Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 24 апреля 1998 г. N 2435/12

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. N 8/2386

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 красавiка 1998 г. N 221
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРЫКЛАДНАЕ
ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
З мэтай удасканалення арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу ў вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1993 г. N 292 i зарэгiстраванае ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 5 кастрычнiка 1993 г. N 44/12 (дадаюцца).
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.):
2.1. прадставiць да рэгiстрацыi ва ўстаноўленым парадку змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе ў Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь;
2.2. у тыднёвы тэрмiн пасля рэгiстрацыi змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе давесцi дадзены загад да ўпраўленняў адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога выканкамаў.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра адукацыi Дыляна Г.Д.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загад Мiнiстра адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 16 красавiка 1998 г. N 221
УЗГОДНЕНА                              УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў                  Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь                    Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра                      Намеснiк мiнiстра
I.I.Заяш                               А.П.Колас
9 красавiка 1998 г.                    31 сакавiка 1998 г.
ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI
Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ)
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА АДУКАЦЫI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.09.1993 Г. N 292
(ЗАРЭГIСТРАВАНА Ў РЭЕСТРЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI
МIНIСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
05.10.1993 Г. N 44/12)
Раздзел I. СТРУКТУРА I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI ВЯЧЭРНЯЙ ШКОЛЫ
Пункт 2.
Першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вячэрняя школа адкрываецца рашэннем выканаўчых i распарадчых органаў мясцовых Саветаў дэпутатаў у гарадах не менш за 100 вучняў, у сельскай мясцовасцi - не менш за 80 вучняў".
Другi абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Навучальна-кансультацыйны пункт з'яўляецца структурным падраздзяленнем вячэрняй школы, ствараецца пры немагчымасцi размяшчэння класаў (груп) у будынку школы i размяшчаецца ў iншых будынках. Пры адной школе могуць быць адкрыты некалькi навучальна-кансультацыйных пунктаў. Навучальна-кансультацыйныя пункты могуць стварацца ў гарадах пры наяўнасцi не менш 60, а ў сельскай мясцовасцi - не менш за 10 вучняў".
Пункт 3.
Першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У вячэрняй школе могуць адкрывацца VII - IX класы сярэдняй ступенi i X - XII класы старэйшай ступенi ў адпаведнасцi са штогадовымi загадамi Мiнiстра адукацыi "Аб вучэбных планах агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь".
Пункт 5.
Другi сказ выключыць.
Пункт 7.
У першым абзацы пасля слова "савета" дапоўнiць словамi "педагагiчнага (метадычнага) савета".
Пункт 11.
Другi абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вучнi вячэрняй школы могуць спалучаць агульнаадукацыйную падрыхтоўку з прафесiянальнай, атрымлiваючы апошнюю ў навучальна-вытворчых камбiнатах, цэнтрах, у iншых навучальных установах або непасрэдна на вытворчасцi, у прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах, якiя не спалучаюць прафесiянальнае i агульнаадукацыйнае навучанне.
Раздзел II. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
Пункт 14.
Лiчбу "10" замянiць на "14".
Раздзел III. КIРАВАННЕ ШКОЛАЙ
Пункт 20 дапоўнiць другiм абзацам наступнага зместу:
"Пры немагчымасцi стварэння Савета школы ў ролi вышэйшага органа самакiравання вячэрняй школай з'яўляецца педагагiчны (метадычны) савет школы".
Пункт 23 выключыць.
Пункты 24, 25, 26, 27, 28 лiчыць адпаведна пунктамi 23, 24, 25, 26, 27.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности