Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 декабря 2005 г. N 8/13684

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 сакавiка 1994 г. N 76
Для паляпшэння якасцi падрыхтоўкi сярэднiх медыцынскiх работнiкаў, з мэтай далейшага пераходу да падрыхтоўкi фельчараў i акушэрак ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях 0401 "Лячэбная справа" i 0402 "Акушэрская справа" (дадатак).
2. Прыступiць да падрыхтоўкi фельчараў i акушэрак на IV курсе па новых навучальных планах з 1 верасня 1994 г.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на начальнiка галоўнага ўпраўлення кадраў, навукi i знешнiх сувязей Шыла У.У.
Мiнiстр В.С.КАЗАКОЎ
                                                 Дадатак
                                                 да Загаду
                                                 Мiнiстэрства
                                                 аховы здароўя
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 11.03.1994 N 76
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПЕРАВОДЗЕ НА НАВУЧАННЕ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯХ
"ЛЯЧЭБНАЯ СПРАВА" I "АКУШЭРСКАЯ СПРАВА"
1. Агульныя палажэннi.
1.1. План падрыхтоўкi спецыялiстаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара, акушэркi даводзiцца да медвучылiшчаў галоўным упраўленнем кадраў, навукi i знешнiх сузязей на падставе папярэдняга аналiзу заявак органаў аховы здароўя.
1.2. Медыцынскiм вучылiшчам даецца права самастойна прымаць да 10% навучэнцаў ад даведзенага плана для падрыхтоўкi па спецыяльнасцях "Лячэбная справа", "Акушэрская справа" з лiку выпускнiкоў мiнулых гадоў, якiя набылi спецыяльнасць 0408 "Сястрынская справа".
2. Перавод з III курса на IV для атрымання квалiфiкацыi фельчара, акушэркi праводзiцца па заявам навучэнцаў на конкурснай аснове пасля завяршэння праграмы навучання па спецыяльнасцi "Сястрынская справа" i здачы дзяржаўных экзаменаў.
2.2. Пры наяўнасцi конкурса сярод навучэнцаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi перавод ажыццяўляецца па вынiках семестравых экзаменаў i дыферэнцыраваных залiкаў за ўвесь перыяд навучання.
2.3. Перавага пры адборы навучэнцаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi аддаецца тым з iх, хто атрымаў найбольшы сярэднi бал. Пры роўнасцi сярэднiх балаў перавага аддаецца тым навучэнцам, якiя маюць больш высокiя адзнакi па прафiлiруючых прадметах, жыхарам сельскай мясцовасцi цi жадаючым працаваць у сельскай мясцовасцi юнакам.
Улiчваюцца пры адборы таксама арганiзацыйныя здольнасцi, удзел у грамадскiм жыццi вучылiшча, здольнасць да клiнiчнага мышлення.
2.4. Навучэнцам III курса па спецыяльнасцi "Сястрынская справа", якiя не прайшлi па конкурсу для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору з прысваеннем квалiфiкацыi медыцынскай сястры.
2.5. Рашэнне аб пераводзе прымаецца педагагiчным саветам, афармляецца пратаколам паседжання педагагiчнага савета i загадам дырэктара.
2.6. Навучэнцы, якiя прайшлi конкурсны адбор для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi, працягваюць навучанне на IV курсе.
Пасля паспяховага завяршэння праграмы навучання па спецыяльнасцi "Лячэбная справа", "Акушэрская справа" i здачы дзяржаўных экзаменаў выпускнiкам выдаецца толькi адзiн дыплом устаноўленага ўзору з прысваеннем квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности