Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 15 июня 2007 г. N 1/8671

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2007 г. N 275
АБ ПЕРАМОЖЦАХ I ЛАЎРЭАТАХ РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ "ЛЕПШЫ ПРАДПРЫМАЛЬНIК 2006 ГОДА"
1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2006 года" за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi ПРЫЗНАЦЬ:
1.1. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў":
пераможцам
сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства "МIЛАВIЦА", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Дзiчкоўскi Дзмiтрый Анатольевiч);
лаўрэатамi
вытворча-гандлёвае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Тайфун", г. Гродна (дырэктар - Мацюкевiч Рамуальд Баляслававiч);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЗОУ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ", г. Гродна (дырэктар - Зухавiцкi Алег Уладзiмiравiч);
1.2. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання":
пераможцам
вытворчы кааператыў "Моталь", Брэсцкая вобласць, Iванаўскi раён, в. Моталь (старшыня - Шыкалай Мiкалай Сцяпанавiч);
лаўрэатамi
замежнае прыватнае унiтарнае вытворчае прадпрыемства "ВИТЕЛЛА" фiрмы "ВИКОС - НАРУНГСМИТТЕЛЬ ГмбХ", г. Вiцебск (дырэктар - Чэчэнеў Мiхаiл Мiкалаевiч);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Завод вiнаградных вiн "Дыянiс", Мiнскi раён, в. Вяндзелева (дырэктар - Лявончык Мiхаiл Аляксеевiч);
1.3. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння":
пераможцам
навукова-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Берлiо", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Сергiенка Iгар Юр'евiч);
лаўрэатамi
вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Кантакт-электра", Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, ст. Аульс (дырэктар - Шчыглiнскi Мiкалай Станiслававiч);
вытворчае унiтарнае прадпрыемства "РIПРЭН" адкрытага акцыянернага таварыства "МIНСКI ПАДШЫПНIКАВЫ ЗАВОД", г. Мiнск (дырэктар - Зольнiкаў Вiктар Рыгоравiч);
1.4. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi":
пераможцам
сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Мантажхiмабарона", г. Гродна (дырэктар - Ганчароў Уладзiмiр Фёдаравiч);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Спецэлектро", Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (дырэктар - Марозаў Аляксей Леанiдавiч);
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Лiгмод", Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (дырэктар - Нарушэвiч Уладзiмiр Iванавiч);
1.5. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання"
лаўрэатам
прыватнае вытворча-гандлёвае унiтарнае прадпрыемства "ЛанскаяТрэйд", Брэсцкая вобласць, Маларыцкi раён, в. Ланская (дырэктар - Алесiк Алена Вiктараўна);
1.6. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю":
пераможцам
замежнае вытворча-гандлёвае прыватнае унiтарнае прадпрыемства "МIРАЛЕКС", г. Мiнск (дырэктар - Яновiч Сяргей Аляксандравiч);
лаўрэатамi
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Зiмонiну Таццяну Васiльеўну, г. Гомель;
унiтарнае прыватнае гандлёвае прадпрыемства "Визави", Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (дырэктар - Каравацкая Людмiла Рыгораўна);
1.7. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi":
пераможцам
беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства "Фрэзенiус-Барысаў-Дыялiзатэхнiк" у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, Мiнская вобласць, г. Барысаў (дырэктар - Бургун Васiлiй Iгнацьевiч);
лаўрэатамi
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Голуба Аляксандра Мiхайлавiча, г. Мiнск;
навукова-вытворчае прыватнае унiтарнае прадпрыемства "АДАНI", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Лiнёў Уладзiмiр Мiкалаевiч);
1.8. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк - арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi":
пераможцам
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Топ Камфорт", Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, в. Новая Гожа (дырэктар - Шпектараў Канстанцiн Генадзьевiч);
лаўрэатамi
замежнае прыватнае унiтарнае вытворчае прадпрыемства "Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусiя" прыватнай кампанii з абмежаванай адказнасцю "КК Бэўрыджыз Холдзiнгз II Б.В.", Мiнскi раён, пас. Калядзiчы (дырэктар - Рональд Кейт Сандэрс);
сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Пiваварная кампанiя "Сябар", Магiлёўская вобласць, г. Бабруйск (генеральны дырэктар - Клiмюк Эла Вiктараўна);
1.9. у намiнацыi "Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка"
лаўрэатам
сялянскую (фермерскую) гаспадарку "Канстанцiн" Разумава Васiля Яўгенавiча, Магiлёўская вобласць, Дрыбiнскi раён, в. Карзеева (кiраўнiк гаспадаркi - Разумаў Васiлiй Яўгеньевiч);
1.10. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг":
пераможцам
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Эдэльмана Канстанцiна Эдуардавiча, г. Магiлёў;
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сыравiнныя рэсурсы-Бел", г. Мiнск (дырэктар - Зубарык Артур Анатольевiч);
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гандлёвы дом "Ждановiчы", Мiнская вобласць, Мiнскi раён, в. Тарасава (дырэктар - Ралько Аляксандр Аляксандравiч);
1.11. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг"
лаўрэатам
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Аляхновiча Дзмiтрыя Эдуардавiча, Брэсцкая вобласць, Камянецкi раён, в. Абяроўшчына;
1.12. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне турызму"
лаўрэатам
iндывiдуальнага прадпрымальнiка Кучаравенка Сяргея Маратавiча, г. Мiнск;
1.13. у намiнацыi "Лепшы суб'ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва":
пераможцам
камунальнае iнфармацыйна-кансультацыйнае унiтарнае прадпрыемства "Наваполацкi цэнтр прадпрымальнiцтва i нерухомасцi", Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (дырэктар - Вялiчка Антанiна Аляксандраўна);
лаўрэатамi
кансультацыйнае прыватнае унiтарнае прадпрыемства "Ваша жыццё", г. Мiнск (дырэктар - Сакаленка Аляўцiна Аляксееўна);
рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства "Навукова-аналiтычны цэнтр iнфармацыi, iнавацыi i трансферу тэхналогiй", г. Магiлёў (дырэктар - Быхаўскi Аляксандр Рыгоравiч);
1.14. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр":
пераможцам
замежнае прыватнае унiтарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "ЧЕСС-Бел", г. Вiцебск (дырэктар - Краўцоў Мiхаiл Уладзiмiравiч);
лаўрэатамi
сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "ФIДМАШ", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Лапацентава Алена Барысаўна);
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект", г. Вiцебск (дырэктар - Кручанкоў Валерый Вiктаравiч);
1.15. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк - арганiзатар новых рабочых месцаў":
пераможцам
закрытае акцыянернае таварыства "Навукова-вытворчая арганiзацыя "ЭЛЬВIРА", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Поткiн Валерый Аляксандравiч);
лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю "Камдар", Мiнская вобласць, г. Вiлейка (дырэктар - Языкоў Валерый Анатольевiч);
закрытае акцыянернае таварыства "ТрэстБелПСП-буд", Мiнская вобласць, Мiнскi раён, в. Хацежына (генеральны дырэктар - Фiлiпаў Вiктар Вiктаравiч);
1.16. у намiнацыi "Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам":
пераможцам
сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства "Белгазпромбанк", г. Мiнск (старшыня праўлення - Бабарыка Вiктар Дзмiтрыевiч);
лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства "АСТАНАЭКСIМБАНК", г. Мiнск (старшыня праўлення - Марэнаў Султан Тулегенавiч);
фiлiял сумеснага беларуска-расiйскага адкрытага акцыянернага таварыства "Белгазпромбанк" N 3, г. Брэст (дырэктар фiлiяла - Ляўко Вiктар Васiльевiч).
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности