Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 11 июля 2006 г. N 1/7728

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лiпеня 2006 г. N 435
АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ПЕРАМЯШЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ ПРАЗ МЯЖУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 13.10.2011 N 459)
У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў, iх агульнадаступнасцi i павышэння эфектыўнасцi выкарыстання, у тым лiку ў якасцi аб'ектаў мiжнароднага культурнага абмену:
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 13.10.2011 N 459)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Устанавiць, што музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, калi:
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 13.10.2011 N 459)
(см. текст в предыдущей редакции)
вываз ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей згодна з рашэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей;
музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), абменьваюцца на iншыя музейныя прадметы або прадметы музейнага значэння, якiя знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену з'яўляецца рашэнне Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасцi пiсьмовай дамоўленасцi памiж музеямi i згодна з хадайнiцтвам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб раўназначнасцi абмену.
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 13.10.2011 N 459)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности