Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Решения Российской Федерации
Смотрите также Законы Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 26 ноября 2013 г. N 6/1346

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лiстапада 2013 г. N Р-857/2013
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДАНЕЗIЯ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 24 кастрычнiка 2013 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 15 лiстапада 2013 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы (далей - Пагадненне), падпiсанага ў г. Джакарце 19 сакавiка 2013 года ў мэтах садзейнiчання развiццю эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iнданезiя на ўзаемавыгадных умовах.
У Пагадненнi вызначаецца парадак абкладання падаткамi даходаў i прыбыткаў, у тым лiку даходаў ад нерухомай маёмасцi, прыбыткаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках, а таксама дэвiдэнтаў, працэнтаў, роялцi i некаторых iншых даходаў.
Некаторымi палажэннямi Пагаднення ўстанаўлiваюцца iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў заканадаўчых актах Рэспублiкi Беларусь. У прыватнасцi, памеры ставак падаткаабкладання ад агульнай сумы дывiдэнтаў, якiя прадугледжаны пунктам 2 артыкула 10 Пагаднення, не адпавядаюць памерам ставак па даходах ад дывiдэнтаў, якiя вызначаны абзацам чацвёртым пункта 1 артыкула 149 Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Акрамя таго, пункт 2 артыкула 9 Пагаднення прадугледжвае магчымасць карэкцiроўкi сумы падатку, якi збiраецца з прыбытку. Аднак заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь магчымасць такой карэкцiроўкi не замацавана.
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiжурадавыя дагаворы, якiя ўстанаўлiваюць iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў законах Рэспублiкi Беларусь (абзац трэцi артыкула 19), прадметам якiх з'яўляюцца пытаннi, што датычацца толькi сферы заканадаўчага рэгулявання, але не ўрэгуляваны законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi i ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (абзац чацвёрты артыкула 19); ратыфiкацыя мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона (частка першая артыкула 20).
У сувязi з гэтым выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах паўнамоцтваў у адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта i парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч


Квартира на сутки в Жлобине



База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.