Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Решения Российской Федерации
Смотрите также Законы Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 8 января 2014 г. N 6/1399

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2013 г. N Р-910/2013
АБ АДПАВЕДНАСЦI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФIНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФIНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ АД 24 ЧЭРВЕНЯ 1997 ГОДА"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года".
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Цiкавенку А.Г., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:
Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 5 снежня 2013 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 19 снежня 2013 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.
Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года (далей - Пагадненне), падпiсанага ў г. Хельсiнкi 17 мая 2013 года ў мэтах далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiту праз iх тэрыторыi.
Пагадненне накiравана на вызваленне транспартных сродкаў Рэспублiкi Беларусь i Фiнляндскай Рэспублiкi ад усiх падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя спаганяюцца на тэрыторыi гэтых краiн, а таксама ад неабходнасцi атрымання дазволу на выкананне адпаведных перавозак.
Прадметам Пагаднення з'яўляюцца пытаннi, што датычацца толькi сферы заканадаўчага рэгулявання, але не ўрэгуляваны законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi i ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Так, у адпаведнасцi з падпунктам 2.1 пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 лiстапада 2005 г. N 520 "О совершенствовании правового регулирования отдельных отношений в экономической сфере" Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) законамi, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца, уводзяцца, змяняюцца рэспублiканскiя падаткi, зборы (пошлiны) (вызначаюцца плацельшчыкi, аб'ект падаткаабкладання, падатковая база, падатковы перыяд, падатковая стаўка (стаўкi), парадак вылiчэння, парадак i тэрмiны выплаты).
На падставе абзаца чацвёртага артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" Пагадненне падлягае ратыфiкацыi.
У адпаведнасцi з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона "О международных договорах Республики Беларусь" Пагадненне з'яўляецца папраўкай да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года.
Згодна з абзацам другiм часткi сёмай артыкула 39 Закона "О международных договорах Республики Беларусь" рашэнне аб выказваннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе паправак да мiжурадавых дагавораў, якiя падлягаюць ратыфiкацыi, прымаецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона.
У сувязi з указаным выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах паўнамоцтваў у адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта i парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.
Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь
вырашыў:
1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч






База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.