Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 6 ноября 2001 г. N 1/3172

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 2001 г. N 623
АБ ЗАСНАВАННI НАГРУДНАГА ЗНАКА "САВЕТ БЯСПЕКI"
1. Заснаваць нагрудны знак "Савет Бяспекi".
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Палажэнне аб нагрудным знаку "Савет Бяспекi" i яго апiсанне.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.11.2001 N 623
ПАЛАЖЭННЕ
АБ НАГРУДНЫМ ЗНАКУ "САВЕТ БЯСПЕКI"
1. Нагрудны знак "Савет Бяспекi" (далей - нагрудны знак) уручаецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, пастаянным членам i членам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.
2. Нагрудным знакам узнагароджваюцца службовыя асобы органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь, а таксама службовыя асобы iншых краiн, якiя ўнеслi значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.
Нагрудным знакам могуць быць узнагароджаны супрацоўнiкi Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню дзейнасцi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у сферы нацыянальнай бяспекi.
3. Узнагароджванне нагрудным знакам ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з распараджэннем Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.
4. Нагрудны знак уручаецца Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы.
Адначасова з нагрудным знакам уручаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
5. Паўторнае ўзнагароджванне нагрудным знакам не праводзiцца. Дублiкат нагруднага знака ў выпадку яго страты не выдаецца.
6. Нагрудны знак носiцца на правым баку грудзей i размяшчаецца пасля знака аб заканчэннi навучальнай установы.
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.11.2001 N 623
АПIСАННЕ
НАГРУДНАГА ЗНАКА "САВЕТ БЯСПЕКI"
Нагрудны знак "Савет Бяспекi" ўяўляе сабой авал памерам 42 х 34 мм серабрыстага колеру з полем гарызантальнай штрыхоўкi. У авале размяшчаецца выява мяча лязом унiз, абрамлёнага лаўровым вянком. На меч накладзены шчыт з полем зялёнага колеру, у цэнтры якога знаходзiцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад ёй - два дубовыя лiсты. Шчыт з трох бакоў акантоўвае чырвоная стужка з надпiсам "САВЕТ БЯСПЕКI".
Выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, дубовых лiстоў, лiтары надпiсу i ручка мяча - залацiстага колеру. Пакрыццё поля шчыта i стужкi - ювелiрная эмаль.
Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, шрубавае мацаванне, у нiжняй частцы яго знаходзiцца парадкавы нумар знака.



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности