесiйны калектыў, якому прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", пацвярджае яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесiйны калектыў або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой ён з'яўляецца, накiроўвае ў Мiнiстэрства культуры дакументы, пералiчаныя ў частцы другой пункта 5 дадзенага Палажэння.
10. Пытанне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" разглядаецца на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства культуры.
У выпадку, калi прафесiйны калектыў адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у пункце 2 дадзенага Палажэння, калегiя Мiнiстэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь".
У выпадку, калi прафесiйны калектыў не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у пункце 2 дадзенага Палажэння, Мiнiстэрства культуры ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб пазбаўленнi прафесiйнага калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь".
11. Рашэнне аб пазбаўленнi прафесiйнага калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
12. Умовы павышанай аплаты працы работнiкам прафесiйных калектываў, якiм прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", вызначаюцца Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны, акрамя выпадкаў, калi аплата працы павышана iншымi актамi заканадаўства.






База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.