Скачать этот документ в pdf


Сообщество
бухгалтеров, налоговых консультантов, учредителей и предпринимателей


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 31 октября 2013 г. N 6/1339

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2013 г. N Р-852/2013
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ ПУНКЦЕ СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I УКРАIНЫ"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 кастрычнiка 2013 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 18 кастрычнiка 2013 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны (далей - Пагадненне), падпiсанага ў г. Луцку 14 сакавiка 2013 года ў мэтах вызначэння месца знаходжання i абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц указаных краiн.
У Пагадненнi вызначаюцца месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных гранiц вышэйназваных краiн адносна геаграфiчных аб'ектаў (пункт 1 артыкула 1), пагранiчны знак для абазначэння на мясцовасцi пункта стыку гранiц (пункт 1 артыкула 2), а таксама прадугледжваецца стварэнне Сумеснай беларуска-польска-ўкраiнскай камiсii з мэтай абазначэння пункта стыку гранiц на мясцовасцi, падрыхтоўкi i падпiсання дэмаркацыйных дакументаў (пункт 2 артыкула 2).
Згодна з Пагадненнем месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных гранiц паказана на Дэлiмiтацыйнай карце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны, якая з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення (пункт 2 артыкула 1).
Такiм чынам, Пагадненне з'яўляецца мiжурадавым дагаворам аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi.
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiжурадавыя дагаворы аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi (абзац пяты артыкула 19); ратыфiкацыя мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона (частка першая артыкула 20).
У сувязi з гэтым выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах паўнамоцтваў у адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта i парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч




База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.