Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Постановления Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 8 октября 2014 г. N 7/2935

ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 кастрычнiка 2014 г. N 165
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ФК (МIНСПОРТ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI Ў ГАЛIНЕ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННI
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача аб дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2014 год;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача аб дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2014 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне фiзiчнай культуры i спорту i маюць у штаце работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiпеня 2011 г. N 142 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" i ўказанняў па яе запаўненнi";
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 12 верасня 2013 г. N 204 "Аб унясеннi змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.09.2013, 7/2588).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.
Старшыня
У.I.Зiноўскi
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Нацыянальнага
статыстычнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь
03.10.2014 N 165
ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ
Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту
за 20__ год
Прадстаўляюць
Тэрмiн прадстаўлення
Форма 1-фк
(Мiнспорт)
юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне фiзiчнай культуры i спорту i маюць у штаце работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту
30 студзеня
Код формы па ОКУД
0628501
аддзелу адукацыi,
спорту i турызму
раённага, гарадскога
(у гарадах абласнога
падпарадкавання)
выканаўчага камiтэта;
Гадавая
аддзелы адукацыi, спорту i турызму раённых, гарадскiх (у гарадах абласнога падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
10 лютага
упраўленню спорту i
турызму абласнога,
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта;
упраўленнi спорту i турызму абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў - агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя
17 лютага
Мiнiстэрству спорту i
турызму Рэспублiкi
Беларусь;
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь - афiцыйную статыстычную iнфармацыю
25 лютага
Нацыянальнаму
статыстычнаму
камiтэту Рэспублiкi
Беларусь
РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI
Таблiца 1
Тып арганiзацыi i адпаведны код
Код радка
Код
А
Б
1
1 - Установы адукацыi (акрамя ўстаноў дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i спецыялiзаваных вучэбна-спартыўных устаноў)
2 - Установы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi
3 - Спецыялiзаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы
4 - Раённыя i гарадскiя фiзкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя цэнтры (камбiнаты, комплексы, цэнтры фiзкультурна-аздараўленчай работы), фiзкультурна-спартыўныя клубы
5 - Iншыя арганiзацыi i ўстановы
01
РАЗДЗЕЛ II
ФIЗКУЛЬТУРНА-СПАРТЫЎНЫЯ ЗБУДАВАННI НА КАНЕЦ ГОДА
Таблiца 2
адзiнак
Даведкавая iнфармацыя
Таблiца 3
квадратных метраў
Назва паказчыка
Код радка
Усяго
З iх у сельскiх населеных пунктах
А
Б
1
2
Плошча спартыўных залаў...
39
з iх спецыялiзаваных...
40
Плошча плавальных басейнаў (сума радкоў з 42 па 43)...
41
у тым лiку:
стандартных...
42
нестандартных...
43
Плошча люстэрка вады басейна...
44
Плошча плоскасных збудаванняў (сума радкоў з 46 па 47)...
45
у тым лiку:
пляцовак спартыўных...
46
палёў спартыўных...
47
РАЗДЗЕЛ III
ФIЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ РАБОТА
Таблiца 4
Назва паказчыка
Код радка
Адзiнка вымярэння
Усяго
З iх у сельскiх населеных пунктах
А
Б
В
1
2
Колькасць клубаў па фiзiчнай культуры i спорту...
49
адзiнак
Колькасць асоб, якiя займаюцца фiзiчнай культурай i спортам...
50
чалавек
з iх:
спартыўна-
аздараўленчым
турызмам...
51
чалавек
у рабочых i
студэнцкiх
iнтэрнатах...
52
чалавек
РАЗДЗЕЛ IV
ЗВЕСТКI АБ РАБОТНIКАХ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ НА КАНЕЦ ГОДА
Таблiца 5
чалавек
Назва паказчыка
Код радка
Колькасць штатных работнiкаў
З iх (з графы 1)
Колькасть працуючых на 0,5 стаўкi
у сельскiх населеных пунктах
жанчыны
А
Б
1
2
3
4
Усяго (сума радкоў 54 i 58)...
53
у тым лiку з
адукацыяй:
у галiне
фiзiчнай
культуры i
спорту (сума
радкоў з 55
па 57)...
54
у тым лiку:
вышэйшай...
55
сярэдняй
спецыяльнай
56
агульнай
сярэдняй...
57
iншай (сума
радкоў з 59
па 61)...
58
у тым лiку:
вышэйшай...
59
сярэдняй
спецыяльнай
60
агульнай
сярэдняй...
61
Кiраўнiк (упаўнаважаны намеснiк кiраўнiка)
юрыдычнай асобы, адасобленага падраздзялення ________ _____________________
(неабходнае падкрэслiць) (подпiс) iнiцыялы, прозвiшча)
_______________________________________ ______ ____________________ 20__г.
(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (дата складання дзяржаўнай
кантактнай асобы, нумар тэлефона, статыстычнай справаздачнасцi)
адрас электроннай пошты)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Нацыянальнага
статыстычнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь
03.10.2014 N 165
УКАЗАННI
ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ФК (МIНСПОРТ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI Ў ГАЛIНЕ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ"
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача аб дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне фiзiчнай культуры i спорту i маюць у штаце работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту (далей - арганiзацыя). Да iх адносяцца федэрацыi (саюзы, асацыяцыi) па вiду (вiдах) спорту, клубы па вiду (вiдах) спорту, фiзкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя цэнтры (камбiнаты, комплексы, цэнтры фiзкультурна-аздараўленчай работы), фiзкультурна-спартыўныя клубы, спецыялiзаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, установы адукацыi i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне фiзiчнай культуры i спорту.
2. Паказчыкi справаздачы запаўняюцца на падставе тэхнiчных пашпартоў фiзкультурна-спартыўных збудаванняў, журналаў улiку работы спартыўных секцый, клубаў, груп, раскладаў заняткаў, асабiстых спраў работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту i iншых першасных i iншых улiковых дакументаў.
3. У раздзеле I "Агульныя звесткi" па радку 01 у графе 1 арганiзацыя абавязкова паказвае код тыпу арганiзацыi, да якога яна адносiцца:
1 - установы адукацыi (акрамя ўстаноў дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i спецыялiзаваных вучэбна-спартыўных устаноў);
2 - установы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi;
3 - спецыялiзаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы;
4 - раённыя i гарадскiя фiзкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя цэнтры (камбiнаты, комплексы, цэнтры фiзкультурна-аздараўленчай работы), фiзкультурна-спартыўныя клубы;
5 - iншыя арганiзацыi i ўстановы.
4. У раздзеле II "Фiзкультурна-спартыўныя збудаваннi на канец года" паказваюцца даныя аб фiзкультурна-спартыўных збудаваннях, якiя размешчаны самастойна цi ўваходзяць у комплексныя збудаваннi i прызначаны для правядзення аздараўленчых, вучэбна-трэнiровачных заняткаў, фiзкультурна-масавых мерапрыемстваў i спартыўных спаборнiцтваў.
5. Пры запаўненнi таблiцы 2 трэба кiравацца наступным:
даныя па радку 02 павiнны быць роўныя суме даных па радках 03, 04, 08, 10, 11, 14, з 17 па 22, 34, 38;
па радку 09 паказваецца колькасць прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам. Сюды ўваходзяць нестандартныя спартыўныя залы: трэнажорны, агульнай фiзiчнай падрыхтоўкi, сiлавой падрыхтоўкi, рытмiчнай гiмнастыкi i iншых вiдаў аздараўленчай гiмнастыкi;
па радку 21 паказваецца колькасць стралковых крытых i паўкрытых цiраў на 25 i 50 метраў;
па радках з 34 па 37 паказваюцца даныя аб крытых i адкрытых плавальных басейнах, якiя маюць тэхналагiчную падрыхтоўку вады;
па радку 38 паказваюцца даныя аб iншых фiзкультурна-спартыўных збудаваннях, якiя нельга аднесцi да збудаванняў, якiя пералiчаны па радках з 03 па 37.
6. Пры запаўненнi раздзела III "Фiзкультурна-аздараўленчая работа" трэба кiравацца наступным:
па радку 50 паказваецца колькасць асоб, якiя на працягу справаздачнага года наведалi не менш за 50 заняткаў згодна з журналамi ўлiку работы спартыўных секцый, клубаў, груп i раскладам;
па радку 51 паказваецца колькасць асоб, якiя займаюцца спартыўна-аздараўленчым турызмам (водным, пешаходным, горна-пешаходным, велатурызмам i гэтак далей).
7. Пры запаўненнi раздзела IV "Звесткi аб работнiках фiзiчнай культуры i спорту на канец года" трэба кiравацца наступным:
па радку 53 у графе 1 паказваецца колькасць усiх работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту, якiя знаходзяцца ў штаце арганiзацыi на канец года;
па радках з 54 па 61 паказваюцца даныя аб узроўнi адукацыi работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту незалежна ад таго, якую пасаду займаюць работнiкi. Даныя аб асобах, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах, i тых, якiя вучылiся, але не скончылi iх, паказваюцца па той адукацыi, якую яны атрымалi да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову;
па радках з 54 па 57 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць адукацыю ў галiне фiзiчнай культуры i спорту;
даныя па радку 53 павiнны быць роўныя суме даных па радках 54 i 58 у адпаведных графах;
даныя па радку 54 павiнны быць роўныя суме даных па радках з 55 па 57 у адпаведных графах;
даныя па радку 58 павiнны быць роўныя суме даных па радках з 59 па 61 у адпаведных графах.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.





База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.