Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Решения Российской Федерации
Смотрите также Законы Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 8 января 2014 г. N 6/1394

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2013 г. N Р-905/2013
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ДАГАВОРА АБ ДРУЖАЛЮБНЫХ АДНОСIНАХ I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Iзотку У.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 5 снежня 2013 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 19 снежня 2013 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Дагавор аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай (далей - Дагавор) заключаны ў г. Мiнску 1 лiпеня 2013 года.
Рэспублiка Беларусь i Лаоская Народна-дэмакратычная Рэспублiка (далей - Дагаворныя Бакi), абапiраючыся на традыцыi дружалюбных адносiн памiж народамi дзвюх краiн, дамовiлiся развiваць свае адносiны як дружалюбныя дзяржавы, кiруючыся прынцыпамi ўзаемнай павагi, незалежнасцi, дзяржаўнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, раўнапраўя i неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сiлы i пагрозы сiлай, мiрнага ўрэгулявання спрэчак i добрасумленнага выканання мiжнародных абавязацельстваў.
У Дагаворы прадугледжваецца, што Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю сувязей i кантактаў памiж парламентамi i iншымi органамi ўлады дзвюх краiн, дапамагаць пашырэнню прамых сувязей i супрацоўнiцтва на ўзроўнi адмiнiстрацыйных адзiнак у межах iх кампетэнцыi, узаемна прадастаўляць рэжым найбольшага спрыяння ў галiне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва i дапамагаць адкрыццю i дзейнасцi прадстаўнiцтваў знешнегандлёвых арганiзацый Дагаворных Бакоў.
У артыкуле 17 Дагавора прадугледжваецца яго ратыфiкацыя.
Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Канстытуцыйны Суд зыходзiць з наступнага.
У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" адным са спосабаў выяўлення абавязковасцi мiжнароднага дагавора для Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца яго ратыфiкацыя. Згодна з указаным Законам ратыфiкацыi падлягаюць у тым лiку мiждзяржаўныя дагаворы, у якiх прадугледжана iх ратыфiкацыя як адзiны спосаб выяўлення згоды на абавязковасць мiжнароднага дагавора (абзац другi артыкула 19); ратыфiкацыя мiжнародных дагавораў ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона (частка першая артыкула 20).
Улiчваючы прыведзеныя нормы Закона "О международных договорах Республики Беларусь" i патрабаванне артыкула 17 Дагавора, Канстытуцыйны Суд адзначае, што выяўленне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным i адпавядае палажэнням артыкулаў 17, 19 i 20 указанага Закона.
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах паўнамоцтваў у адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Закон па змесце норм, форме акта i парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч






База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.