Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. N 8/2375

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 лютага 1998 г. N 66
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ
ВУЧЭБНА-НАВУКОВЫМ АБ'ЯДНАННI "ВЫШЭЙШАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ
ЎСТАНОВА - СЯРЭДНЯЯ СПЕЦЫЯЛЬНАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА"
(ВНУ - ССНУ)
У мэтах стварэння нарматыўна-прававой базы, забеспячэння ўдасканалення падрыхтоўкi спецыялiстаў, рэалiзацыi сiстэмы бесперапыннай i iнтэграванай адукацыi ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб вучэбна-навуковым аб'яднаннi "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ) на базе унiверсiтэта, акадэмii, iнстытута, вышэйшага каледжа, каледжа, тэхнiкума, сярэдняга спецыяльнага вучылiшча, вышэйшага тэхнiчнага вучылiшча, вышэйшага прафесiянальнага вучылiшча.
2. Рэктарам (дырэктарам) навучальных устаноў сумесна з ўпраўленнямi мiнiстэрств i ведамств, упраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама разгледзiць магчымасцi стварэння аб'яднанняў "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ).
3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на Галоўнае ўпраўленне вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.), Упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), Упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.).
Першы намеснiк Мiнiстра Б.М.ХРУСТАЛЁЎ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ВУЧЭБНА-НАВУКОВЫМ АБ'ЯДНАННI "ВЫШЭЙШАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ
ЎСТАНОВА - СЯРЭДНЯЯ СПЕЦЫЯЛЬНАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА"
1. Агульнае палажэнне
1.1. Вучэбна-навуковае аб'яднанне "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" (далей - аб'яднанне "ВНУ - ССНУ") <*> з'яўляецца адной з форм рэалiзацыi прынцыпу бесперапыннай i iнтэграванай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, якое ствараецца з мэтай удасканалення падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй.
-------------------------------
<*> Далей у тэксце да ВНУ адносяцца унiверсiтэт, акадэмiя, iнстытут, вышэйшы каледж, да ССНУ - каледж, тэхнiкум, сярэдняе спецыяльнае вучылiшча, вышэйшае тэхнiчнае вучылiшча, вышэйшае прафесiянальнае вучылiшча.
1.2. Аб'яднанне навучальных устаноў сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi ствараецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, якiм непасрэдна падпарадкаваны вышэйшыя прафесiянальныя вучылiшчы, з улiкам сумесных прапаноў навучальных устаноў.
Аб'яднаннi навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у сiстэмы розных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, ствараюцца па iх сумеснай прапанове сумесным загадам адпаведных органаў кiравання.
1.3. Спыненне дзейнасцi аб'яднання, выхад удзельнiкаў з саставу аб'яднання ажыццяўляецца ў аналагiчным парадку. Кожная навучальная ўстанова, якая ўваходзiць у аб'яднанне, мае права свабоднага выхаду з яе.
1.4. Адносiны памiж навучальнымi ўстановамi, якiя ўваходзяць у аб'яднанне, устанаўлiваюцца на аснове раўнапраўнага супрацоўнiцтва, без змены iх падначаленасцi i статусу як юрыдычнай асобы i прадугледжваюць iх фiнансавую самастойнасць.
1.5. Аб'яднанне дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым Прыкладным палажэннем або распрацоўвае на яго аснове сваё ўласнае палажэнне, якое зацвярджаецца Саветам аб'яднання.
1.6. Аб'яднанне ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасцi з сумеснымi iнтэграванымi вучэбнымi планамi гэтых устаноў па спецыяльнасцях, распрацаваных на падставе тыпавых вучэбных планаў i зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
1.7. У сваёй дзейнасцi аб'яднанне кiруецца Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi законамi, указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i пастановамi Урада, прыкладнымi палажэннямi аб вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай навучальных установах, нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i iншых органаў дзяржаўнага кiравання, у непасрэдным падпарадкаваннi якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, што ўваходзяць ў аб'яднанне, i гэтым Прыкладным палажэннем.
2. Задачы аб'яднання
Асноўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:
2.1. Забеспячэнне павышэння якасцi бесперапыннай прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiстаў на ўсiх этапах навучання за кошт пераемнасцi зместу сярэдняй i вышэйшай адукацыi.
2.2. Больш поўнае i эфектыўнае выкарыстанне прафесарска-педагагiчнага патэнцыялу, рацыянальнае ўжыванне вучэбна-матэрыяльнай i лабараторнай базы навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне.
2.3. Стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi адукацыйных запытаў тэарэтычнага i практычнага навучання.
2.4. Далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай работы.
2.5. Вывучэнне i ўкараненне перадавога айчыннага i замежнага вопыту.
2.6. Змяншэнне матэрыяльных затрат на падрыхтоўку спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй.
2.7. Задавальненне патрэбнасцi галiн гаспадаркi ў квалiфiкафаных кадрах.
2.8. Удасканаленне iснуючага механiзму адбору абiтурыетаў i фармiраванне кантынгенту вышэйшых навучальных устаноў, якi дазваляе паспяхова працягваць навучанне ў ВНУ па сiстэме бесперапыннай прафесiянальнай адукацыi, у тым лiку са скарочаным тэрмiнам навучання.
3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
3.1. Бесперапынная падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй ў рамках аб'яднання ажыццяўляецца па прынцыпу паэтапнага авалодвання ведамi па адзiных iнтэграваных вучэбных планах i праграмах, якiя сумесна распрацоўваюцца гэтымi навучальнымi ўстановамi i зацвярджаюцца ва ўстаноўленным парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3.2. Залiчэнне навучэнцаў, якiя закончылi ССНУ, для атрымання вышэйшай адукацыi ў ВНУ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нарматыўнымi актамi, якiя рэгулююць парадак прыёму ў ВНУ, i Палажэннем аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ССНУ ў ВНУ ў рамках аб'яднання, распрацаванага i зацверджанага Саветам аб'яднання па ўзгадненню з адпаведнымi органамi кiравання.
3.3. Тэрмiны навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
3.4. Пералiк спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца iнтэграванае навучанне ў рамках аб'яднання, узгадняецца з органамi кiравання.
4. Кiраванне аб'яднаннем
4.1. Кiраванне дзейнасцю аб'яднання ажыццяўляецца Саветам, якi ствараецца на парытэтных асновах з удзелам прадстаўнiкоў адмiнiстрацыi, прафесарска-выкладчыцкага саставу навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне.
4.2. Савет аб'яднання ўзначальваюць сустаршынi-кiраўнiкi навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне, i маюць роўныя правы.
4.3. Савет аб'яднання:
4.3.1. арганiзуе распрацоўку i зацвярджае Палажэнне аб аб'яднаннi i планы работы аб'яднання;
4.3.2. арганiзуе распрацоўку i ўдасканаленне iнтэграваных вучэбных планаў i праграм па бесперапыннай падрыхтоўцы iнжынераў i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адуацыяй з улiкам запытаў галiн вытворчасцi i iнтарэсаў навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне;
4.3.3. арганiзуе распрацоўку i зацвярджае Палажэнне аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ССНУ ў ВНУ ў рамках аб'яднання па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi i iншымi органамi дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у падпарадкаваннi навучальныя ўстановы;
4.3.4. арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне сумесных пасяджэнняў педагагiчных саветаў, метадычных i цыклавых камiсiй, канферэнцый, семiнараў, творчых выстаў i iншых мерапрыемстваў, абмен вопытам работы.
4.4. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей 2 разоў у год, а таксама па меры неабходнасцi. У перыяд памiж пасяджэннямi Савета рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюць сустаршынi.
4.5. Навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу па профiлях падрыхтоўкi кадраў у рамках ВНУ - ССНУ ажыццяўляе вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
5. Правы i абавязкi
5.1. Правы i абавязкi ўдзельнiкаў аб'яднання вызначаюцца Прыкладным палажэннем аб вышэйшай навучальнай установе, Прыкладным палажэннем аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, дадзеным Прыкладным палажэннем i двухбаковымi або шматбаковымi дагаворамi, якiя могуць заключацца ва ўстаноўленным парадку.
5.2. Удзельнiкi аб'яднання маюць права ва ўстаноўленным парадку ўносiць у Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i адпаведныя органы кiравання прапановы па ўдасканаленнi, спыненнi дзейнасцi аб'яднання. Спыненне дзейнасцi аб'яднання не мяняе статуса навучальных устаноў, якiя ў яго ўваходзяць.
5.3. Вышэйшая навучальная ўстанова:
5.3.1. ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй з лiку асоб, залiчаных у ВНУ, у адпаведнасцi з пунктам 4.3.3.
5.3.2. прадстаўляе магчымасць выкладчыкам i навучэнцам ССНУ гэтай катэгорыi карыстацца бiблiятэкай, вучэбнымi лабараторыямi, спартыўнай базай ВНУ.
5.3.3. па меры неабходнасцi накiроўвае сваiх выкладчыкаў для правядзення заняткаў з навучэнцамi ССНУ або для ўдзелу ў рабоце экзаменацыйнай камiсii.
5.4. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:
5.4.1. праводзiць адпаведную работу з мэтай выяўлення таленавiтай i творчай моладзi сярод навучэнцаў ССНУ;
5.4.2. праводзiць адбор i падрыхтоўку навучэнцаў ССНУ для працягу навучання ў ВНУ па iнтэграваных вучэбных планах;
5.4.3. прадстаўляе магчымасць выкладчыкам ВНУ карыстацца бiблiятэкамi, лабараторыямi, спартыўнай базай ССНУ.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности