Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 14 мая 2011 г. N 6/1027

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 мая 2011 г. N Р-590/2011
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ПРАТАКОЛА ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ АД 14 КАСТРЫЧНIКА 1996 ГОДА"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Марыскiна А.У., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 27 красавiка 2011 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 28 красавiка 2011 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года (далей - Пратакол), падпiсанага ў г. Мiнску 11 жнiўня 2010 года ў мэтах удакладнення i змянення некаторых палажэнняў Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года (далей - Пагадненне).
Пратаколам уносяцца змяненнi i дапаўненнi ў Пагадненне, якiмi, у прыватнасцi, удакладняюцца асобныя тэрмiны; стаўкi падатку па дывiдэндах устанаўлiваюцца ў залежнасцi ад долi замежнага ўдзельнiка ў статутным фондзе кампанii; вызначаецца парадак падаткаабкладання даходаў ад адчужэння акцый (долей) кампанii, у адпаведнасцi з якiм права падаткаабкладання прадастаўляецца дзяржаве, у якой размешчана кампанiя, акцыi (долi) якой адчужаюцца; удакладняюцца палажэннi аб абмене iнфармацыяй.
У абзацы трэцiм артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" прадугледжана, што ратыфiкацыi падлягаюць мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дагаворы, у якiх устанаўлiваюцца iншыя правiлы, чым тыя, што змяшчаюцца ў законах Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтах i ўказах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Пратакол змяшчае iншыя правiлы, чым устаноўленыя артыкуламi 35, 139, 146 i 149 Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
У адпаведнасцi з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона "О международных договорах Республики Беларусь" Пратакол з'яўляецца папраўкай да Пагаднення.
Згодна з абзацам другiм часткi шостай артыкула 39 Закона "О международных договорах Республики Беларусь" рашэнне аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе паправак да мiжнародных дагавораў прымаецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона ў дачыненнi да паправак да мiждзяржаўных i мiжурадавых дагавораў, згода на абавязковасць якiх для Рэспублiкi Беларусь была выражана ў форме закона Рэспублiкi Беларусь.
У сувязi з гэтым выбар формы нарматыўнага прававога акта для мэты ратыфiкацыi Пратакола з'яўляецца абгрунтаваным.
Па свайму зместу Закон не супярэчыць Канстытуцыi.
Парадак прыняцця Закона адпавядае палажэнням артыкулаў 97 - 100 Канстытуцыi. Суб'екты заканадаўчага працэсу пры прыняццi Закона дзейнiчалi ў межах кампетэнцыi, замацаванай артыкуламi 97 - 99 Канстытуцыi.
Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку прыняцця, а таксама з пункту гледжання размежавання кампетэнцыi памiж дзяржаўнымi органамi пры прыняццi акта Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы - 
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности