Скачать этот документ в pdf

Смотрите также Законы Российской Федерации


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 15 марта 2001 г. N 2/268

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 студзеня 1990 г. N 3094-XI
АБ МОВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
(в ред. Законов Республики Беларусь от 13.07.1998 N 187-З,
от 22.12.2005 N 76-З, от 10.05.2007 N 225-З, от 09.11.2009 N 51-З,
от 16.11.2010 N 190-З, от 03.07.2011 N 278-З, от 10.07.2012 N 426-З,
от 03.01.2013 N 15-З)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей, калi не вызначана iншае, - грамадзяне) у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўмацаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.
Артыкул 2. Дзяржаўныя мовы, iншыя мовы ў Рэспублiцы Беларусь
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы.
Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця.
Рэспублiка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.
Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ствараюць грамадзянам неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай i рускай моў i дасканалага валодання iмi.
(часть четвертая статьи 2 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафiцыйных зносiнах, у зносiнах членаў працоўных калектываў памiж сабой.
Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца iх нацыянальнай мовай
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
Грамадзяне маюць права карыстацца iх нацыянальнай мовай i выбiраць мову зносiн.
Артыкул 4. Абавязак кiраўнiкоў, iншых работнiкаў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый валодаць беларускай i рускай мовамi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Кiраўнiкi, iншыя работнiкi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi ў аб'ёме, неабходным для выканання iмi сваiх службовых абавязкаў.
Артыкул 5. Гарантыi правоў грамадзян пры звароце ў дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi павiнны прымаць i разглядаць звароты, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай або рускай мове.
Адмова службовай асобы прыняць i разгледзець зварот грамадзянiна на беларускай або рускай мове са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Адказ на зварот афармляецца на мове звароту.
Артыкул 6. Абарона моў
Усякiя прывiлеi цi абмежаваннi правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя.
Публiчная знявага, ганьбаванне дзяржаўных i iншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод i абмежаванняў у карыстаннi iмi, пропаведзь варожасцi на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.
ГЛАВА 2
МОВА ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ I IНШЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Артыкул 7. Мова актаў дзяржаўных органаў i органаў мясцовага кiравання i самакiравання
Акты дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
Акты органаў мясцовага кiравання i самакiравання прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а пры неабходнасцi - i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi.
Артыкул 8. Мова справаводства i дакументацыi
У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афiцыйных бланках дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Артыкул 9. Мова тэхнiчнай i праектнай дакументацыi
Тэхнiчная i праектная дакументацыя ў Рэспублiцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улiкам прызначэння - на iншай мове.
Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
Пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь i службовы пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь выконваюцца на беларускай, рускай i iншай мовах, а дакументы аб адукацыi, пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану - на беларускай i рускай мовах.
Дакументы аб статусе грамадзян Рэспублiкi Беларусь, не прадугледжаныя часткай першай гэтага артыкула, выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а пры неабходнасцi i на iншай мове.
Артыкул 11. Мова з'ездаў, канферэнцый i iншых форумаў
У Рэспублiцы Беларусь рабочымi мовамi з'ездаў, сесiй, канферэнцый, пленумаў, пасяджэнняў, нарад, iншых сходаў з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.
Рабочай мовай мiжнародных сходаў i форумаў, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца мова, вызначаная ўдзельнiкамi сходу цi форуму.
Удзельнiкам мясцовых, рэспублiканскiх i мiжнародных сходаў i форумаў гарантуецца права выбiраць мову выступленняў з забеспячэннем перакладу на рабочую мову.
Артыкул 12. Мова дакументаў па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам
Дакументацыя па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам, афармляецца на беларускай або рускай мове.
Выбарчыя бюлетэнi друкуюцца на беларускай або рускай мове.
Артыкул 13. Мова ў сферы абслугоўвання
На транспарце, у гандлi, у сферы медыцынскага i бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасцi - iншыя мовы.
Артыкул 14. Мова судаводства
У Рэспублiцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.
Пры разглядзе ў судах крымiнальных i грамадзянскiх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе i не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азнаямлення з адпаведнымi матэрыяламi, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.
Следчыя i судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па iх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.
Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Вядзенне спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях у Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.
Калi асоба, што прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове i карыстацца дапамогай перакладчыка.
Артыкул 16. Мова натарыяльнага справаводства
Натарыяльнае справаводства ў Рэспублiцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.
Калi асоба, якая звярнулася за выкананнем натарыяльнага дзеяння, не валодае мовай, на якой вядзецца натарыяльнае справаводства, пераклад тэксту дакумента, якi афармляецца, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб натарыяце.
(часть вторая статьи 16 в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)
Артыкул 17. Мова пракурорскага нагляду
Акты пракурорскага нагляду ў Рэспублiцы Беларусь складаюцца на беларускай або рускай мове. Пры ажыццяўленнi пракурорскага нагляду на гэтых мовах вядзецца i перапiска з усiмi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, размешчанымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
У зносiнах з органамi пракуратуры, пракурорскага нагляду iншых дзяржаў выкарыстоўваецца прымальная для бакоў мова.
Артыкул 18. Мова юрыдычнай дапамогi
Юрыдычная дапамога грамадзянам i арганiзацыям аказваецца на беларускай цi рускай мове або на прымальнай для бакоў мове.
Артыкул 19. Мова мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
Мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь заключаюцца на беларускай i (або) рускай мовах i мове (мовах) iншага боку (iншых бакоў) мiжнароднага дагавора або па дамоўленасцi бакоў на адной цi некалькiх замежных мовах.
У выпадку заключэння мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь на адной цi некалькiх замежных мовах ён павiнен суправаджацца афiцыйным перакладам на беларускую i (або) рускую мовы.
Артыкул 20. Мова ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)
Ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь ужываюцца беларуская i (або) руская мовы.
ГЛАВА 3
МОВА АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Права на атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
Рэспублiка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад'емнае права на атрыманне адукацыi на беларускай i (або) рускай мовах. Гэта права забяспечваецца сiстэмай дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай, спецыяльнай адукацыi, а таксама сiстэмай дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i сiстэмай дадатковай адукацыi дарослых.
Асобы, якiя належаць да нацыянальных меншасцей, што пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права на атрыманне адукацыi на роднай мове ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Кiраўнiкi i педагагiчныя работнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi.
Артыкул 22. Мова навучання i выхавання, вывучэнне моў пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
У Рэспублiцы Беларусь пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыi навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
У адпаведнасцi з пажаданнямi выхаванцаў, навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, могуць стварацца ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыi або групы ва ўстановах дашкольнай адукацыi, класы, групы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi, у якiх навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.
Пры атрыманнi агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi вывучэнне дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь, а таксама адной з замежных моў навучэнцамi, за выключэннем некаторых катэгорый асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, з'яўляецца абавязковым. Катэгорыi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i парадак вывучэння iмi моў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. Ад вывучэння адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь могуць быць вызвалены замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь. Парадак вывучэння дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.
Асноўная мова навучання i выхавання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнiкам установы адукацыi (арганiзацыi, якой у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якому ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улiкам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх навучэнцаў).
Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнiкам установы адукацыi з улiкам патрэбнасцей дзяржавы i магчымасцей установы адукацыi.
Ва ўстановах адукацыi пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыi навучанне i выхаванне пры наяўнасцi ўмоў i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь могуць ажыццяўляцца на замежнай мове.
Артыкул 23. Мова навучання i выхавання, вывучэнне моў пры атрыманнi прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай адукацыi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
У Рэспублiцы Беларусь пры атрыманнi прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай адукацыi навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
Пры атрыманнi прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi вывучэнне беларускай мовы навучэнцамi, за выключэннем некаторых катэгорый асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, з'яўляецца абавязковым. Катэгорыi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i парадак вывучэння iмi моў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. Ад вывучэння беларускай мовы могуць быць вызвалены замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
Пры атрыманнi прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў навучэнцамi, за выключэннем некаторых катэгорый асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, з'яўляецца абавязковым. Катэгорыi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i парадак вывучэння iмi моў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. Ад вывучэння адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь могуць быць вызвалены замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь. Парадак вывучэння дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.
Ва ўстановах адукацыi, арганiзацыях, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыi, пры атрыманнi прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай адукацыi навучанне i выхаванне пры наяўнасцi ўмоў i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь могуць ажыццяўляцца на замежнай мове.
Артыкул 24. Мова навучання i выхавання пры атрыманнi дадатковай адукацыi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З)
У Рэспублiцы Беларусь пры атрыманнi дадатковай адукацыi навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
Ва ўстановах адукацыi пры атрыманнi дадатковай адукацыi навучанне i выхаванне пры наяўнасцi ўмоў i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь могуць ажыццяўляцца на замежнай мове.
Артыкул 25. Мова ў сферы навукi
У Рэспублiцы Беларусь вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай або рускай мове.
Выканаўцы навукова-даследчых работ могуць выбiраць мову публiкацый навуковых вынiкаў.
Артыкул 26. Мова ў сферы культуры
У Рэспублiцы Беларусь мовамi ў сферы культуры з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. Гарантуецца захаванне i развiццё культуры на мовах iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.
ГЛАВА 4
МОВА IНФАРМАЦЫI I СУВЯЗI
Артыкул 27. Мова сродкаў масавай iнфармацыi
У Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаў масавай iнфармацыi з'яўляюцца беларуская i (або) руская, а таксама мовы iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.
У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы.
Артыкул 28. Мова работы пошты i тэлеграфа
У межах Рэспублiкi Беларусь паштова-тэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый прымаецца на беларускай або рускай мове.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Пошта i тэлеграф забяспечваюцца маркамi, канвертамi, паштоўкамi, бланкамi i г.д., надпiсы на якiх выконваюцца на беларускай або рускай мове i адпавядаюць патрабаванням актаў Сусветнага паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў i рэкламы
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)
Тэксты афiцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афiш i iншай iнфармацыi выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.
Рэклама на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь размяшчаецца (распаўсюджваецца) на беларускай i (або) рускай мовах. Гэта палажэнне не распаўсюджваецца на рэкламу, што размяшчаецца (распаўсюджваецца) на радыё, тэлебачаннi, у друкаваных выданнях i на iнфармацыйных рэсурсах нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт, якiя размяшчаюць (распаўсюджваюць) iнфармацыю выключна на замежных мовах, рэкламу таварных знакаў i (або) знакаў абслугоўвання, а таксама на рэкламу, што змяшчае агульнапрынятыя замежныя тэрмiны i абазначэннi, якiя ўвайшлi ў прымяненне ў арыгiнальным напiсаннi i (або) не маюць абазначэння на беларускай i (або) рускай мовах, выкананыя на замежнай мове назвы тавараў, творчыя псеўданiмы, арыгiнальныя назвы творчых калектываў, твораў, даменныя iмёны сайтаў або запрашэннi на работу цi вучобу асоб, якiя свабодна валодаюць замежнымi мовамi.
(часть вторая статьи 29 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.01.2013 N 15-З)
У рэкламе дапускаецца выкарыстанне разам з беларускай i (або) рускай мовамi замежнай мовы пры ўмове iдэнтычнасцi па зместу i тэхнiчнаму афармленню тэксту на замежнай мове тэксту на беларускай i (або) рускай мовах.
Артыкул 30. Мова маркiроўкi тавараў
Маркiроўка тавараў, этыкеткi на таварах, iнструкцыi па карыстанню таварамi выконваюцца на беларускай або рускай мове.
Маркiроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь, выконваецца на беларускай цi рускай мове або на мове заказчыка.
Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.
ГЛАВА 5
МОВА НАЗВАЎ (НАЙМЕННЯЎ)
(в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)
Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)
Афiцыйныя назвы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый даюцца на беларускай i (або) рускай мовах. Пры неабходнасцi гэтыя назвы могуць давацца ў перакладзе на iншую мову.
Артыкул 32. Мова тапонiмаў i картаграфiчных выданняў
У Рэспублiцы Беларусь тапонiмы (найменнi населеных пунктаў, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, вулiц, плошчаў, рэк i г.д.) даюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслiтарацыi перадаюцца на рускую мову.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)
Найменнi геаграфiчных аб'ектаў, якiя знаходзяцца па-за межамi Рэспублiкi Беларусь (акрамя геаграфiчных аб'ектаў, адкрытых беларускiмi даследчыкамi), перадаюцца з iншых моў на беларускую i рускую мовы ў адпаведнасцi з традыцыяй iх напiсання на мове арыгiнала, а змененыя або новыя - у транслiтарацыi з мовы арыгiнала.
(часть вторая статьи 32 в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)
Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для карыстання ў Рэспублiцы Беларусь, рыхтуюцца i друкуюцца на беларускай або рускай мове.
Артыкул 33. Мова асабовых iмён
Беларускiя (рускiя) асабовыя iмёны i прозвiшчы ўжываюцца ў адпаведнасцi з нацыянальнай iменаслоўнай традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы.
Асабовыя iмёны i прозвiшчы з iншых моў пiшуцца i ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасцi з правiламi перадачы iншамоўных уласных iмён.
ГЛАВА 6
САДЗЕЙНIЧАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАМУ РАЗВIЦЦЮ ЭТНIЧНЫХ БЕЛАРУСАЎ, ЯКIЯ ЖЫВУЦЬ ЗА МЕЖАМI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Артыкул 34. Садзейнiчанне нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць за межамi Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiка Беларусь на аснове пагадненняў з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць у гэтых дзяржавах.
Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаў асоб беларускага паходжання, якiя жывуць у замежных краiнах.
Старшыня Прэзiдыума
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь М.Дземянцей
Сакратар Прэзiдыума
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь Л.Сыраегiна





База данных актуализирована по состоянию на 16.01.2015

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.