
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. N 8/2292
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 жнiўня 1996 г. N 365
АБ СТВАРЭННI ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ ВЫШЭЙШЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У мэтах развiцця i ўдасканалення вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь ЗАГАДВАЮ:
1. Стварыць вучэбна-метадычныя аб'яднаннi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
2. Замацаваць за вучэбна-метадычнымi аб'яднаннямi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 профiлi i спецыяльнасцi вышэйшай адукацыi, вызначыць базавыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
3. Зацвердзiць Тыпавое палажэнне аб вучэбна-метадычным аб'яднаннi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 2).
4. Дазволiць Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Дз.С.) ў абгрунтаваным выпадку ўносiць змяненнi i дапаўненнi ў пералiк спецыяльнасцей, замацаваных за ВМА.
5. Каардынацыю дзейнасцi ВМА ўскласцi на Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В А.)
6. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Дз.С.) i Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В.А.) сумесна з базавымi вышэйшымi навучальнымi установамi:
6.1. Правесцi ў вераснi 1996 г. нараду старшынь вучэбна-метадычных аб'яднанняў па пытаннях арганiзацыi дзейнасцi ВМА.
6.2. Забяспечыць у кастрычнiку 1996 г. зацвярджэнне структур, саставаў, палажэнняў i планаў работы вучэбна-метадычных аб'яднанняў.
6.3. Арганiзаваць распрацоўку дзяржаўных патрабаванняў да мiнiмуму зместу i ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiкоў па замацаваных за аб'яднаннямi спецыяльнасцях.
6.4. Забяспечыць iнфармацыйнае ўзаемадзеянне Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь i вучэбна-метадычных аб'яднанняў.
7. Рэспублiканскаму iнiстытуту вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В.А.):
7.1. Да 1 кастрычнiка 1996 г. ва ўстаноўленым парадку ўнесцi на разгляд кiраўнiцтва Мiнiстэрства прапановы аб стварэннi рэспублiканскай службы па арганiзацыйна-метадычнаму забеспячэнню вышэйшай адукацыi.
8. Старшыням вучэбна-метадычных аб'яднанняў:
8.1. Удакладнiць пералiк вышэйшых навучальных устаноў (факультэтаў, кафедраў), якiя ўваходзяць ва ўзначальваемае аб'яднанне.
8.2. Распрацаваць i да 1 кастрычнiка 1996 г. прадставiць на зацвярджэнне структуру, састаў, палажэнне i план работы канкрэтнага вучэбна-метадычнага аб'яднання;
8.3. 3абяспечыць неабходныя ўмовы для функцыянiравання вучэбна-метадычных аб'яднанняў.
9. Кантроль за выкананнем гэтага загаду ўскласцi на першага намеснiка Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь Стаўрова В.П.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Дадатак 1
да загаду
Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
16.08.1996 N 365
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПРОФIЛЯХ I СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯХ
ПАДРЫХТОЎКI СПЕЦЫЯЛIСТАЎ (ВМА ВНУ)
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне Базавая ВНУ |
Профiль падрыхтоўкi спецыялiстаў |
Спецыяльнасцi вышэйшай адукацыi
|
1 |
2 |
3 |
Па прыродазнаўча- навуковай адукацыi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт
|
Прыродазнаўча- навуковы Педагагiчны
|
Н.01.01.00 - Матэматыка |
Н.02.01.00 - Фiзiка |
||
Н.02.02.00 - Радыёфiзiка |
||
Н.02.03.00 - Фiзiчная электронiка |
||
Н.03.01.00 - Хiмiя |
||
Н.04.01.00 - Бiялогiя |
||
Н.05.01.00 - Геаграфiя |
||
Н.06.01.00 - Экалогiя |
||
Н.06.02.00 - Радыеэкалогiя |
||
Н.06.03.00 - Радыебiялогiя i радыяцыйная медыцына |
||
Н.07.01.00 - Механiка |
||
Н.08.01.00 - Прыкладная матэматыка |
||
Н.08.02.00 - Iнфарматыка |
||
Н.08.03.00 - Эканамiчная кiбернетыка |
||
Н.08.04.00 - Актуарная матэматыка |
||
П.01.01.00 - Матэматыка |
||
П.01.03.00 - Хiмiя |
||
П.01.04.00 - Бiялогiя |
||
П.01.05.00 - Геаграфiя |
||
П.02.02.00 - Фiзiка |
||
Па фiлалагiчнай адукацыi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт
|
Гуманiтарны Педагагiчны
|
Г.02.01.00 - Беларуская мова i лiтаратура |
Г.02.02.00 - Руская мова i лiтаратура |
||
Г.02.03.00 - Славянскiя мовы i лiтаратуры |
||
Г.02.04.00 - Класiчныя мовы i антычная лiтаратура |
||
Г.02.05.00 - Сучасныя замежныя мовы |
||
Г.04.01.00 - Журналiстыка |
||
Г.04.02.00 - Лiтаратурная работа |
||
П.02.05.00 - Беларуская мова i лiтаратура |
||
П.02.06.00 - Руская мова i лiтаратура |
||
П.02.07.00 - Англiйская мова |
||
П.02.08.00 - Нямецкая мова |
||
П.02.09.00 - Французская мова |
||
П.02.10.00 - Iспанская мова |
||
Па псiхолага-педа- гагiчнай адукацыi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт
|
Гуманiтарны Педагагiчны
|
Г.07.01.00 - Псiхалогiя |
П.04.01.00 - Педагогiка i псiхалогiя дашкольная |
||
П.04.02.00 - Педагогiка i методыка пачатковага навучання |
||
П.04.03.00 - Сацыяльная педагогiка |
||
П.04.04.00 - Дэфекталогiя |
||
П.04.05.00 - Практычная псiхалогiя |
||
Па адукацыi ў галiне культуры i мастацтваў Беларускi унiверсiтэт культуры Беларуская акадэмiя мастацтваў Беларуская акадэмiя музыкi
|
Гуманiтарны Педагагiчны
|
Г.01.01.00 - Культуралогiя |
Г.11.01.00 - Акцёрскае мастацтва |
||
Г.11.02.00 - Рэжысура |
||
Г.11.03.00 - Тэатразнаўства |
||
Г.11.04.00 - Кiнотэлеапера- тарства |
||
Г.11.05.00 - Жывапiс |
||
Г.11.06.00 - Графiка |
||
Г.11.07.00 - Скульптура |
||
Г.11.08.00 - Мастацтвазнаўства |
||
Г.11.09.00 - Манументальна-дэ- каратыўнае мастацтва |
||
Г.11.10.00 - Дэкаратыўна-прык- ладное мастацтва |
||
Г.11.11.00 - Дызайн |
||
Г.11.12.00 - Iнтэр'ер i абсталяванне |
||
Г.11.13.00 - Праектаванне выстаў i рэкламы |
||
Г.11.14.00 - Мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай i лёгкай прамысловасцi |
||
Г.11.16.00 - Музыказнаўства |
||
Г.11.17.00 - Кампазiцыя |
||
Г.11.18.00 - Дырыжыраванне |
||
Г.11.19.00 - Iнструментальнае выканальнiцтва |
||
Г.11.20.00 - Спевы |
||
Г.11.21.00 - Харэаграфiчнае мастацтва |
||
Г.11.22.00 - Мастацтва эстрады |
||
Г.12.03.00 - Народная творчасць |
||
П.02.02.00 - Фiзiчная культура i спорт |
||
П.02.03.00 - Музыка i спевы |
||
П.02.07.00 - Выяўленчае мастацтва i чарчэнне |
||
П.02.14.00 - Сусветная i айчынная культура |
||
Па гуманiтарнай адукацыi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
|
Гуманiтарны
Педагагiчны
|
Г.01.02.00 - Тэалогiя |
Г.03.01.00 - Фiласофiя |
||
Г.05.01.00 - Гiсторыя |
||
Г.05.02.00 - Гiсторыка-архiва- знаўства |
||
Г.06.01.00 - Палiталогiя |
||
Г.08.01.00 - Сацыялогiя |
||
Г.09.01.00 - Правазнаўства |
||
Г.09.02.00 - Мiжнароднае права |
||
Г.12.02.00 - Музейная справа i ахова помнiкаў гiсторыi i культуры |
||
П.02.01.00 - Гiсторыя |
||
Па медыцынскай адукацыi Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут
|
Медыцынскi
|
М.01.01.00 - Лячэбна-прафi- лактычная справа |
М.01.02.00 - Медыка-прафi- лактычная справа |
||
М.02.01.00 - Стаматалогiя |
||
М.03.01.00 - Сястрынская справа |
||
М.04.01.00 - Фармацыя |
||
Па эканамiчнай адукацыi Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт
|
Эканамiчны
|
Э.01.01.00 - Эканамiчная тэорыя |
Э.01.02.00 - Дзяржаўнае i мунiцыпальнае кiраванне |
||
Э.01.03.00 - Эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве |
||
Э.01.04.00 - Фiнансы i крэдыт |
||
Э.01.05.00 - Эканомiка i кiраванне сацыяльна-культурнай сферай |
||
Э.01.06.00 - Статыстыка |
||
Э.01.07.00 - Бухгалтарскi ўлiк, аналiз i аўдыт |
||
Э.01.08.00 - Сусветная эканомiка i мiжнародныя эканамiчныя адносiны |
||
Э.01.09.00 - Менеджмент |
||
Э.02.01.00 - Камерцыйная дзейнасць |
||
Э.02.02.00 - Маркетынг |
||
Па адукацыi ў галiне прыродакарыстання, сельскай i лясной гаспадаркi Беларуская сельскагаспадарчая акадэмiя Беларускi дзяржаўны агратэхнiчны унiверсiтэт Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны ўнiверсiтэт
|
Сельскагаспа- дарчы Тэхнiчны
|
С.01.01.00 - Аграхiмiя, глебазнаўства i ахова раслiн |
С.01.02.00 - Агранамiя |
||
С.01.03.00 - Пладаагароднiцтва |
||
С.01.04.00 - Селекцыя i генетыка сельскагаспадарчых культур |
||
С.02.01.00 - Заатэхнiя |
||
С.02.02.00 - Ветэрынарная медыцына |
||
С.02.03.00 - Сельскагаспадарчае i iндустрыяльнае рыбаводства |
||
С.03.01.00 - Механiзацыя сельскай гаспадаркi |
||
С.03.02.00 - Электрыфiкацыя i аўтаматызацыя сельскай гаспадаркi |
||
С.03.03.00 - Механiзацыя мелiяратыўных i водагаспадарчых работ |
||
С.04.01.00 - Землеўпарадкаванне |
||
С.04.02.00 - Мелiярацыя i водная гаспадарка |
||
С.04.03.00 - Абсталёўванне сельскiх тэрыторый |
||
С.05.01.00 - Арганiзацыя работы сялянскiх фермерскiх гаспадарак |
||
Т.05.02.00 - Машыны i абсталяванне ляснога комплексу |
||
Т.15.03.00 - Хiмiчная тэхналогiя пераапрацоўкi драўнiны |
||
Т.15.05.00 - Бiятэхналогiя |
||
Т.15.06.00 - Ахова навакольнага асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў |
||
Т.16.01.00 - Лясная гаспадарка |
||
Т.16.02.00 - Садова-паркавае будаўнiцтва |
||
Т.16.03.00 - Лесаiнжынерная справа |
||
Т.16.04.00 - Тэхналогiя дрэваапрацоўчых вытворчасцей |
||
Т.19.04.00 - Водагаспадарчае будаўнiцтва |
||
Т.19.05.00 - Цеплагазазабеспя- чэнне, вентыляцыя i ахова паветранага басейна |
||
Т.19.06.00 - Водазабеспячэнне, водаадвядзенне, ачыстка прыродных i сцёкавых вод |
||
Т.20.01.00 - Геалогiя i разведка карысных выкапняў |
||
Т.20.02.00 - Распрацоўка карысных выкапняў |
||
Па адукаццыi ў галiне энергетыкi, электрарадыётэх- нiкi i iнфарматыкi Беларуская дзяржаўная полiтэхнiчная акадэмiя Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi
|
Тэхнiчны
|
Т.01.01.00 - Электраэнергетыка |
Т.01.03.00 - Аўтаматызацыя i кiраванне энергетычнымi працэсамi |
||
Т.01.02.00 - Цеплаэнергетыка |
||
Т.07.01.00 - Мiкраэлектронiка |
||
Т.07.02.00 - Прамысловая электронiка |
||
Т.07.03.00 - Медыцынская электронiка |
||
Т.08.01.00 - Праектаванне i вытворчасць радыёэлектронных |
||
сродкаў Т.08.02.00 - Праектаванне i тэхналогiя электронных вылiчальных сродкаў |
||
Т.08.03.00 - Электронна-аптыч- нае апаратабудаванне |
||
Т.09.01.00 - Радыётэхнiка |
||
Т.09.02.00 - Радыётэхнiчныя сiстэмы |
||
Т.09.03.00 - Тэхналогiя, эксплуатацыя i рамонт радыёабсталявання |
||
Т.10.01.00 - Аўтаматызаваныя сiстэмы апрацоўкi iнфармацыi |
||
Т.10.02.00 - Праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй |
||
Т.10.03.00 - Вылiчальныя сiстэмы i сеткi |
||
Т.10.04.00 - Штучны iнтэлект |
||
Т.11.01.00 - Аўтаматычнае кiраванне ў тэхнiчных сiстэмах |
||
Т.11.02.00 - Аўтаматызаваны электрапрывад |
||
Т.11.03.00 - Аўтаматызацыя тэхналагiчных працэсаў i вытворчасцей |
||
Т.12.01.00 - Тэлекамунiкацыйныя сiстэмы |
||
Па адукацыi ў галiне транспарту Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт транспарту Беларуская дзяржаўная полiтэхнiчная акадэмiя
|
Тэхнiчны
|
Т.04.01.00 - Праектаванне i вытворчасць транспартных сродкаў |
Т.04.02.00 - Эксплуатацыя транспартных сродкаў |
||
Т.04.03.00 - Арганiзацыя руху i кiраванне на транспарце |
||
Т.04.04.00 - Рухомы састаў |
||
Т.04.05.00 - Гарадскi электрычны транспарт |
||
Т.04.06.00 - Аўтамабiлi |
||
Т.04.07.00 - Тэхнiчная эксплуатацыя лятальных апаратаў i рухавiкоў |
||
Т.05.01.00 - Горныя машыны i абсталяванне |
||
Т.05.06.00 - Будаўнiчыя, дарожныя i пад'ёмна-транспарт- ныя машыны i абсталяванне |
||
Т.05.09.00 - Трактары i сельскагаспадарчыя машыны |
||
Т.05.10.00 - Рухавiкi ўнутранага згарання |
||
Т.05.11.00 - Гiдрапнеўмасiстэмы транспартных i тэхнiчных машын |
||
Т.11.05.00 - Аўтаматыка, тэле- механiка i сувязь на транспарце |
||
Т.19.03.00 - Будаўнiцтва дарог i транспартных аб'ектаў |
||
Па адукацыi ў галiне будаўнiцтва i архiтэктуры Беларуская дзяржаўная полiтэхнiчная акадэмiя
|
Тэхнiчны Гуманiтарны
|
Т.05.08.00 - Праектаванне, будаванне i эксплуатацыя газанафтапровадаў i газанафтасховiшчаў |
Т.19.01.00 - Прамысловае i грамадзянскае будаўнiцтва |
||
Т.19.02.00 - Вытворчасць будаўнiчых вырабаў i канструкцый |
||
Т.21.01.00 - Геадэзiя |
||
Г.11.15.00 - Архiтэктура |
||
Па адукацыi ў галiне машынабудавання i прыборабудавання Беларуская дзяржаўная полiтэхнiчная акадэмiя
|
Тэхнiчны
|
Т.02.01.00 - Металургiчныя працэсы i матэрыялы апрацоўкi |
Т.02.02.00 - Тэхналогiя, абсталяванне i аўтаматызацыя апрацоўкi матэрыялаў |
||
Т.03.01.00 - Тэхналогiя, абсталяванне i аўтаматызацыя машынабудавання |
||
Т.03.02.00 - Тэхналогiя i абсталяванне высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкi матэрыялаў |
||
Т.03.03.00 - Абсталяванне i тэхналогiя зварачнай вытворчасцi |
||
Т.05.07.00 - Нiзкатэмпературная тэхнiка |
||
Т.06.01.00 - Прыборабудаванне |
||
Т.06.02.00 - Тэхналогiя матэрыялаў i кампанентаў прыбораў электроннай тэхнiкi |
||
Т.06.03.00 - Бiятэхнiчныя i медыцынскiя апараты i сiстэмы |
||
Т.06.04.00 - Тэхналогiя i абсталяванне ювелiрнай вытворчасцi |
||
Т.11.04.00 - Робататэхнiка |
||
Т.13.01.00 - Метралогiя, стандартызацыя i сертыфiкацыя |
||
Па хiмiка-тэхна- лагiчнай адукацыi Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт Вiцебскi дэяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт Магiлёўскi тэхналагiчны унiверсiтэт
|
Тэхнiчны
|
Т.05.03.00 - Машыны i апараты хiмiчных вытворчасцей i прадпрыемстваў будаўнiчых матэрыялаў |
Т.05.04.00 - Машыны i апараты харчовых вытворчасцей |
||
Т.05.05.00 - Машыны i апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасцi i бытавога абслугоўвання |
||
Т.13.02.00 - Фiзiка-хiмiчныя метады i прыборы кантролю якасцi прадукцыi |
||
Т.14.01.00 - Тэхналогiя палiграфiчных вытворчасцей |
||
Т.14.02.00 - Палiграфiчнае абсталяванне i сродкi апрацоўкi iнфармацыi |
||
Т.14.03.00 - Выдавецкая справа |
||
Т.15.01.00 - Хiмiчная тэхналогiя вытворчасцi i пераапрацоўкi неарганiчных матэрыялаў |
||
Т.15.02.00 - Хiмiчная тэхналогiя вытворчасцi i пераапрацоўкi арганiчных матэрыялаў |
||
Т.15.04.00 - Тэхналогiя электрахiмiчных вытворчасцей |
||
Т.17.01.00 - Прадзенне натуральных i хiмiчных валокнаў |
||
Т.17.02.00 - Тэхналогiя тканiн, трыкатажу i нятканых матэрыялаў |
||
Т.17.03.00 - Тэхналогiя i канструяванне швейных вырабаў |
||
Т.17.04.00 - Тэхналогiя i канструяванне вырабаў са скуры i футры |
||
Т.17.05.00 - Сертыфiкацыя вырабаў тэкстыльнай i лёгкай прамысловасцi |
||
Т.18.01.00 - Тэхналогiя захавання i пераапрацоўкi раслiннай сыравiны |
||
Т.18.02.00 - Тэхналогiя захавання i пераапрацоўкi жывёльнай сыравiны |
||
Т.18.03.00 - Тэхналогiя прадукцыi масавага харчавання |
Дадатак 2
да загаду
Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
16.08.1996 N 365
АБ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫМ АБ'ЯДНАННI ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПРОФIЛЯХ I СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯХ
ПАДРЫХТОЎКI СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
1. Агульныя палажэннi
1.1. Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў (ВМА) з'яўляецца грамадска-рэкамендацыйным аб'яднаннем выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi, якое садзейнiчае ўпраўленню вышэйшай адукацыяй на прафесiянальнай аснове.
1.2. У склад вучэбна-метадычных аб'яднанняў уваходзяць вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь незалежна ад iх ведамаснага падпарадкавання або iх структурныя падраздзяленнi, а таксама звязаныя з ВНУ iншыя навучальныя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйна-прафесiянальныя праграмы па профiлях вышэйшай адукацыi i роднасным спецыяльнасцям адпаведнага ВМА.
У склад ВМА могуць уваходзiць акрэдытаваныя недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама ў якасцi асацыiраваных членаў ВНУ iншых дзяржаў, рэалiзуючых аналагiчныя адукацыйна-прафесiянальныя праграмы.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы i iх падраздзяленнi, якiя ўваходзяць ў склад ВМА, захоўваюць устаноўленыя адносiны падпарадкавання.
1.3. Пералiк ВМА i аднесеных да iх спецыяльнасцей вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь. Усе змяненнi i дапаўненнi ў пералiку спецыяльнасцей, замацаваных за ВМА, у абгрунтаваных выпадках ажыццяўляе Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства.
1.4. Вучэбна-метадычнае аб'яднанне арганiзуецца, як правiла, на базе аднаго з вядучых ВНУ, у якой рэалiзуюцца адукацыйна-прафесiянальныя праграмы па большасцi профiляў i спецыяльнасцей, вынесеных да кампетэнцыi ВМА.
Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя ВМА праводзiца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь незалежна ад ведамаснага падпарадкавання базавай вышэйшай навучальнай установы.
1.5. Вучэбна-метадычнае аб'яднанне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i нарматыўнымi дакументамi аб вышэйшай школе i палажэннем аб ВМА, распрацаваным на аснове тыпавога палажэння.
1.6. Прынцыпы дзейнасцi вучэбна-метадычнага аб'яднання заснаваны на раўнапраўi членаў, калегiяльнасцi кiраўнiцтва, галоснасцi.
1.7. ВМА ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове доўгатэрмiновай праграмы i адпаведных гадавых планаў.
Рашэннi вучэбна-метадычнага аб'яднання носяць, як правiла, рэкамендацыйны характар i праводзяцца ў жыццё Прэзiдыумам ВМА, загадамi рэктараў ВНУ, а таксама адпаведнымi распарадча-нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
2. Асноўныя мэты i задачы
Асноўнай мэтай вучэбна-метадычнага аб'яднання з'яўляецца арганiзацыя i каардынацыя вучэбна-метадычнай дзейнасцi педагагiчнай грамадскасцi вышэйшых навучальных устаноў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi ў вырашэннi наступных задач:
- распрацоўка дзяржаўных адукацыйных стандартаў;
- распрацоўка i ўдасканаленне адукацыйных i прафесiянальных праграм у адпаведнасцi з патрабаваннямi асобы, грамадства, асноўнымi тэндэнцыямi развiцця навукi, культуры, тэхнiкi, тэхналогii;
- удасканаленне арганiзацыйнага, кадравага i метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу;
- забеспячэнне iнтэграцыi вышэйшай школы Рэспублiкi Беларусь у сусветнае адукацыйнае супольнiцтва.
3. Змест работы
У адпаведнасцi з выкананнем асноўных мэт i задач вучэбна-метадычнае аб'яднанне:
3.1. Рыхтуе прапановы па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi; прымае ўдзел у распрацоўцы i экспертызе праектаў дакументаў па пытаннях развiцця вышэйшай адукацыi; удзельнiчае ў распрацоўцы дзяржаўных адукацыйных стандартаў; рыхтуе прапановы па наменклатуры напрамкаў i спецыяльнасцей вышэйшай адукацыi, удзельнiчае ў вызначэннi лiчбаў прыёму.
3.2. Арганiзуе распрацоўку, экспертызу i зацвярджае ва ўстаноўленым парадку вучэбна-метадычную дакументацыю па адпаведных спецыяльнасцях вучэбна-метадычнага аб'яднання.
3.3. Аналiзуе патрабаваннi да падрыхтоўкi спецыялiстаў i сумесна з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi распрацоўвае (або ўдзельнiчае ў распрацоўцы) квалiфiкацыйных характарыстык спецыялiстаў.
3.4. Удзельнiчае ў фармiраваннi перспектыўных планаў падрыхтоўкi падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў; фармiруе аўтарскiя калектывы; удзельнiчае ў правядзеннi конкурсаў па стварэннi вучэбнай лiтаратуры i аўдыёвiзуальных сродкаў; праводзiць рэцэнзiраванне рукапiсаў, падрыхтаваных да выдання, арганiзуе абмеркаванне якасцi выдадзеных вучэбных кнiг, а таксама аўдыёвiзуальных сродкаў.
3.5. Каардынуе выпуск вучэбнай лiтаратуры навучальнымi ўстановамi, якiя ўваходзяць у склад аб'яднання; дае рэкамендацыi па выкарыстанню вучэбнай лiтаратуры i метадычных рэкамендацый, выдадзеных у вышэйшых навучальных установах, выдавецтвах (у т.л. i недзяржаўных).
3.6. Вывучае i абагульняе перадавы педагагiчны вопыт вучэбна-выхаваўчай i навукова-метадычнай работы ВНУ па напрамках дзейнасцi вучэбна-метадычнага аб'яднання; распрацоўвае рэкамендацыi па ўдасканаленню вучэбнага працэссу, арганiзуе абмен вопытам памiж вышэйшымi навучальнымi установамi; праводзiць канферэнцыi, семiнары i нарады па праблемах вышэйшай адукацыi; ажыццяўляе навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры арганiзацыi i правядзеннi студэнцкiх прадметных алiмпiяд i конкурсаў па спецыяльнасцях.
3.7. Удзельнiчае ў распрацоўцы i рэалiзацыi праграм i мерапрыемстваў па павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi выкладчыкаў.
3.8. Удзельнiчае ў лiцэнзiраваннi, атэстацыi i акрэдытацыi вучэбных устаноў.
3.9. Устанаўлiвае кантакты i арганiзуе супрацоўнiцтва з грамадска-прафесiйнымi арганiзацыямi замежных краiн з мэтай абмену вопытам па пытаннях вышэйшай адукацыi.
4. Структура i арганiзацыя дзейнасцi
4.1. Дзейнасцю вучэбна-метадычнага аб'яднання кiруе Савет, сфармiраваны на сходзе прадстаўнiкоў вышэйшых навучальных устаноў, уваходзячых у склад аб'яднання. У склад Савета ўваходзяць старшынi навукова-метадычных аб'яднанняў (НМС), кiраўнiкi, вопытныя спецыялiсты i выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiсты адпаведных галiн вытворчасцi. Склад Савета зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
4.2. Узначалiвае Савет i арганiзуе работу аб'яднання памiж паседжаннямi Савета прэзiдыум у складзе старшынi, намеснiкаў старшынi (прадстаўнiкi базавых навучальных устаноў у адпаведнасцi з дадаткам 1) i вучонага сакратара. Старшынёй Савета i яго прэзiдыума прызначаецца рэктар базавага ВНУ (прарэктар).
4.3. Пры Савеце ВМА ствараюцца навукова-метадычныя саветы, камiсii, секцыi i iншыя структуры па спецыяльнасцях або роднасных напрамках падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Саставы i кiраўнiкi НМС, камiсiй, секцый або другiх структур фармiруюцца Саветам аб'яднання i зацвярджаюцца яго старшынёй.
Для выканання навукова-даследчых работ Савет можа ствараць ва ўстаноуленым парадку часовыя творчыя калектывы.
4.4. Старшыня Савета ВМА:
- арганiзуе i накiроўвае работу Савета i яго прэзiдыума;
- прадстаўляе ВМА ў органах кiравання вышэйшай адукацыi, у iншых арганiзацыях i ўстановах;
- забяспечвае творчыя сувязi з адпаведнымi прадпрыемствамi i ўстановамi.
4.5. Каардынацыя дзейнасцi ВМА i яго структурных падраздзяленняў у межах базавай ВНУ ўскладаецца на прарэктара па вучэбнай рабоце, у межах рэспублiкi - на Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi.
4.6. Прэзiдыум Савета аб'яднання сумесна з Рэспублiканскiм iнстытуам вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi:
- складае i арганiзуе абмеркаванне на паседжаннi аб'яднання планаў работы аб'яднання, прадстаўляе iх на зацвярджэнне ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь;
- зацвярджае рашэннi i рэкамендацыi, прынятые на паседжаннях аб'яднання, НМС, камiсiй, секцый, арганiзуе ўкараненне iх у практыку работы навучальных устаноў;
- рыхтуе i праводзiць пасяджэннi ВМА;
- прыцягвае да работы ў ВМА прафесарска-выкладчыцкi састаў ВНУ;
- вядзе ўлiкова-справаздачную дакументацыю аб'яднання;
- рыхтуе да выдання матэрыялы аб'яднання.
4.7. Работа, выконваемая прафесарска-выкладчыцкiм саставам па заданню Савета або Прэзiдыума ВМА, уключаецца ў iндывiдуальныя планы работы i залiчваецца пры атэстацыi. Членам Савета ВМА, па ўзгадненню з кiраўнiцтвам вышэйшай навучальнай установы, можа знiжацца вучэбная нагрузка да 200 гадзiн.
4.8. ВМА працуе ў цесным кантакце з Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства, з Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi, з iншымi навукова-метадычнымi структурамi ў галiне адукацыi.
4.9. Зацверджаны план работы ВМА з'яўляецца падставай для камандзiравання вышэйшай навучальнай установай работнiка для выканання заданняў Савета аб'яднання.
5. Рэгламент работы
5.1. Паседжаннi Саветаў ВМА i яго структурных падраздзяленняў праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей 2 разоў у навучальным годзе, i адлюстроўваюцца ў планах работы ВМА.
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства сельскай Мiнiстэрства культуры
гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь 12.08.1996
14.08.1996
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
13.08.1996
База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020
Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.
Политика конфиденциальности