Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 12 апреля 2013 г. N 1/14191

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 красавiка 2013 г. N 166
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ МIЖНАРОДНАГА ДАГАВОРА I ЯГО ПАДПIСАННI
1. Адобрыць прыкладзены праект Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб рэжыме беларуска-латвiйскай дзяржаўнай гранiцы <*> (далей - Дагавор) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Баечку Аляксандра Дзмiтрыевiча на:
правядзенне перагавораў па праекту Дагавора, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Дагавора пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Прызнаць страцiўшым сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня 2011 г. N 428 "О проведении переговоров по проекту международного договора и его подписании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 107, 1/12951).
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности