Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 24 мая 2012 г. N 6/1170

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 мая 2012 г. N Р-707/2012
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАХ"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 8 мая 2012 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон прыняты з мэтай забеспячэння комплекснасцi прававога рэгулявання ў сферы стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў.
Згодна з часткай першай артыкула 1 Закона пад афiцыйнымi геральдычнымi сiмваламi разумеюцца заснаваныя адпаведнымi дзяржаўнымi органамi (службовымi асобамi), iншымi арганiзацыямi сiмвалы, якiя адлюстроўваюць гiстарычныя, геаграфiчныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанiмiчныя i iншыя традыцыi i асаблiвасцi, указваюць на службовую, прафесiйную цi iншую прыналежнасць, з'яўляюцца формай заахвочвання за ўклад у развiццё i ўдасканаленне дзейнасцi дзяржаўнага органа, iншай арганiзацыi.
У Законе ўстанаўлiваецца, што яго дзеянне не распаўсюджваецца на вызначэнне прававога статусу ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь, а таксама на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сiмвалаў Рэспублiкi Беларусь (частка другая артыкула 3).
Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Канстытуцыйны Суд зыходзiць з наступнага.
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Канстытуцыi дзяржава адказная за захаванне гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны. У артыкуле 54 Канстытуцыi прадугледжаны абавязак кожнага берагчы гiсторыка-культурную, духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя каштоўнасцi.
Дадзеным канстытуцыйным палажэнням адпавядае замацаваны ў абзацы трэцiм артыкула 5 Закона такi асноўны прынцып стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў, як захаванне агульнадзяржаўных iнтарэсаў, гiстарычных, нацыянальных, сацыяльных, культурных i iншых традыцый, геральдычных правiл, якiя адносяцца да афiцыйных геральдычных сiмвалаў.
Палажэннямi часткi трэцяй артыкула 10 Закона прадугледжваецца, што падставамi для вынясення Геральдычным саветам пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь экспертнага заключэння аб немэтазгоднасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала могуць быць:
неадпаведнасць дакументаў, прадстаўленых для правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы афiцыйных геральдычных сiмвалаў, патрабаванням, змешчаным у Законе;
тоеснасць афiцыйнага геральдычнага сiмвала iншаму сiмвалу, якi раней быў унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгiстр Рэспублiкi Беларусь, або зарэгiстраванаму ва ўстаноўленым парадку таварнаму знаку;
выкарыстанне ў якасцi афiцыйнага геральдычнага сiмвала элемента, якi ўвайшоў у агульнае ўжыванне з iншым сэнсам;
парушэнне геральдычных правiл, неадпаведнасць агульнадзяржаўным iнтарэсам, гiстарычным, нацыянальным, сацыяльным, культурным, прафесiйным i iншым традыцыям;
невыкананне патрабаванняў, згодна з якiмi афiцыйныя геральдычныя сiмвалы не павiнны служыць мэтам ажыццяўлення прапаганды вайны цi экстрэмiсцкай дзейнасцi.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што пры вынясеннi экспертнага заключэння аб немэтазгоднасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала на ўказаных падставах неабходна ў поўнай меры ўлiчваць канстытуцыйнае права грамадзян на свабоду мастацкай i навуковай творчасцi (частка другая артыкула 51 Канстытуцыi).
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта i парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности