Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Постановления Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 22 октября 2014 г. N 8/29205

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 кастрычнiка 2014 г. N 52
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАЕКТА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ФРАГМЕНТЫ БЫЛОЙ СЯДЗIБЫ: СЯДЗIБНЫ ДОМ, ФРАГМЕНТЫ ПАРКУ Ў Г. ХОЙНIКI"
На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Фрагменты былой сядзiбы: сядзiбны дом, фрагменты парку ў г. Хойнiкi".
Мiнiстр
Б.У.Святлоў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
08.10.2014 N 52
ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ФРАГМЕНТЫ БЫЛОЙ СЯДЗIБЫ: СЯДЗIБНЫ ДОМ, ФРАГМЕНТЫ ПАРКУ Ў Г. ХОЙНIКI"
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Фрагменты былой сядзiбы: сядзiбны дом, фрагменты парку ў г. Хойнiкi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Фрагменты былой сядзiбы: сядзiбны дом, фрагменты парку ў г. Хойнiкi - з'яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 313Г000786 згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Хойнiцкага раённага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI
7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначана ў межах фрагментаў парку вакол былога сядзiбнага дома.
Плошча тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складае 0,38 га.
8. Межамi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры i ў створы з iм ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм участку гэтай агароджы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеi;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кiрава;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кiрава, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеi, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходняй агароджы тэрыторыi дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па ўсходняй агароджы тэрыторыi дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры; далей на паўночным захадзе, захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм, усходнiм участках агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры.
9. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дазваляецца дзейнасць па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўмоў найлепшага яе ўспрымання. Ахоўная зона займае частку тэрыторыi, якая першапачаткова належала сядзiбе, а таксама тэрыторыю, якая сфармавалася як паркавая ў пазнейшы перыяд.
Плошча ахоўнай зоны складае 5,67 га.
11. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходнiм фасадзе дома N 23 па вул. К.Маркса, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома N 11 па вул. К.Маркса;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома N 11 па вул. К.Маркса, ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома N 11 па вул. К.Маркса; далей на поўднi - лiнiя, якая iдзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома N 11 па вул. К.Маркса, па фасадзе гэтага дома, па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыi сядзiбнай забудовы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па заходняй агароджы тэрыторыi сядзiбнай забудовы; далей на ўсходзе, поўначы, паўночным усходзе, поўднi, паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм, паўднёвым, паўднёва-заходнiм, паўночным, паўднёва-заходнiм участках агароджы тэрыторыi сядзiбнай забудовы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кiрава;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кiрава, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыi сядзiбнай забудовы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з заходнiм фасадам будынка дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з заходнiм фасадам будынка дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кiрава, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёвым фасадзе гэтага будынка;
на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым фасадзе будынка дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы, па ўсходнiм фасадзе гэтага будынка i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры; далей на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры, да кропкi скрыжавання з заходняй мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей лiнiя, якая iдзе па ўсходняй агароджы былога завода гiдраапаратуры, па ўсходнiм фасадзе дома N 23 па вул. К.Маркса, ад кропкi скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.
12. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
13. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
14. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне страчаных гiстарычных элементаў ландшафту - алеi да сядзiбнага дома, паркавай тэрыторыi, элементаў добраўпарадкавання.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыях сучаснай сядзiбнай забудовы, былога завода гiдраапаратуры i дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 9,75га.
16. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з усходнiм фасадам каменнай двух- i аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры, да кропкi скрыжавання з заходняй мяжой ахоўнай зоны;
на ўсходзе - заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкi скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей на поўднi, паўднёвым усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе - паўночная, паўночна-заходняя, заходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; далей на поўднi, усходзе, паўночным захадзе, поўначы, паўднёвым захадзе, захадзе - паўночная, заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўднёвая, усходняя межы ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса;
на поўначы - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. Карла Маркса ад кропкi скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай;
на ўсходзе - чырвоная лiнiя забудовы цотнага боку вул. Савецкай ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавiка;
на захадзе - чырвоная лiнiя забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавiка i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сарака пяцi метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёвым тарцом каменнай двух- i аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры; далей на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёвым тарцом гэтай пабудовы, па паўднёвым тарцы пабудовы да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па яе заходнiм фасадзе; далей на захадзе, поўначы - лiнiя, якая iдзе па заходнiм фасадзе, па паўночным тарцы двух- i аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыi былога завода гiдраапаратуры, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з усходнiм фасадам гэтай пабудовы; далей на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з усходнiм фасадам гэтай пабудовы, да кропкi скрыжавання з чырвонай лiнiяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.
17. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскiх i iншых збудаванняў, якiя павялiчваюць грузавыя патокi, забруджваюць паветраны i водны басейны, з'яўляюцца выбухова- i пажаранебяспечнымi.
18. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню вiльчака даху;
рэканструкцыя iснуючых будынкаў i збудаванняў без павелiчэння павярховасцi;
пракладка iнжынерных камунiкацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыi.
Дадатак
да праекта зон аховы гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi - "Фрагменты былой сядзiбы:
сядзiбны дом, фрагменты парку ў г. Хойнiкi"
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ФРАГМЕНТЫ БЫЛОЙ СЯДЗIБЫ: СЯДЗIБНЫ ДОМ, ФРАГМЕНТЫ ПАРКУ Ў Г. ХОЙНIКI"
ЭКСПЛIКАЦЫЯ
УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННI
N на плане
Назвы
Заўвагi
N
п/п
Абазначэнне
Назвы
1
Фрагменты былой сядзiбы, канец 19 - пачатак 20 ст.
1
Матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць
1.1
Сядзiбны дом
2
Збудаванне, якое валодае комплексам гiсторыка-архiтэктурных якасцей, неабходных для надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1.2
Фрагменты парку
1.3
Фрагменты варот
3
Дысгарманiчны будынак
4
Ахоўная зона
5
Зона рэгулявання забудовы


Квартира на сутки в Жлобине



База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.