Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 16 декабря 2005 г. N 2/1167

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2005 г. N 70-З
АБ МУЗЕЯХ I МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 16 лiстапада 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 лiстапада 2005 года
(в ред. Законов Республики Беларусь от 18.07.2007 N 265-З,
от 09.11.2009 N 51-З, от 03.07.2011 N 281-З)
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:
музей - юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне ў складзе юрыдычнай асобы, якiя выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць улiк i захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;
музейная калекцыя - збор музейных прадметаў, аб'яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, якi мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае;
музейная справа - сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя i асветнiцкiя працэсы, накiраваныя на выяўленне прадметаў музейнага значэння, камплектаванне музейных фондаў, ажыццяўленне ўлiку i захоўвання музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;
музейны прадмет - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць i ўключаны ў музейны фонд;
музейны работнiк - фiзiчная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеi музейнай дзейнасцi;
музейны фонд - навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi;
прадмет музейнага значэння - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, але не ўключаны ў музейны фонд.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь
1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы
1. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
2. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы музейнай справы.
3. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы.
4. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне i кiраванне ў гэтай сферы i каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
5. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.
Артыкул 4. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы
Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы з'яўляюцца:
забеспячэнне агульнадаступнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;
забеспячэнне сацыяльна-эканамiчных i iншых умоў для эфектыўнай дзейнасцi музеяў, садзейнiчанне фармiраванню сучаснай iнфраструктуры i iнфарматызацыi музейнай справы;
падтрымка дзяржаўных праграм развiцця музейнай справы;
забеспячэнне захаванасцi Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку шляхам фiнансавання ўстанаўлення спецыяльнага рэжыму захоўвання музейных прадметаў, фiнансавання iх кансервацыi i (або) рэстаўрацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
забеспячэнне падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi музейных работнiкаў;
распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы музейнай справы i кантроль за iх выкананнем;
падтрымка фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;
садзейнiчанне мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў сферы музейнай справы, у тым лiку арганiзацыя мiжнародных музейных выставак у Рэспублiцы Беларусь i выставак, створаных на аснове музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за межамi Рэспублiкi Беларусь, фiнансаванне ўдзелу ў мiжнародных музейных арганiзацыях.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 5. Правы i абавязкi наведвальнiкаў музеяў
1. Наведвальнiкi музеяў маюць права на:
1.1. наведванне музеяў у адпаведнасцi з рэжымам iх работы, а таксама карыстанне iх паслугамi;
1.2. атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi музеяў, за выключэннем iнфармацыi, якая з'яўляецца дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайнай;
1.3. працу з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
1.4. абскарджанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасцi) службовых асоб музеяў, якiя абмяжоўваюць правы наведвальнiкаў.
2. Музеi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнiкам права бясплатнага наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзiн раз у месяц, а iнвалiдам, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы, дзецям да сямi гадоў, дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнiкам - пастаянна.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Асобам, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скiдку ад кошту ўваходнага бiлета для наведвання экспазiцый i выставак, створаных музеямi, указанымi ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.
(в ред. Законов Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З, от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Прадугледжанае часткамi першай i другой гэтага пункта прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на iншыя платныя паслугi музеяў.
3. У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнiкамi гэтых музеяў.
4. Наведвальнiкi музеяў абавязаны беражлiва адносiцца да музейных прадметаў i музейных калекцый i выконваць правiлы для наведвальнiкаў музеяў.
Артыкул 6. Мiжнародныя сувязi музеяў
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Музеi Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаюць у мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
2. У выпадку арганiзацыi мiжнароднай музейнай выстаўкi ў Рэспублiцы Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву дзяржаўнага музея, якi арганiзуе выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне музейных прадметаў, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, можа прадастаўляць гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi.
Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца ў пятнаццацiдзённы тэрмiн i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь бясплатна.
Гарантыйныя абавязацельствы выдаюцца на перыяд знаходжання музейных прадметаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць адмоўлена ў выдачы гарантыйных абавязацельстваў, калi ёсць падставы меркаваць, што мiжнародная музейная выстаўка ў Рэспублiцы Беларусь можа прычынiць шкоду iнтарэсам Рэспублiкi Беларусь i (або) асабiстым iнтарэсам грамадзян, стварыць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў, прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння i (або) выклiкаць iншае парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 6-1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь
(введена Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў формах:
1.1. праверкi ўлiковых дакументаў музейных прадметаў;
1.2. праверкi захаванасцi музейных прадметаў;
1.3. у iншых формах, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
2. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь
За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2
МУЗЕI I АРГАНIЗАЦЫЯ IХ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 8. Вiды музеяў па форме ўласнасцi
1. Музеi ў Рэспублiцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасцi на дзяржаўныя i прыватныя.
2. Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеi, створаныя дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi.
3. Да прыватных музеяў адносяцца музеi, створаныя фiзiчнымi асобамi або недзяржаўнымi арганiзацыямi.
Артыкул 9. Статус музеяў
1. Музеi з'яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi, якiя ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.
Музеi могуць уваходзiць у склад юрыдычных асоб у якасцi структурных падраздзяленняў, у тым лiку адасобленых.
2. Статус музеяў вызначаецца iх заснавальнiкамi з улiкам палажэнняў гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей - статут музея) або ў палажэннi аб структурным падраздзяленнi ў складзе юрыдычнай асобы.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. У адпаведнасцi з гэтым Законам Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць устанаўлiваць асаблiвасцi прававога становiшча некаторых музеяў.
Артыкул 10. Парадак стварэння i лiквiдацыi музеяў
1. Музеi ствараюцца i лiквiдуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
2. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi i дзяржаўнымi арганiзацыямi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Абавязковымi ўмовамi для стварэння музея з'яўляюцца:
3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ектаў прыроднага асяроддзя, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасцi ад якiх вызначаецца профiль (профiлi) музея (гiстарычны, мастацкi, лiтаратурны, прыродазнаўчы, тэхнiчны, архiтэктурны, этнаграфiчны i iншыя профiлi);
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3.2. магчымасць заснавальнiка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, а таксама неабходнымi фiнансавымi сродкамi для арганiзацыi i ажыццяўлення музейнай дзейнасцi;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3.3. iншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
4. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў i перадаць музейны фонд iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).
Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, не падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка, узгодненым з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Пры лiквiдацыi прыватнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
Пры лiквiдацыi прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рашэння аб iх адчужэннi перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў маюць дзяржаўныя музеi.
(п. 4 статьи 10 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 10-1. Рэестр музеяў
(введена Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
1. Рэестр музеяў вядзецца ў мэтах арганiзацыi iх улiку, стварэння адзiнай базы даных аб дзейнасцi музеяў i прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.
2. Музеi абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб назве музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы.
3. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаная iм арганiзацыя забяспечваюць уключэнне ў рэестр музеяў звестак аб дзейнасцi музеяў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, публiкацыю iх у сродках масавай iнфармацыi, размяшчэнне на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, а таксама абнаўленне гэтых звестак.
4. Палажэнне аб рэестры музеяў зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Для выпрацоўкi рэкамендацый па пытаннях у сферы музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасцi, развiцця супрацоўнiцтва памiж музеямi i аказання метадычнай дапамогi музеям пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на грамадскiх пачатках ствараецца Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў.
2. Склад i парадак дзейнасцi Рэспублiканскай рады дырэктараў музеяў вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12. Музейная дзейнасць
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.
2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе наступныя вiды:
2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
2.2. камплектаванне музейных фондаў;
2.3. улiк музейных прадметаў;
2.4. захоўванне музейных прадметаў;
2.5. вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага прадстаўлення музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;
2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў;
2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;
2.8. навуковае i мастацкае праектаванне экспазiцый i выставак, iх стварэнне;
2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;
2.10. культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаную з музейнымi прадметамi, музейнымi калекцыямi i нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi адпаведна профiлю (профiлям) музея;
2.11. вывучэнне i папулярызацыю нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профiлю (профiлям) музея;
2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы.
Артыкул 13. Экспазiцыi i выстаўкi музеяў
1. Экспазiцыi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў.
Выстаўкi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў, музейных фондаў iншых музеяў i (або) прадметаў музейнага значэння.
(п. 1 статьи 13 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Парадак стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 14. Правы i абавязкi музеяў
1. Музеi маюць права на:
1.1. дакументаванне ўсiх з'яў айчыннай i замежнай гiсторыi i культуры незалежна ад iх палiтычнай, iдэалагiчнай, гаспадарчай, сацыяльнай або iншай накiраванасцi, за выключэннем з'яў, звесткi аб якiх з'яўляюцца дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайнай;
1.2. арганiзацыю i правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;
1.3. ажыццяўленне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь дзейнасцi, якая прыносiць даход, у тым лiку аказанне платных паслуг;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1.3-1. устанаўленне па ўзгадненню з заснавальнiкам музея памеру платы за наведванне экспазiцый i выставак, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, без абгрунтавання эканамiчных затрат;
(пп. 1.3-1 статьи 14 введен Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
1.4. працу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у архiвах, бiблiятэках i iншых арганiзацыях.
2. Музеi абавязаны:
2.1. садзейнiчаць рэалiзацыi правоў наведвальнiкаў музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;
2.2. абслугоўваць наведвальнiкаў музеяў у адпаведнасцi са статутам музея або палажэннем аб структурным падраздзяленнi ў складзе юрыдычнай асобы;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2.3. пашыраць доступ наведвальнiкаў да музейных прадметаў i музейных калекцый;
2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў;
(пп. 2.4 статьи 14 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2.5. рабiць справаздачы перад органамi дзяржаўнага кiравання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
2.6. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi музейных работнiкаў;
2.7. прадастаўляць у адпаведнасцi з гэтым Законам асобным катэгорыям наведвальнiкаў права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2.8. разглядаць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь звароты грамадзян.
3. Музеi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
(п. 3 статьи 14 введен Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
Глава 3
АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ
ДЗЕЙНАСЦI НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ
Артыкул 15. Музеi-запаведнiкi
(название в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Комплексы i ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, гiстарычна i культурна звязанай з iмi, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб'яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь музеямi-запаведнiкамi.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Межы тэрыторыi музея-запаведнiка, асаблiвасцi яго прававога становiшча, аховы i выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Ахова нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўваходзяць у склад музеяў-запаведнiкаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 15-1. Музеi пад адкрытым небам
(введена Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
1. Комплексы i ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, на якой яны сiстэматызаваны i прадстаўлены i якая гiстарычна i культурна не звязана з гэтымi каштоўнасцямi, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб'яўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь музеямi пад адкрытым небам.
2. Межы тэрыторыi музея пад адкрытым небам, асаблiвасцi яго прававога становiшча, аховы i выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
3. Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўваходзяць у склад музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 16. Нацыянальныя музеi
1. Музеям, зарэгiстраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, можа быць прысвоены статус "нацыянальны" пры ўмове ўнясення iмi значнага ўкладу ў развiццё музейнай справы Рэспублiкi Беларусь.
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны" i асаблiвасцi прававога становiшча музея з такiм статусам вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 17. Народныя музеi
1. Музеям, якiя ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасцi структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус "народны" пры ўмове ажыццяўлення iмi на адпаведным прафесiйным узроўнi музейнай дзейнасцi не менш чым дзесяць гадоў.
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "народны" i асаблiвасцi прававога становiшча музея з такiм статусам вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ
I МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫI
Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў
1. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:
1.1. куплi прадметаў музейнага значэння;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;
1.3. абмену ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь музейнымi прадметамi;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1.4. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
2. Прадметы музейнага значэння, накiраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
3. Парадак камплектавання музейных фондаў дзяржаўных музеяў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
(п. 3 статьи 18 введен Законом Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
Артыкул 19. Асаблiвасцi захоўвання, выкарыстання i распараджэння музейнымi прадметамi
(название в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты цi знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя.
Парадак захоўвання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
(п. 1 статьи 19 Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння.
(п. 2 статьи 19 Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Часовы вываз музейных прадметаў за межы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Парадак перадачы музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, на часовае або пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
4-1. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
(п. 4-1 статьи 19 введен Законом Республики Беларусь от 18.07.2007 N 265-З; в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
5. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, будынкаў музеяў, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх назваў i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 20. Права ўласнасцi на музейныя прадметы i музейныя калекцыi
Музейныя прадметы i музейныя калекцыi могуць знаходзiцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасцi, за выключэннем аб'ектаў, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
Глава 5
МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Артыкул 21. Агульныя палажэннi аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь
1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, i асобных музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях i ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленых заяў або згоды iх уласнiкаў.
(п. 1 статьи 21 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца неад'емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Парадак уключэння музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.
2. Музейным прадметам, уключаным у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 23. Улiк музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Кожны музейны прадмет, уключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягае ўлiку.
Парадак вядзення музеем улiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
2. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы), падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку.
Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем тых, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.
3. Уладальнiкi асаблiва каштоўных музейных прадметаў абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб гэтых музейных прадметах.
4. Цэнтралiзаваны ўлiк асаблiва каштоўных музейных прадметаў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй шляхам уключэння ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прадстаўленых звестак аб гэтых музейных прадметах.
Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку прадстаўлення звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах, устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 24. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
1. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:
1.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;
1.2. абменьваецца на iншы музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння;
1.3. вернуты ўладальнiку па рашэнню суда;
1.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;
1.5. пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць;
1.6. страчаны або знiшчаны ў вынiку надзвычайнай сiтуацыi прыроднага або тэхнагеннага характару цi па iншых прычынах.
2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў прыватным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленай заявы ўласнiка гэтага музейнага прадмета.
3. Парадак выключэння музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.
Глава 6
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне музеяў
1. Заснавальнiк музея павiнен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, а таксама абсталяваннем i фiнансавымi, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), на тэрыторыi, якiя не адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, i перавод музеяў у будынкi (памяшканнi), на тэрыторыi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
(п. 2 статьи 25 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. У выпадку перадачы iншым арганiзацыям будынка (памяшкання), тэрыторыi, дзе размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне), тэрыторыю i забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду i абсталявання музея.
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 26. Фiнансаванне музеяў
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З)
(см. текст в предыдущей редакции)
Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);
сродкаў заснавальнiка (для прыватных музеяў);
сродкаў, атрыманых музеямi ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне экспазiцый i выставак, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi;
ахвяраванняў музеям;
iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Статья 27 вступил в силу со дня официального опубликования.

Артыкул 27. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 28, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Статья 28 вступил в силу со дня официального опубликования (статья 27 данного документа).

Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:
прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублiкi Беларусь страцiўшым сiлу
У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшым сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь ад 5 верасня 1996 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 28, арт. 512).
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности