Скачать этот документ в pdf


ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 красавiка 2005 г. N 186
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ВУЧЭБНАГА ПЛАНА ЎСТАНОЎ, ЯКIЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ
АДУКАЦЫI, НА 2005/2006 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г., падпунктам 4.8 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, i ў мэтах нарматыўнага прававога забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць вучэбны план устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, на 2005/2006 навучальны год, якi дадаецца.
Першы намеснiк Мiнiстра А.Н.ЖУК
УЗГОДНЕНА                                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў                     Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь                       Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк Мiнiстра                         Намеснiк Мiнiстра -
А.М.КУРЛЫПА                               Галоўны дзяржаўны
19.04.2005                                санiтарны ўрач -
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          М.I.РЫМЖА
                                          16.03.2005
                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         19.04.2005 N 186
ВУЧЭБНЫ ПЛАН УСТАНОЎ,
ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ
СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, НА 2005/2006 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
1. Вучэбны план устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, на 2005/2006 навучальны год (далей - вучэбны план) вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (далей - установа), незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi i з'яўляецца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў ва ўстановах.
2. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу ў I - XI класах устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ўстановай з улiкам канкрэтных умоў на аснове размеркавання гадзiн па вучэбных прадметах, згодна з дадаткамi 1 - 37.
3. Вучэбны план складаецца з дзвюх частак: лiчбавай i тэкставай.
4. У структуры лiчбавай часткi вучэбнага плана выдзяляюцца дзяржаўны i школьны кампаненты.
Дзяржаўны кампанент вучэбнага плана (далей - дзяржаўны кампанент) уключае вучэбныя прадметы, вывучэнне якiх можа ажыццяўляцца на адным з узроўняў: базавым, павышаным цi паглыбленым.
Першая лiчба ў лiкавым ланцужку лiчбавай часткi вучэбнага плана азначае колькасць гадзiн на вывучэнне адпаведнага вучэбнага прадмета (далей - прадмет) на базавым, другая - на павышаным, трэцяя - на паглыбленым узроўнях. Лiчнiк дробных лiчбаў азначае тыднёвую колькасць гадзiн на вывучэнне прадмета ў першым паўгоддзi, назоўнiк - у другiм паўгоддзi. Лiчба "0" на пачатку некаторых лiкавых ланцужкоў азначае, што на базавым узроўнi дадзёны прадмет у адпаведным класе не вывучаецца.
Вывучэнне асобных прадметаў на павышаным цi паглыбленым узроўнi ажыццяўляецца за кошт гадзiн школьнага кампанента толькi ў гiмназiях, лiцэях, школах (класах) з павышаным цi паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў.
Школьны кампанент вучэбнага плана (далей - школьны кампанент) забяспечвае варыятыўнасць i асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улiкам умоў i магчымасцей кожнай установы. Гадзiны школьнага кампанента выкарыстоўваюцца для правядзення стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў (I - XI класы), арганiзацыi заняткаў па iнтарэсах (I - IV класы), факультатываў (V - VII класы), курсаў па выбары (VIII - XI класы), грамадска карыснай працы (III - XI класы), вывучэння асобных прадметаў на павышаным або паглыбленым узроўнi. Школьны кампанент не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку гадзiн школьнага кампанента неабходна ўлiчваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.
Заняткi па iнтарэсах у межах вучэбных гадзiн школьнага кампанента ў пачатковых класах арганiзуюцца пры наяўнасцi заяў законных прадстаўнiкоў вучняў, заняткi курсаў па выбары, факультатыўныя заняткi ў астатнiх класах - пры наяўнасцi заяў вучняў.
5. Пры навучаннi ва ўстановах па 5-дзённым вучэбным тыднi, а таксама пры 6-дзённым тыднi ў школах (класах) з мастацка-эстэтычным кiрункам памiж заняткамi дзяржаўнага i школьнага кампанентаў павiнен прадугледжвацца перапынак (не менш як 30 мiнут) на абед i адпачынак. У школах (класах) з павышаным i паглыбленым узроўнямi вывучэння прадметаў мастацка-эстэтычнага кiрунку частка з iх можа праводзiцца ў сетцы раскладу заняткаў па дзяржаўным кампаненце за кошт гадзiн фiзiчнай культуры, музыкi, сусветнай мастацкай культуры i iнш.
6. Навучальны год ва ўстановах пачынаецца 1 верасня.
На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца канiкулы:
восеньскiя - 9 дзён з 30.10.2005 г. па 07.11.2005 г. уключна;
зiмовыя - 15 дзён з 25.12.2005 г. па 08.01.2006 г. уключна;
веснавыя - 9 дзён з 25.03.2006 г. па 02.04.2006 г. уключна.
Пры арганiзацыi навучання па чвэрцях вызначаюцца наступныя тэрмiны:
I чвэрць - з 01.09.2005 г. па 29.10.2005 г.;
II чвэрць - з 08.11.2005 г. па 24.12.2005 г.;
III чвэрць - з 09.01.2006 г. па 24.03.2006 г.;
IV чвэрць - з 03.04.2006 г. па 26.05.2006 г.
Пры арганiзацыi навучання па трыместрах вызначаюцца наступныя тэрмiны:
I трыместр - з 01.09.2005 г. па 30.11.2005 г.;
II трыместр - з 01.12.2005 г. па 28.02.2006 г.;
III трыместр - з 01.03.2006 г. па 26.05.2006 г.
Для вучняў першых i другiх класаў у III чвэрцi праводзяцца дадатковыя канiкулы працягласцю адзiн тыдзень.
7. Асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў школах (класах) мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў, вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах, ва ўстановах, якiя працуюць у месцах аздараўлення дзяцей, для хворых дзяцей, якiя знаходзяцца на працяглым лячэннi ва ўмовах стацыянарнай лячэбнай установы, iндывiдуальнага навучання хворых дзяцей, у санаторных школах-iнтэрнатах, ва ўстанове адукацыi "Магiлёўская дзяржаўная школа для дзяцей i падлеткаў, якiя патрабуюць асаблiвых умоў выхавання, закрытага тыпу" размешчаны ў дадатках 9 - 37.
8. Выпускныя экзамены праводзяцца ў перыяд з 29 мая па 17 чэрвеня 2006 г.
9. Ва ўстановах адукацыi ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня працуюць вучнi I - XI класаў, якiя вывучаюць вучэбныя прадметы на базавым узроўнi. Пры гэтым у рэжыме 5-дзённага тыдня працуюць вучнi першых класаў усiх тыпаў школ. Гiмназii (класы) i лiцэi (класы) з павышаным цi паглыбленым узроўнем вывучэння прадметаў працуюць у рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня. Ва ўстановах з павышаным цi паглыбленым вывучэннем замежнай мовы I - IV класы па ўзгадненнi з мясцовымi органамi санiтарнага нагляду могуць працаваць у рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня.
10. Курс "Уводзiны ў школьнае жыццё" вывучаецца ў першым класе ў вераснi ў межах агульнай колькасцi гадзiн, вызначаных вучэбным планам. Усе астатнiя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння названага курса.
11. З першага класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання i вуснага моўнага курса рускай мовы ў школах з беларускай мовай навучання.
12. З першага класа можа ажыццяўляцца вывучэнне замежнай мовы на павышаным узроўнi ў аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень. Вучнi ўстаноў, якiя вывучалi замежную мову ў пачатковых класах за кошт гадзiн школьнага кампанента, могуць прадоўжыць яе вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнi з V класа. Другая замежная мова на базавым узроўнi за кошт гадзiн школьнага кампанента, якiя засталiся ад максiмальна дапушчальнай вучэбнай нагрузкi, можа вывучацца па жаданнi вучняў у школах (класах) з павышаным цi паглыбленым вывучэннем замежнай мовы з V класа.
13. У другiм класе пачынаецца вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўнi ў аб'ёме 1 вучэбнай гадзiны ў тыдзень.
14. Вывучэнне матэматыкi ў X - XI класах у аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень ажыццяўляецца ў класах гуманiтарнага профiлю.
15. Заняткi па фiзiчнай культуры з вучнямi, якiя па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень (акрамя санаторных школ-iнтэрнатаў).
Колькасць груп на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе паглыбленага медыцынскага агляду i зацвярджаецца загадам кiраўнiка адукацыйнай установы. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы складае 8 - 12 вучняў (незалежна ад узросту, полу i дыягназу захворвання).
16. Родная мова нацыянальнай меншасцi не з'яўляецца замежнай ва ўстановах з беларускай i рускай мовамi навучання i вывучэннем роднай мовы нацыянальнай меншасцi, а таксама ва ўстановах з навучаннем на роднай мове нацыянальнай меншасцi. Дзяленне класаў на групы пры вывучэннi роднай мовы нацыянальнай меншасцi не ажыццяўляецца.
17. Пры арганiзацыi вучэбнага працэсу ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы:
па хiмii - пры правядзеннi практычных заняткаў у VIII - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi ў класе 25 i больш вучняў;
па iнфарматыцы - на 2 групы пры наяўнасцi ў адпаведным класе 15 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 20 i больш вучняў у астатнiх установах. У выпадках, калi загрузка кабiнета iнфарматыкi не дазваляе забяспечыць доступ кожнаму вучню да асобнага камп'ютэра, дзяленне на дадатковыя групы можа ажыццяўляцца за кошт гадзiн школьнага кампанента;
па фiзiчнай культуры - у X - XI класах - на 2 групы (юнакоў i дзяўчат) пры наяўнасцi ў класе 25 i больш вучняў (без улiку вучняў, якiя займаюцца ў спецыяльнай медыцынскай групе i групе лячэбнай фiзiчнай культуры);
па дапрызыўнай (юнакi) i медыцынскай (дзяўчаты) падрыхтоўцы - X - XI класы дзеляцца на групы юнакоў i дзяўчат незалежна ад напаўняльнасцi класаў;
па замежнай мове - у I - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi ў I класах, якiя працуюць на базе дашкольных устаноў адукацыi, не менш як 20 вучняў, у I - XI класах агульнаадукацыйных устаноў - не менш як 25 вучняў, у гiмназiях, гiмназiчных класах - не менш як 20 вучняў i не менш як 18 вучняў - у лiцэйскiх класах, лiцэях. Ва ўстановах (класах) з павышаным або паглыбленым вывучэннем замежнай мовы вучнi дзеляцца на 3 групы пры адпаведнай напаўняльнасцi. Пры меншай наяўнасцi вучняў у класах з павышаным або паглыбленым вывучэннем замежнай мовы дазваляецца дзяленне на 2 групы (не менш чым 8 - 10 вучняў у кожнай);
пры вывучэннi другой замежнай мовы ў V - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi ў класе 25 i больш вучняў;
пры вывучэннi краiназнаўства, лiтаратуры краiны вывучаемай замежнай мовы ў VIII - XI класах (паглыблены ўзровень) - на 2 групы пры наяўнасцi 25 i больш вучняў;
па працоўным навучаннi - у V - IХ', VIII класах - на 2 групы пры наяўнасцi 20 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 25 i больш вучняў у астатнiх установах. Такi парадак дзялення класаў на групы захоўваецца ў VII - IX класах пры выкарыстаннi гадзiн школьнага кампанента на працоўнае навучанне, а таксама ў VIII - XI класах - пры арганiзацыi працоўнага навучання на павышаным або паглыбленым узроўнi за кошт гадзiн школьнага кампанента;
па працоўным навучаннi ва ўстановах, якiя маюць адпаведную вучэбна-матэрыяльную базу (майстэрнi тэхнiчных i абслуговых вiдаў працы), - на 2 групы (юнакоў i дзяўчат) i з меншай напаўняльнасцю за кошт гадзiн школьнага кампанента;
у класах з павышаным або паглыбленым вывучэннем матэматыкi, бiялогii, фiзiкi, астраномii, хiмii для правядзення практычных работ, лабараторных заняткаў (практыкумаў) у VIII - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi 25 i больш вучняў;
у класах тэхналагiчнага профiлю пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, iнфарматыцы, фiзiчнай культуры i арганiзацыi заняткаў па прафесiянальным навучаннi (незалежна ад месца правядзення) - на 2 групы пры наяўнасцi 15 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 20 i больш вучняў - у астатнiх установах.
Пры правядзеннi заняткаў па iнфарматыцы, фiзiчнай культуры ў X - XI класах, па замежнай мове ў I - XI класах, па працоўным навучаннi ў V - VIII класах, на практычных занятках па хiмii ў VIII - XI класах дазваляецца дзяленне класаў на 2 групы пры наяўнасцi ў класе агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, 20 i больш вучняў, у школах-iнтэрнатах для дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях, у якiх неспрыяльныя ўмовы выхавання, - 15 i больш вучняў.
У школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей з адхiленнямi i ў паводзiнах i ў сем'ях, у якiх неспрыяльныя ўмовы выхавання, з паглыбленым вывучэннем матэматыкi, бiялогii, хiмii, фiзiкi для правядзення практычных работ, лабараторных заняткаў (практыкумаў) VIII - XI класы дзеляцца на 2 групы пры наяўнасцi ў кожным з iх 20 i больш вучняў.
Дзяленне класаў на 2 групы пры меншай напаўняльнасцi можа ажыццяўляцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.
Пры наяўнасцi ў IX - XI класах агульнаадукацыйных устаноў (акрамя вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных устаноў, гiмназiй, лiцэяў, гiмназiчных i лiцэйскiх класаў) ад 1 да 7 вучняў, якiя вывучалi раней другую замежную мову, якая не вывучаецца ў дадзенай навучальнай установе (класе), дазваляецца па ўзгадненнi з аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi працягваць вывучэнне замежнай мовы самастойна з правядзеннем групавых кансультацый у аб'ёме не больш за 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень на адну групу вучняў. Пры дзяленнi класаў на групы па замежнай мове гэтыя вучнi не ўлiчваюцца ў напаўняльнасцi кожнага класа.
18. Пры арганiзацыi працоўнага навучання вучняў VIII - XI класаў на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, навучальных устаноў прафтэхадукацыi, майстэрань прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў) дазваляецца дзяленне груп на 2 падгрупы пры наяўнасцi ў групе 20 i больш вучняў па ўсiх профiлях i прафесiях.
19. У V - VIII, IХ' класах устаноў, якiя маюць зямельныя вучэбна-доследныя ўчасткi, у перыяд летнiх канiкул праводзiцца працоўная практыка. Працягласць яе не павiнна перавышаць 5 дзён (15 вучэбных гадзiн). Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае педагагiчны савет установы.
20. Пасля заканчэння вучэбных заняткаў з вучнямi X класа (юнакi) праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя (3-дзённыя) вучэбна-палявыя зборы на базе абаронча-спартыўных лагераў, раенных (гарадскiх) вучэбных цэнтраў, воiнскiх часцей i 5-дзённая (3-дзённая) медыцынская практыка (дзяўчаты). Колькасць дзён i гадзiн на правядзенне вучэбна-палявых збораў ва ўсiх тыпах устаноў аднолькавая.
21. Грамадска карысная праца арганiзуецца за кошт гадзiн школьнага кампанента ва ўстановах адукацыi, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разлiку 1 вучэбная гадзiна ў тыдзень у III - VII класах i 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень - у VIII - XI класах. Пры правядзеннi грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.
22. У межах агульнай колькасцi гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана час, якi адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў i курсаў па выбары, выкарыстоўваецца на адну або некалькi груп у залежнасцi ад зробленага вучнямi выбару.
На факультатыўных занятках i курсах па выбары вучнi могуць паглыбляць свае веды па прадметах вучэбнага плана, уключаных у дзяржаўны кампанент, цi вывучаць курсы i прадметы, якiя не ўключаны ў дзяржаўны кампанент вучэбнага плана, праводзiць заняткi па фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця.
Групы для заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасцi 6 чалавек ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 12 чалавек - у астатнiх установах.
Напаўняльнасць груп пры вывучэннi курсаў па выбары ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў складае не менш як 3 вучнi, а ў астатнiх установах напаўняльнасць груп павiнна быць не менш як 5 вучняў.
Стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi праводзяцца ў межах выдзеленых гадзiн школьнага кампанента пры напаўняльнасцi груп не менш як 3 вучнi. Гэтыя вучэбныя гадзiны не тарыфiкуюцца. Аплата настаўнiку ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.
23. Заняткi па вывучэннi асобнымi вучнямi роднай мовы i лiтаратуры нацыянальнай меншасцi ў выпадку правядзення iх за кошт гадзiн школьнага кампанента арганiзуюцца пры любой напаўняльнасцi груп. Магчыма стварэнне груп з вучняў паралельных класаў.
24. У другiм паўгоддзi ў XI класах праводзiцца абавязковы факультатыўны курс "Вялiкая Айчынная вайна савецкага народа" (у кантэксце Другой сусветнай вайны) у аб'ёме 18 вучэбных гадзiн. На вывучэнне гэтага факультатыўнага курса можна выкарыстаць 8 вучэбных гадзiн з адведзенага часу на вывучэнне прадметаў "Гiсторыя Беларусi" i "Сусветная гiсторыя". Астатнiя заняткi (10 вучэбных гадзiн) праводзяцца ў пазаўрочны час за кошт гадзiн школьнага кампанента.
25. Размеркаванне агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн вучэбнага плана па класах з'яўляецца прыкладным, рэкамендацыйным. Агульная колькасць гадзiн вучэбнага плана ва ўстановах адукацыi размяркоўваецца тарыфiкацыйнай камiсiяй i зацвярджаецца загадам дырэктара. У выпадку, калi ўстановы, якiя працуюць у сельскiх населеных пунктах, не выкарыстоўваюць па аб'ёктыўных прычынах агульную колькасць фiнансуемых гадзiн, за кошт гэтых гадзiн у раёне (па рашэннi ўпраўлення (аддзела) адукацыi) на базе агульнаадукацыйных устаноў могуць стварацца мiжшкольныя факультатывы i спецкурсы для наведвання iх вучнямi з некалькiх устаноў.
26. Звыш агульнай колькасцi гадзiн, прадугледжаных у дадатках да вучэбнага плана, у пазаўрочны час выдзяляюцца гадзiны:
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, на мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, на базе якiх ажыццяўляецца прафесiянальнае навучанне вучняў X - XI класаў рабоце на трактарах i iншых сельскагаспадарчых машынах, на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню трактароў - па 15 вучэбных гадзiн на кожнага вучня X класа i па 5 вучэбных гадзiн - вучня XI класа;
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, на мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, на базе якiх ажыццяўляецца навучанне вучняў X - XI класаў асновам жывёлагадоўлi, механiзацыi жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў, асновам паляводства, аграхiмii i лесаводства, на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню трактара - па 20 вучэбных гадзiн на кожнага вучня XI класа;
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, на мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, на базе якiх вядзецца падрыхтоўка вадзiцеляў катэгорыi "B" i "C", на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню - 60 вучэбных гадзiн (па 10 вучэбных гадзiн на практыку па ваджэннi аўтамабiляў катэгорыi "В" i 50 вучэбных гадзiн на практыку па ваджэннi аўтамабiляў катэгорыi "С"), у тым лiку пры 3-гадовым тэрмiне навучання ў IX класе - па 10 вучэбных гадзiн, у X - XI класах - па 25 вучэбных гадзiн на кожнага вучня; пры 2-гадовым - у X - XI класах - па 30 вучэбных гадзiн на кожнага вучня.
27. З улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэннi педагагiчнага савета ў X - XI класах можа ажыццяўляцца працоўнае (прафесiянальнае) навучанне, на правядзенне якога выкарыстоўваецца 5 вучэбных гадзiн школьнага кампанента. Пры гэтым дзяленне класаў на групы ажыццяўляецца ў парадку, якi прадугледжаны пунктам 17 гэтага вучэбнага плана пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi.
З вучнямi X класа, якiя праходзяць працоўнае (прафесiянальнае) навучанне, вытворчая практыка праводзiцца толькi па профiлi навучання на працягу 20 дзён па 6 вучэбных гадзiн у дзень (усяго 120 вучэбных гадзiн). Дзяленне класаў на 2 групы пры правядзеннi вытворчай практыкi ажыццяўляецца пры ўмове вывучэння двух профiляў у тым жа парадку, як i пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi. Калi ў класе з абазначанай напаўняльнасцю вывучаецца адзiн профiль, дзяленне класаў пры правядзеннi вытворчай практыкi дапускаецца ў тым выпадку, калi яна праводзiцца на мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах, у школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях, ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у майстэрнях прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў), у якiх няма магчымасцi размясцiць адначасова ўсiх вучняў класа.
28. Тэкставай часткай вучэбнага плана для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах прадугледжаны дадатковыя канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны, якiя фiнансуюцца ў поўным аб'ёме гадзiн, вызначаных вучэбным планам на правядзенне заняткаў па рытмiцы i танцах (100% вучэбнага часу). Напрыклад, да дзяржаўнага кампанента вучэбнага плана дабаўляюцца заняткi па рытмiцы i танцах у I - IV класах у аб'ёме 1 вучэбнай гадзiны ў тыдзень у кожным класе з выкарыстаннем 4 вучэбных гадзiн школьнага кампанента. Тэкставай часткай вучэбнага плана для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах прадугледжаны канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны ў аб'ёме 100% вучэбнага часу - у дадзеным выпадку 4 вучэбныя гадзiны. Такiм чынам, агульная колькасць гадзiн для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах складае ў I - IV класах 8 вучэбных гадзiн, з якiх 4 вучэбныя гадзiны школьнага кампанента (размеркаванне гадзiн па класах), а 4 вучэбныя гадзiны прадугледжаны тэкставай часткай вучэбнага плана.
Такiм жа чынам ажыццяўляецца, напрыклад, дзяленне класаў на групы i адпаведнае вызначэнне гадзiн на арганiзацыю заняткаў (пры дастатковай напаўняльнасцi) па замежных мовах у I - IV класах, па другой замежнай мове - у V - XI класах. Так, напрыклад, у VIII класе на вывучэнне другой замежнай мовы могуць быць выкарыстаны 2 вучэбныя гадзiны са школьнага кампанента. Фактычна на арганiзацыю заняткаў па другой замежнай мове пры дзяленнi класа на 2 групы патрабуюцца 4 вучэбныя гадзiны. Дадатковыя 2 вучэбныя гадзiны прадугледжаны тэкставай часткай вучэбнага плана.
Выкладзены падыход да вызначэння агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн спалучэннем лiчбавай i тэкставай частак вучэбнага плана ажыццяўляецца толькi пры наяўнасцi ў вучэбным плане адпаведных заўваг.
29. На працягу навучальнага года з вучнямi II - IX класаў праводзяцца абавязковыя заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў наступным аб'ёме:
правiлы дарожнага руху - па 7 заняткаў у II - IX класах;
правiлы пажарнай бяспекi - па 7 заняткаў у II - IX класах;
абарона насельнiцтва ад надзвычайных абставiн - па 2 заняткi ў V - VII класах, па 8 заняткаў у VIII - IX класах;
бяспека жыцця i здароўя - па 2 гадзiны ў II - VII класах i па 4 гадзiны ў VIII - IX класах.
У школах, размешчаных на тэрыторыi радыяцыйнага забруджання, заняткi па радыяцыйнай бяспецы праводзяцца ў II - XI класах: у II - IV класах - па 4 заняткi, у V - XI класах - па 8 заняткаў.
Усе гэтыя заняткi з'яўляюцца абавязковымi i праводзяцца ў пазаўрочны час.
Гадзiны на правядзенне заняткаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi тарыфiкуюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.
30. Заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры праводзяцца ў I - IX класах у адпаведнасцi з праграмай "Асновы бiблiятэчна-бiблiяграфiчных ведаў вучняў I - IX класаў" (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1992, N 3).
Тэмы заняткаў з вучнямi I - IV класаў па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры ўключаны ў праграму пачатковых класаў.
У I - IX класах заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры па рашэннi дырэктара ўстановы праводзяцца настаўнiкамi пачатковых класаў, мовы i лiтаратуры або бiблiятэчнымi работнiкамi i аплачваюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента за фактычна адпрацаваны час.
31. Ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў (акрамя санаторных школ-iнтэрнатаў) дадаткова да вызначанай вучэбным планам агульнай колькасцi гадзiн на кожную паралель класаў (класаў-камплектаў) дадаецца па 2 вучэбныя гадзiны. Максiмальная дадатковая колькасць гадзiн для адной паралелi I - XI класаў - 24 вучэбныя гадзiны (напрыклад, I-А, I-Б класы - 2 вучэбныя гадзiны, II клас - 2 вучэбныя гадзiны, III-А, III-Б, III-В класы - 2 вучэбныя гадзiны i гэтак далей па 2 вучэбныя гадзiны для ўсiх астатнiх паралеляў класаў (класаў-камплектаў)).
32. Ва ўстановах могуць стварацца класы iнтэграванага навучання. Пры наяўнасцi ў класе iнтэграванага навучання 3 вучняў з цяжкай паталогiяй аднароднага характару, або 6 вучняў з аднароднымi неглыбокiмi парушэннямi цi не больш за 2 вучнi з цяжкай паталогiяй неаднароднага характару, або не больш за 4 вучнi з неаднароднымi неглыбокiмi парушэннямi ў iм працуюць настаўнiк i настаўнiк-дэфектолаг. Настаўнiк-дэфектолаг праводзiць заняткi з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця па асноўных вучэбных прадметах або складаных тэмах гэтых прадметаў асобна.
Пры наяўнасцi ў класе iнтэграванага навучання меншай колькасцi вучняў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця настаўнiк-дэфектолаг праводзiць карэкцыйна-педагагiчныя заняткi з разлiку 8 вучэбных гадзiн у тыдзень на аднаго вучня з цяжкай паталогiяй i 4 вучэбныя гадзiны ў тыдзень - на аднаго вучня з неглыбокiмi парушэннямi.
33. Установа выкарыстоўвае ў поўным аб'ёме гадзiны школьнага кампанента, якiя прадугледжаны вучэбным планам. Пры гэтым забяспечваецца якаснае правядзенне заняткаў у межах гадзiн школьнага кампанента.
Дадатак 1
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
I - IV КЛАСАЎ УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI (5-ДЗЁННЫ ВУЧЭБНЫ ТЫДЗЕНЬ)
      Вучэбныя прадметы       



    Колькасць гадзiн у тыдзень     
             па класах             
    I    
  II  
  III   
   IV    
I. Дзяржаўны кампанент                                            
1. Уводзiны ў школьнае жыццё  
Верасень 



2. Беларуская мова            
6(1) <*>
6(2)  
6(3)    
7(3)     
3. Руская мова                
1(6)     
2(6)  
3(6)    
3(7)     
4. Замежная мова              
0 - 3    
1 - 3 
0 - 3   
0 - 3    
5. Матэматыка                 
 4       
 4    
 4      
 4       
6. Чалавек i свет             
 1       
 1    
 2      
 1       
7. Мая Радзiма - Беларусь     
 -       
 -    
 -      
 1       
8. Выяўленчае мастацтва       
 2       
 1    
 1      
 1       
9. Музыка                     
 1       
 1    
 1      
 1       
10. Працоўнае навучанне       
 1       
 1    
 1      
 1       
11. Фiзiчная культура i       
здароўе (фiзiчная культура)   
 3       

 3    

 3      

 3       

12. Асновы бяспекi            
жыццядзейнасцi                
-        

-     

-       

-        

Усяго:                        
19       
20    
21      
22       
II. Школьны кампанент                                             
     Вызначаецца i размяркоўваецца педагагiчным саветам школы,    
зыходзячы з рознiцы памiж агульнай колькасцю гадзiн i колькасцю   
гадзiн дзяржаўнага кампанента                                     
Максiмальная вучэбная         
нагрузка                      
на аднаго вучня:              












ва ўстановах, якiя            
забяспечваюць атрыманне       
агульнай сярэдняй адукацыi    
21       


22    


23      


24       


ва ўстановах (класах) з       
павышаным цi паглыбленым      
вывучэннем замежнай мовы      
22       


23    


24      


25       


Агульная колькасць гадзiн,    
якая                          
фiнансуецца з бюджэту:        












ва ўстановах, якiя            
забяспечваюць атрыманне       
агульнай сярэдняй адукацыi    
23       


26    


27      


28       


ва ўстановах (класах) з       
павышаным цi паглыбленым      
вывучэннем замежнай мовы      
24       


27    


28      


29       


------------------------------------
<*> Першая лiчба азначае колькасць гадзiн у школе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) - у школе з рускай мовай навучання.
Дадатак 2
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
V - IX' КЛАСАЎ УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI З 12-ГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ НАВУЧАННЯ
(5-ДЗЁННЫ ВУЧЭБНЫ ТЫДЗЕНЬ)
     Вучэбныя прадметы    



      Колькасць гадзiн у тыдзень       
               па класах               
    V  


База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности