Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Постановления Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 5 декабря 2014 г. N 8/29333

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiстапада 2014 г. N 163
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 22 ЖНIЎНЯ 2012 Г. N 101
На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049 "Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi), зацверджаную пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. N 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473; 13.05.2014, 8/28651), наступныя змяненнi i дапаўненне:
1.1. у пункце 6 словы "i пунктам 19" замянiць словамi ", пунктамi 19 i 20-1";
1.2. у абзацы трэцiм часткi першай пункта 18 словы "выпадку, якi прадугледжаны пунктам 20" замянiць словамi "выпадкаў, якiя прадугледжаны пунктамi 20 i 20-1";
1.3. у пункце 19:
1.3.1. у частцы першай:
словы "другой квалiфiкацыйнай катэгорыi" замянiць словамi "другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый";
словы "першай, вышэйшай, а таксама" замянiць словамi "вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i";
1.3.2. у частцы пятай словы "пяць гадоў" замянiць словамi "чатыры гады";
1.4. дапоўнiць Iнструкцыю пунктам 20-1 наступнага зместу:
"20-1. У выключным выпадку педагагiчны работнiк па хадайнiцтве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi цi IП або атэстацыйнай камiсii без улiку прысвоенай раней квалiфiкацыйнай катэгорыi i (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзiць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды начальнiка ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (старшынi камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), на прысваенне вышэйшай - са згоды Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр
С.А.Маскевiч
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Мiнiстр спорту i турызму
Мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь
i сацыяльнай абароны А.I.Шамко
Рэспублiкi Беларусь 26.11.2014
П.П.Грушнiк
26.11.2014
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр культуры Мiнiстр аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Б.У.Святлоў В.I.Жарко
26.11.2014 26.11.2014
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк старшынi Старшыня
Беларускага прафесiйнага Мiнскага гарадскога
саюза работнiкаў выканаўчага камiтэта
адукацыi i навукi А.В.Шорац
Р.В.Дапiра 26.11.2014
25.11.2014
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар У.А.Дворнiк
26.11.2014 26.11.2014
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гродзенскага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
У.В.Краўцоў А.М.Косiнец
26.11.2014 26.11.2014
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
С.Б.Шапiра П.М.Руднiк
26.11.2014 26.11.2014






База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.