Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 4 февраля 1997 г. N 1742/12

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. N 8/2315

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 1997 г. N 5
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРЫКЛАДНАЕ
ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
(РЭГIСТРАЦЫЙНЫ N 90/12 ОТ 12.11.93 Г.)
З мэтай упарадкаванасцi дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе, зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203. (Дадаецца).
2. Рэктарам дзяржаўных i недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у тэрмiн да 1 верасня 1997 г. правесцi мерапрыемствы па выкананню патрабаванняў да вышэйшых навучальных устаноў у сувязi з унясеннем змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе.
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.), Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.) на працягу 1997/1998 навучальнага года ажыццявiць праверку выканання патрабаванняў Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе са змяненнямi i дапаўненнямi ва ўсiх недзяржаўных ВНУ Рэспублiкi Беларусь.
У выпадку неадпаведнасцi ўстаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб лiквiдацыi ўказаных ВНУ.
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.) пры правядзеннi планавых атэстацый у адпаведнасцi з зацверджаным планам-графiкам ажыццявiць праверку дзеючых унiверсiтэтаў i акадэмiй на адпаведнасць наяўнаму статусу, калi з моманту атрымання iмi адпаведнага статуса прайшло не менш 5 гадоў. Пры неадпаведнасцi апошнiх устаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб змене статуса гэтай навучальнай установы.
4. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi, Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi, Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання ў Даведнiку для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы, iншых публiкацыях аб прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы называць недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя маюць лiцэнзii на адукацыйную дзейнасць, з указаннем акрэдытаваных ва ўстаноўленым парадку ў гэтых ВНУ спецыяльнасцей i спецыялiзацый.
5. Кантроль за выкананнем данага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра У.Ф.Валадзько.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Намеснiк мiнiстра У.Ф.ВАЛАДЗЬКО
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
вышэйшай адукацыi Д.С.ДАМАНЕЎСКI
Начальнiк упраўлення
па рабоце з кадрамi,
прававому забеспячэнню А.А.ПЫЖОЎ
Начальнiк дзяржаўнай iнспекцыi
навучальных устаноў У.Я.КАНАНОВIЧ
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загадам Мiнiстра
                                               адукацыi i навукi
                                               ад  09.01.1997 г. N 5
УЗГОДНЕНА                                      УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў                          Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь                            Рэспублiкi Беларусь
намеснiк Мiнiстра                              намеснiк Мiнiстра
А.I.Сверж                                      А.П.Колас
ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЫШЭЙШАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28 ЧЭРВЕНЯ 1993 Г. N 203
Раздзел II
1.1. Абзац сёмы выкласцi ў рэдакцыi - "Статус унiверсiтэта або акадэмii надаецца ВНУ пасля iх атэстацыi ва ўстаноўленым парадку".
1.2. Абзац дзесяты запiсаць у рэдакцыi: "падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях пры ўмове выканання патрабаванняў, выкладзеных у дадзеным палажэннi ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх кiравання па падпарадкаванасцi, у недзяржаўных ВНУ - на падставе лiцэнзii, выдадзенай Мiнiстэрствам адукацыi".
1.3. У абзацы адзiнаццатым словы "падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ" - выключыць.
Раздзел IV
1.4. У абзацы першым у другiм сказе замест слоў "на падставе тыпавых правiлаў прыёму", запiсаць: "на падставе Парадку прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi".
Раздзел V
1.5. У абзацы першым замест слоў "зацвярджаемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь" запiсаць: "на падставе патрабаванняў, устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь".
1.6. У абзацы трэцiм другi сказ выключыць.
1.7. Увесцi раздзел 9.
IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
вучэбна-метадычнага i кадравага забеспячэння вучэбнага
працэса ў вышэйшых навучальных установах
1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
Агульная плошча памяшканняў, выкарыстоўваемых для навучальнага працэса, уключаючы арэндуемую, павiнна адпавядаць нарматывам, прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
Павiнны быць у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый, кабiнеты, iншыя памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
Колькасць наяўных дзеючых сродкаў тэхнiчнага забеспячэння, камп'ютараў, рабочых месцаў павiнна поўнасцю адпавядаць патрабаванням праграм выкладання дысцыплiн з улiкам неабходнасцi правядзення самастойнай работы студэнтаў па-за сеткай асноўных заняткаў.
2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
У структурных падраздзяленнях ВНУ, на факультэтах, кафедрах, адказных за арганiзацыю вучэбнага працэса i якасць навучання, павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i рабочыя праграмы дысцыплiн на бягучы навучальны год, распрацаваныя i зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку.
Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх агульнанавуковых i спецыяльных дысцыплiнах, што выносяцца на курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
- для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, канспектаў лекцый, вучэбна-метадычных распрацовак на кожныя 25 студэнтаў, якiя вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
- для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
- па лабараторных работах i самастойных занятках, уключаючы курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
Да экземпляраў вучэбна-метадычнай лiтаратуры прыраўноўваюцца ксеракопii вучэбна-метадычных матэрыялаў i копii на гнуткiх магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.
3. Кадравае забеспячэнне.
Выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы, iншыя педагагiчныя работнiкi, якiя ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, павiнны мець адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
Штатнымi выкладчыкамi павiнна выконвацца не менш 50% ад агульнага аб'ёму вучэбнай работы, прадугледжанай вучэбным планам на бягучы год.
Колькасць выкладчыкаў, якiя знаходзяцца ў штаце данай ВНУ, павiнна быць не менш 6-цi на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы навучання i не менш 3-х на кожныя 100 студэнтаў завочнай формы навучання.
Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў, якiя маюць вучоныя ступенi i званнi i якiя iх не маюць, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных курсаў высокаквалiфiкаванымi лектарамi, якiя, як правiла, маюць вопыт навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности