Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 1 декабря 2010 г. N 6/954

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 2010 г. N Р-522/2010
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФРАНЦУЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI, НАВУКI I ТЭХНIКI, СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда Марыскiна А.У., суддзяў Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Падгрушу В.В., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць дачыненне да разглядаемага пытання, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 11 лiстапада 2010 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 17 лiстапада 2010 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi (далей - Пагадненне), якое падпiсана ў г. Парыжы 20 студзеня 2010 года ў мэтах паглыблення i пашырэння рамак супрацоўнiцтва ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi, а таксама вызначэння прынцыпаў i правiлаў супрацоўнiцтва.
Бакi гэтага Пагаднення, пацвярджаючы сваю гатоўнасць да ўстанаўлення дружалюбных двухбаковых адносiн, заснаваных на ўзаемнай павазе, раўнапраўi, даверы i захаваннi ўзаемных iнтарэсаў, дамовiлiся згодна з артыкулам 1 Пагаднення ўмацоўваць i пашыраць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi, а таксама падрыхтоўкi кадраў з мэтай садзейнiчання больш глыбокаму разуменню гiсторыi i культуры краiн-партнёраў.
У артыкуле 14 Пагаднення прадугледжана, што для ўступлення гэтага мiжнароднага дагавора ў сiлу неабходна яго ратыфiкацыя.
Згодна з абзацам другiм артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дагаворы, у якiх прадугледжана ратыфiкацыя ў якасцi адзiнага спосабу выражэння згоды на абавязковасць мiжнароднага дагавора. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 20 гэтага Закона Пагадненне падлягае ратыфiкацыi Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона. У сувязi з гэтым выбар вiду нарматыўнага прававога акта для мэты ратыфiкацыi Пагаднення з'яўляецца абгрунтаваным.
Па свайму зместу Закон не супярэчыць Канстытуцыi.
Парадак прыняцця Закона адпавядае палажэнням артыкулаў 97 - 100 Канстытуцыi. Суб'екты заканадаўчага працэсу пры прыняццi Закона дзейнiчалi ў межах кампетэнцыi, замацаванай артыкуламi 97 - 99 Канстытуцыi.
Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця, а таксама з пункту гледжання размежавання кампетэнцыi памiж дзяржаўнымi органамi пры прыняццi акта Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi i тэхнiкi, сродкаў масавай iнфармацыi" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
намеснiк Старшынi
Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь А.У.Марыскiн



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности