Скачать этот документ в pdf


ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 лютага 2006 г. N 109
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ВУЧЭБНАГА ПЛАНА ЎСТАНОЎ,
ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ
АДУКАЦЫI, НА 2006/2007 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г., падпунктам 4.8 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, i ў мэтах нарматыўнага прававога забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць вучэбны план устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, на 2006/2007 навучальны год, якi дадаецца.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
УЗГОДНЕНА                                 УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў                     Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь                       Рэспублiкi Беларусь
Першы намеснiк Мiнiстра                   Намеснiк Мiнiстра -
А.I.СВЕРЖ                                 Галоўны дзяржаўны
16.02.2006                                санiтарны ўрач
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          М.I.РЫМЖА
                                          14.02.2006
                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         17.02.2006 N 109
ВУЧЭБНЫ ПЛАН УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, НА 2006/2007 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
1. Вучэбны план устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, на 2006/2007 навучальны год (далей - вучэбны план) вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (далей - установа), незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi i з'яўляецца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў ва ўстановах.
2. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу ў I - XI класах устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ўстановай з улiкам канкрэтных умоў на аснове размеркавання гадзiн па вучэбных прадметах, згодна з дадаткамi 1 - 35.
3. Вучэбны план складаецца з дзвюх частак: лiчбавай i тэкставай.
4. У структуры лiчбавай часткi вучэбнага плана выдзяляюцца дзяржаўны i школьны кампаненты.
Дзяржаўны кампанент вучэбнага плана (далей - дзяржаўны кампанент) уключае вучэбныя прадметы, вывучэнне якiх можа ажыццяўляцца на адным з узроўняў: базавым, павышаным цi паглыбленым.
Першая лiчба ў лiкавым ланцужку лiчбавай часткi вучэбнага плана азначае колькасць гадзiн на вывучэнне адпаведнага вучэбнага прадмета (далей - прадмет) на базавым, другая - на павышаным, трэцяя - на паглыбленым узроўнях. Лiчнiк дробных лiчбаў азначае тыднёвую колькасць гадзiн на вывучэнне прадмета ў першым паўгоддзi, назоўнiк - у другiм паўгоддзi. Лiчба "0" на пачатку некаторых лiкавых ланцужкоў азначае, што на базавым узроўнi дадзены прадмет у адпаведным класе не вывучаецца.
Школьны кампанент вучэбнага плана (далей - школьны кампанент) забяспечвае варыятыўнасць i асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улiкам умоў i магчымасцей кожнай установы. Гадзiны школьнага кампанента выкарыстоўваюцца для правядзення стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў (I - XI класы), арганiзацыi заняткаў па iнтарэсах (I - IV класы), факультатываў (V - VII класы), курсаў па выбары (VIII - XI класы), грамадска карыснай працы (III - XI класы), вывучэння асобных прадметаў на павышаным або паглыбленым узроўнi. Школьны кампанент не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку гадзiн школьнага кампанента неабходна ўлiчваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.
У школах (класах) з вывучэннем профiльных (спецыяльных) вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнага кiрунку частка з iх можа праводзiцца ў сетцы раскладу заняткаў па дзяржаўным кампаненце за кошт гадзiн фiзiчнай культуры, музыкi, сусветнай мастацкай культуры i iнш.
Заняткi па iнтарэсах у межах вучэбных гадзiн школьнага кампанента ў пачатковых класах арганiзуюцца пры наяўнасцi заяў законных прадстаўнiкоў вучняў, заняткi курсаў па выбары, факультатыўныя заняткi ў астатнiх класах - пры наяўнасцi заяў вучняў.
5. Памiж заняткамi дзяржаўнага i школьнага кампанентаў ва ўсiх тыпах агульнаадукацыйных устаноў прадугледжвацца абавязковы перапынак (не менш як 30 мiнут) на абед i адпачынак.
6. Навучальны год ва ўстановах пачынаецца 1 верасня.
На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца канiкулы:
восеньскiя - 9 дзён з 30.10.2006 г. па 07.11.2006 г. уключна;
зiмовыя - 15 дзён з 25.12.2006 г. па 08.01.2007 г. уключна;
веснавыя - 9 дзён з 24.03.2007 г. па 01.04.2007 г. уключна.
Пры арганiзацыi навучання па чвэрцях вызначаюцца наступныя тэрмiны:
I чвэрць - з 01.09.2006 г. па 28.10.2006 г.;
II чвэрць - з 08.11.2006 г. па 23.12.2006 г.;
III чвэрць - з 09.01.2007 г. па 23.03.2007 г.;
IV чвэрць - з 02.04.2007 г. па 25.05.2007 г.
Пры арганiзацыi навучання па трыместрах вызначаюцца наступныя тэрмiны:
I трыместр - з 01.09.2006 г. па 30.11.2006 г.;
II трыместр - з 01.12.2006 г. па 28.02.2007 г.;
III трыместр - з 01.03.2007 г. па 25.05.2007 г.
Для вучняў першых i другiх класаў у III чвэрцi ў лютым (трэцi тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канiкулы працягласцю адзiн тыдзень.
7. Асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў школах (класах) з музычным (харавым), мастацкiм, архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, тэатральным, агульнаэстэтычным, фiзкультурна-эстэтычным, фальклорна-тэатральным кiрункамi размешчаны ў дадатках 9 - 17, вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах, ва ўстановах, якiя працуюць у месцах аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння, для хворых дзяцей, якiя знаходзяцца на працяглым лячэннi ва ўмовах стацыянарнай лячэбнай установы, iндывiдуальнага навучання хворых дзяцей дома, у санаторных школах-iнтэрнатах, ва ўстанове адукацыi "Магiлёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу" размешчаны ў дадатках 18 - 35.
8. Выпускныя экзамены праводзяцца ў перыяд з 28 мая па 9 чэрвеня 2007 г.
9. Ва ўстановах адукацыi ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня працуюць вучнi I - XI класаў, якiя вывучаюць вучэбныя прадметы на базавым узроўнi, а таксама па ўзгадненнi з мясцовымi органамi дзяржаўнага санiтарнага нагляду ўстановы (класы) з павышаным вывучэннем замежнай мовы ў I - IV класах, агульнаадукацыйныя ўстановы (класы) мастацка-эстэтычнага кiрунку з вывучэннем у I - XI класах профiльных (спецыяльных) вучэбных прадметаў. У шосты школьны дзень ва ўстановах (класах) мастацка-эстэтычнага кiрунку вывучаюцца толькi профiльныя (спецыяльныя) вучэбныя прадметы. Гiмназii (класы) i лiцэi (класы), агульнаадукацыйныя ўстановы (класы) з павышаным цi паглыбленым узроўнем вывучэння прадметаў працуюць у рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня.
10. Курс "Уводзiны ў школьнае жыццё" вывучаецца ў першым класе ў вераснi ў межах агульнай колькасцi гадзiн, вызначаных вучэбным планам. Усе астатнiя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння названага курса.
11. З першага класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання i вуснага моўнага курса рускай мовы ў школах з беларускай мовай навучання.
12. З першага класа можа ажыццяўляцца вывучэнне замежнай мовы на павышаным узроўнi ў аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень. Вучнi ўстаноў, якiя вывучалi замежную мову ў пачатковых класах за кошт гадзiн школьнага кампанента, могуць прадоўжыць яе вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнi з V класа. Другая замежная мова на базавым узроўнi за кошт гадзiн школьнага кампанента, якiя засталiся ад максiмальна дапушчальнай вучэбнай нагрузкi, можа вывучацца па жаданнi вучняў у школах (класах) з павышаным цi паглыбленым вывучэннем замежнай мовы з V класа.
13. У другiм класе пачынаецца вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўнi ў аб'ёме 1 вучэбнай гадзiны ў тыдзень.
14. Вывучэнне матэматыкi ў X - XI класах у аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень ажыццяўляецца ў класах гуманiтарнага профiлю.
15. Заняткi па фiзiчнай культуры з вучнямi, якiя па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 3 вучэбных гадзiн у тыдзень (акрамя санаторных школ-iнтэрнатаў).
Колькасць груп на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе паглыбленага медыцынскага агляду i зацвярджаецца загадам кiраўнiка адукацыйнай установы. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы складае 8 - 12 вучняў (незалежна ад узросту, полу i дыягназу захворвання).
16. Родная мова нацыянальнай меншасцi не з'яўляецца замежнай ва ўстановах з беларускай i рускай мовамi навучання i вывучэннем роднай мовы нацыянальнай меншасцi, а таксама ва ўстановах з навучаннем на роднай мове нацыянальнай меншасцi. Дзяленне класаў на групы пры вывучэннi роднай мовы нацыянальнай меншасцi не ажыццяўляецца.
17. Заняткi па вывучэннi асобнымi вучнямi роднай мовы i лiтаратуры нацыянальнай меншасцi ў выпадку правядзення iх за кошт гадзiн школьнага кампанента арганiзуюцца пры любой напаўняльнасцi груп. Магчыма стварэнне груп з вучняў паралельных класаў.
18. Пры арганiзацыi вучэбнага працэсу ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы:
па хiмii - пры правядзеннi практычных заняткаў у VIII - XI класах на 2 групы пры наяўнасцi ў агульнаадукацыйных установах не менш як 25 вучняў, у гiмназiях, гiмназычных класах - не менш як 20 вучняў i не менш як 18 вучняў у лiцэйскiх класах, лiцэях;
па iнфарматыцы - на 2 групы пры наяўнасцi ў адпаведным класе 15 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 20 i больш вучняў - у астатнiх установах. У выпадках, калi загрузка кабiнета iнфарматыкi не дазваляе забяспечыць доступ кожнаму вучню да асобнага камп'ютэра, дзяленне на дадатковыя групы можа ажыццяўляцца за кошт гадзiн школьнага кампанента;
па фiзiчнай культуры - у X - XI класах - на 2 групы (юнакоў i дзяўчат) пры наяўнасцi ў класе 25 i больш вучняў (без улiку вучняў, якiя займаюцца ў спецыяльнай медыцынскай групе i групе лячэбнай фiзiчнай культуры);
па дапрызыўнай (юнакi) i медыцынскай (дзяўчаты) падрыхтоўцы - X - XI класы дзеляцца на групы юнакоў i дзяўчат незалежна ад напаўняльнасцi класаў;
па замежнай мове - у I - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi ў I класах, якiя працуюць на базе дашкольнай установы адукацыi, не менш як 20 вучняў, у I - XI класах агульнаадукацыйных устаноў - не менш як 25 вучняў, у гiмназiях, гiмназiчных класах - не менш як 20 вучняў i не менш як 18 вучняў у лiцэйскiх класах, лiцэях. Ва ўстановах (класах) з павышаным або паглыбленым вывучэннем замежнай мовы вучнi дзеляцца на 3 групы пры адпаведнай напаўняльнасцi. Пры меншай колькасцi вучняў у класах з павышаным або паглыбленым вывучэннем замежнай мовы дазваляецца дзяленне на 2 групы (не менш як 8 - 10 вучняў у кожнай);
пры вывучэннi другой замежнай мовы ў V - XI класах - на 2 групы пры наяўнасцi ў класах агульнаадукацыйных устаноў не менш як 25 вучняў, у гiмназiях, гiмназiчных класах - не менш як 20 вучняў i не менш як 18 вучняў у лiцэйскiх класах, лiцэях;
пры вывучэннi краiназнаўства, лiтаратуры краiны вывучаемай замежнай мовы ў VIII - XI класах (паглыблены ўзровень) - на 2 групы пры наяўнасцi ў класах агульнаадукацыйных устаноў не менш як 25 вучняў, у гiмназiях, гiмназiчных класах - не менш як 20 вучняў i не менш як 18 вучняў у лiцэйскiх класах, лiцэях;
па працоўным навучаннi - у V - X' класах - на 2 групы пры наяўнасцi 20 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў i не менш як 25 вучняў у астатнiх установах;
па працоўным навучаннi ва ўстановах, якiя маюць адпаведную вучэбна-матэрыяльную базу (майстэрнi тэхнiчных i абслуговых вiдаў працы), - на 2 групы (юнакоў i дзяўчат) i з меншай напаўняльнасцю за кошт гадзiн школьнага кампанента;
у класах з павышаным або паглыбленым вывучэннем матэматыкi, бiялогii, фiзiкi, астраномii для правядзення практычных работ, лабараторных заняткаў (практыкумаў) у VIII - XI класах - на 2 групы пры адпаведнай тыпу агульнаадукацыйнай установы напаўняльнасцi;
у класах тэхналагiчнага профiлю пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове, iнфарматыцы, фiзiчнай культуры i арганiзацыi заняткаў па прафесiянальным навучаннi (незалежна ад месца правядзення) - на 2 групы пры наяўнасцi 15 i больш вучняў ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 20 i больш вучняў у астатнiх установах.
Пры правядзеннi заняткаў па iнфарматыцы, фiзiчнай культуры ў X - XI класах, па замежнай мове ў I - XI класах, па працоўным навучаннi ў V - IX, X' класах, на практычных занятках па хiмii ў VIII - XI класах дазваляецца дзяленне класаў на 2 групы пры наяўнасцi ў класе агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, - 20 i больш вучняў, у школах-iнтэрнатах для дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i з сем'яў, у якiх неспрыяльныя ўмовы жыцця, - 15 i больш вучняў.
У школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i з сем'яў, у якiх неспрыяльныя ўмовы жыцця, з паглыбленым вывучэннем матэматыкi, бiялогii, хiмii, фiзiкi для правядзення практычных работ, лабараторных заняткаў (практыкумаў) VIII - XI класы дзеляцца на 2 групы пры наяўнасцi ў кожным з iх 20 i больш вучняў.
Дзяленне класаў на 2 групы пры меншай напаўняльнасцi можа ажыццяўляцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.
Пры наяўнасцi ў IX - XI класах агульнаадукацыйных устаноў (акрамя вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных устаноў, гiмназiй, лiцэяў, гiмназiчных i лiцэйскiх класаў) ад 1 да 7 вучняў, якiя вывучалi раней другую замежную мову, якая не вывучаецца ў дадзенай навучальнай установе (класе), дазваляецца па ўзгадненнi з аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi працягваць вывучэнне замежнай мовы самастойна з правядзеннем групавых заняткаў у аб'ёме не менш як 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень на адну групу вучняў. Пры дзяленнi класаў на групы па замежнай мове гэтыя вучнi не ўлiчваюцца ў напаўняльнасць кожнага класа.
19. Пры арганiзацыi працоўнага навучання вучняў IX - XI класаў на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, навучальных устаноў прафтэхадукацыi, майстэрань прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў) дазваляецца дзяленне груп на 2 падгрупы пры наяўнасцi ў групе 20 i больш вучняў па ўсiх профiлях i прафесiях.
20. У V - IX класах устаноў з 12-гадовым тэрмiнам навучання, якiя маюць зямельныя вучэбна-доследныя ўчасткi, у перыяд летнiх канiкул праводзiцца працоўная практыка. Працягласць яе не павiнна перавышаць 5 дзён (15 вучэбных гадзiн). Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае педагагiчны савет установы. Забаронена правядзенне ў зонах радыяцыйнага забруджання звыш 1 Ки/кв.км працоўнай практыкi, а таксама вучэбна-палявых збораў.
21. Пасля заканчэння вучэбных заняткаў з вучнямi X класа з 11-гадовым тэрмiнам навучання (юнакi) праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя (3-дзённыя) вучэбна-палявыя зборы на базе абаронча-спартыўных лагераў, раённых (гарадскiх) вучэбных цэнтраў, воiнскiх часцей i 5-дзённая (3-дзённая) медыцынская практыка (дзяўчаты). Колькасць гадзiн на правядзенне вучэбна-палявых збораў ва ўсiх тыпах устаноў аднолькавая.
22. Грамадска карысная праца арганiзуецца за кошт гадзiн школьнага кампанента ва ўстановах адукацыi, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разлiку 1 вучэбная гадзiна ў тыдзень у III - VIII класах i 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень - у IX - XI класах. Пры правядзеннi грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.
23. У межах агульнай колькасцi гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана час, якi адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў i курсаў па выбары, выкарыстоўваецца на адну або некалькi груп у залежнасцi ад зробленага вучнямi выбару.
На факультатыўных занятках i курсах па выбары вучнi могуць паглыбляць свае веды па прадметах вучэбнага плана, уключаных у дзяржаўны кампанент, цi вывучаць курсы i прадметы, якiя не ўключаны ў дзяржаўны кампанент вучэбнага плана, праводзiць заняткi па фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця.
Групы для заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасцi 5 чалавек ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў, 12 чалавек у астатнiх установах.
Напаўняльнасць груп пры вывучэннi курсаў па выбары ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў складае не менш як 3 вучнi, а ў астатнiх установах напаўняльнасць груп павiнна быць не менш як 5 вучняў.
Стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi праводзяцца ў межах выдзеленых гадзiн школьнага кампанента пры напаўняльнасцi груп не менш як 3 вучнi. Гэтыя вучэбныя гадзiны не тарыфiкуюцца. Аплата настаўнiку ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.
24. У другiм паўгоддзi ў XI класах праводзiцца абавязковы факультатыўны курс "Вялiкая Айчынная вайна савецкага народа" (у кантэксце Другой сусветнай вайны) у аб'ёме 18 вучэбных гадзiн. На вывучэнне гэтага факультатыўнага курса можна выкарыстаць 8 вучэбных гадзiн з адведзенага часу на вывучэнне прадметаў "Гiсторыя Беларусi" i "Сусветная гiсторыя". Астатнiя заняткi (10 вучэбных гадзiн) праводзяцца ў пазаўрочны час за кошт гадзiн школьнага кампанента.
25. Размеркаванне агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн вучэбнага плана па класах з'яўляецца прыкладным. Агульная колькасць гадзiн вучэбнага плана ва ўстановах адукацыi размяркоўваецца тарыфiкацыйнай камiсiяй i зацвярджаецца загадам дырэктара. У выпадку, калi ўстановы, якiя працуюць у сельскiх населеных пунктах, не выкарыстоўваюць па аб'ектыўных прычынах агульную колькасць фiнансуемых гадзiн, за кошт гэтых гадзiн у раёне (па рашэннi (загадзе) упраўлення (аддзела) адукацыi) на базе агульнаадукацыйных устаноў могуць стварацца мiжшкольныя факультатывы i спецкурсы для наведвання iх вучнямi з некалькiх устаноў.
26. Звыш агульнай колькасцi гадзiн, прадугледжаных у дадатках да вучэбнага плана, у пазаўрочны час выдзяляюцца гадзiны:
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, на базе якiх ажыццяўляецца прафесiянальнае навучанне вучняў X - XI класаў рабоце на трактарах i iншых сельскагаспадарчых машынах, на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню трактароў - па 15 вучэбных гадзiн на кожнага вучня X класа i па 5 вучэбных гадзiн - XI класа;
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, на базе якiх ажыццяўляецца навучанне вучняў X - XI класаў асновам жывёлагадоўлi, механiзацыi жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў, асновам паляводства, аграхiмii i лесаводства, на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню трактара - па 20 вучэбных гадзiн на кожнага вучня XI класа;
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, на базе якiх вядзецца падрыхтоўка вадзiцеляў катэгорыi "В" i "С", на iндывiдуальнае навучанне ваджэнню - 70 вучэбных гадзiн (па 13 вучэбных гадзiн на практыку па ваджэннi аўтамабiляў катэгорыi "В" i 57 вучэбных гадзiн на практыку па ваджэннi аўтамабiляў катэгорыi "С").
27. З улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэннi педагагiчнага савета i загада па ўстанове адукацыi ў X - XI класах можа ажыццяўляцца працоўнае (прафесiянальнае) навучанне, на правядзенне якога выкарыстоўваецца 5 вучэбных гадзiн школьнага кампанента. Пры гэтым дзяленне класаў на групы ажыццяўляецца ў парадку, якi прадугледжаны пунктам 18 гэтага вучэбнага плана пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi.
З вучнямi X класа з 11-гадовым тэрмiнам навучання, якiя праходзяць працоўнае (прафесiянальнае) навучанне, вытворчая практыка праводзiцца толькi па профiлi навучання на працягу 20 дзён па 6 вучэбных гадзiн у дзень (усяго 120 вучэбных гадзiн). Дзяленне класаў на 2 групы пры правядзеннi вытворчай практыкi ажыццяўляецца пры ўмове вывучэння двух профiляў у тым жа парадку, як i пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi. Калi ў класе з абазначанай напаўняльнасцю вывучаецца адзiн профiль, дзяленне класаў пры правядзеннi вытворчай практыкi дапускаецца ў тым выпадку, калi яна праводзiцца ў мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах, школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях, ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у майстэрнях прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў), у якiх няма магчымасцi размясцiць адначасова ўсiх вучняў класа.
28. Тэкставай часткай вучэбнага плана для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах прадугледжаны дадатковыя канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны, якiя фiнансуюцца ў поўным аб'ёме гадзiн, вызначаных вучэбным планам на правядзенне заняткаў па рытмiцы i танцах (100% вучэбнага часу). Напрыклад, да дзяржаўнага кампанента вучэбнага плана дабаўляюцца заняткi па рытмiцы i танцах у I - IV класах у аб'ёме 1 вучэбнай гадзiны ў тыдзень у кожным класе з выкарыстаннем 4 вучэбных гадзiн школьнага кампанента. Тэкставай часткай вучэбнага плана для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах прадугледжаны канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны ў аб'ёме 100% вучэбнага часу - у дадзеным выпадку 4 вучэбныя гадзiны. Такiм чынам, агульная колькасць гадзiн для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцах складае ў I - IV класах 8 вучэбных гадзiн, з якiх 4 вучэбныя гадзiны школьнага кампанента (размеркаванне гадзiн па класах), а 4 вучэбныя гадзiны прадугледжаны тэкставай часткай вучэбнага плана.
Такiм жа чынам ажыццяўляецца, напрыклад, дзяленне класаў на групы i адпаведнае вызначэнне гадзiн на арганiзацыю заняткаў (пры дастатковай напаўняльнасцi) па замежных мовах у I - IV класах, па другой замежнай мове - у V - XI класах. Так, напрыклад, у VIII класе на вывучэнне другой замежнай мовы могуць быць выкарыстаны 2 вучэбныя гадзiны са школьнага кампанента. Фактычна на арганiзацыю заняткаў па другой замежнай мове пры дзяленнi класа на 2 групы патрабуюцца 4 вучэбныя гадзiны. Дадатковыя 2 вучэбныя гадзiны прадугледжаны тэкставай часткай вучэбнага плана.
Выкладзены падыход да вызначэння агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн спалучэннем лiчбавай i тэкставай частак вучэбнага плана ажыццяўляецца толькi пры наяўнасцi ў вучэбным плане адпаведных заўваг.
29. На працягу навучальнага года з вучнямi II - X' класаў праводзяцца абавязковыя заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў наступным аб'ёме:
правiлы дарожнага руху - па 7 заняткаў у II - X' класах;
правiлы пажарнай бяспекi - па 7 заняткаў у II - X' класах;
абарона насельнiцтва ад надзвычайных абставiн - па 2 заняткi ў V - VII класах, па 8 заняткаў у VIII - X' класах;
бяспека жыцця i здароўя - па 2 гадзiны ў II - VII класах i па 4 гадзiны ў VIII - Х' класах.
У школах, размешчаных на тэрыторыi радыяцыйнага забруджання, заняткi па радыяцыйнай бяспецы праводзяцца ў II - X' класах: у II - IV класах - па 4 заняткi, у V - X' класах - па 8 заняткаў.
Усе гэтыя заняткi з'яўляюцца абавязковымi i праводзяцца ў пазаўрочны час.
Гадзiны на правядзенне заняткаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi тарыфiкуюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.
30. Заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры праводзяцца ў I - X класах у адпаведнасцi з праграмай "Асновы бiблiятэчна-бiблiяграфiчных ведаў вучняў I - IX класаў" (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства народнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь, 1992, N 3).
Тэмы заняткаў з вучнямi I - IV класаў па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры ўключаны ў праграму пачатковых класаў.
У I - IX класах заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры па рашэннi дырэктара ўстановы праводзяцца настаўнiкамi пачатковых класаў, мовы i лiтаратуры або бiблiятэчнымi работнiкамi i аплачваюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента за фактычна адпрацаваны час.
31. Ва ўстановах сельскiх населеных пунктаў (акрамя санаторных школ-iнтэрнатаў) дадаткова да вызначанай вучэбным планам агульнай колькасцi гадзiн на кожную паралель класаў (класаў-камплектаў) дадаецца па 2 вучэбныя гадзiны. Максiмальная дадатковая колькасць гадзiн для паралеляў I - XII класаў - 24 вучэбныя гадзiны (напрыклад, I-А, I-Б класы - 2 вучэбныя гадзiны, II клас - 2 вучэбныя гадзiны, III-А, III-Б, III-В класы - 2 вучэбныя гадзiны i гэтак далей па 2 вучэбныя гадзiны для ўсiх астатнiх паралеляў класаў (класаў-камплектаў).
32. Ва ўстановах могуць стварацца класы iнтэграванага навучання. Пры наяўнасцi ў класе iнтэграванага навучання 3 вучняў з цяжкай паталогiяй аднароднага характару або 6 вучняў з аднароднымi неглыбокiмi парушэннямi цi не больш за 2 вучнi з цяжкай паталогiяй неаднароднага характару або не больш за 4 вучнi з неаднароднымi неглыбокiмi парушэннямi ў iм працуюць настаўнiк i настаўнiк-дэфектолаг. Настаўнiк-дэфектолаг праводзiць заняткi з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця па асноўных вучэбных прадметах або складаных тэмах гэтых прадметаў асобна.
Пры наяўнасцi ў класе iнтэграванага навучання меншай колькасцi вучняў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця настаўнiк-дэфектолаг праводзiць карэкцыйна-педагагiчныя заняткi з разлiку 8 вучэбных гадзiн у тыдзень на аднаго вучня з цяжкай паталогiяй i 4 вучэбныя гадзiны ў тыдзень - на аднаго вучня з неглыбокiмi парушэннямi (загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 18 жнiўня 1995 г. М 327).
Дадатак 1
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
I - IV КЛАСАЎ УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI (5-ДЗЁННЫ ВУЧЭБНЫ ТЫДЗЕНЬ)
      Вучэбныя прадметы       



    Колькасць гадзiн у тыдзень     
             па класах             
    I    
  II  
  III   
   IV    
I. Дзяржаўны кампанент                                            
1. Уводзiны ў школьнае жыццё  
Верасень 



2. Беларуская мова            
6(1) <*>
6(2)  
6(3)    
7(3)     
3. Руская мова                
1(6)     
2(6)  
3(6)    
3(7)     
4. Замежная мова              
0 - 3    
1 - 3 
2 - 3   
0 - 3    
5. Матэматыка                 
 4       
 4    
 4      
 4       
6. Чалавек i свет             
 1       
 1    
 1      
 1       
7. Мая Радзiма - Беларусь     
 -       
 -    
 -      
 1       
8. Выяўленчае мастацтва       
 2       
 1    
 1      
 1       
9. Музыка                     
 1       
 1    
 1      
 1       
10. Працоўнае навучанне       
 1       
 1    
 1      
 1       
11. Фiзiчная культура i       
здароўе (фiзiчная культура)   
 3       

 3    

 3      

 3       

12. Асновы бяспекi            
жыццядзейнасцi                
-        

-     

-       

-        

Усяго:                        
19       
20    
22      
22       
II. Школьны кампанент                                             
     Вызначаецца i размяркоўваецца педагагiчным саветам школы,    
зыходзячы з рознiцы памiж агульнай колькасцю гадзiн i колькасцю   
гадзiн дзяржаўнага кампанента.                                    
Максiмальная вучэбная нагрузка
на аднаго вучня:              








ва ўстановах, якiя            
забяспечваюць атрыманне       
агульнай сярэдняй адукацыi    
21       


22    


23      


24       


ва ўстановах (класах) з       
павышаным цi паглыбленым      
вывучэннем замежнай мовы      
22       


23    


24      


25       


Агульная колькасць гадзiн,    
якая фiнансуецца з бюджэту:   








ва ўстановах, якiя            
забяспечваюць атрыманне       
агульнай сярэдняй адукацыi    
23       


26    


27      


27       


ва ўстановах (класах) з       
павышаным цi паглыбленым      
вывучэннем замежнай мовы      
24       


27    


28      


28       


------------------------------------
<*> Першая лiчба азначае колькасць гадзiн у школе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) - у школе з рускай мовай навучання.
Дадатак 2
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
V - X' КЛАСАЎ УСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, З 12-ГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ НАВУЧАННЯ
(5-ДЗЁННЫ ВУЧЭБНЫ ТЫДЗЕНЬ)
     Вучэбныя прадметы    



    Колькасць гадзiн у тыдзень         
             па класах                 
  V  
  VI 
  VII
 VIII
   IX &nb


База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности