Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 18 мая 2006 г. N 2/1202

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 мая 2006 г. N 105-З
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавiка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавiка 2006 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. У артыкуле 12:
у абзацы дзесятым словы "i спонсарскую дзейнасць у" замянiць словамi "дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi ў";
з абзаца дваццаць восьмага словы "матэрыяльных рухомых" выключыць.
2. У артыкуле 21:
пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Арганiзацыi культуры ў Рэспублiцы Беларусь па форме ўласнасцi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасцi - на камерцыйныя i некамерцыйныя.";
у абзацы першым пункта 2 словы "Па характару дзейнасцi арганiзацыi" замянiць словам "Арганiзацыi";
дапоўнiць артыкул пунктамi 3-1 - 3-3 наступнага зместу:
"3-1. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i (або) правядзенне спектакляў, канцэртаў цi iншых публiчных паказаў, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi.
Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.
3-2. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне доступу фiзiчных асоб да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або праз стварэнне ўмоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для духоўнага i фiзiчнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымi.
Да культурна-асветных арганiзацый адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя ўстановы, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.
3-3. Арганiзацыям культуры ў выпадках, вызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, можа быць прысвоены статус "нацыянальны".
Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны" i асаблiвасцi прававога становiшча арганiзацый культуры з такiм статусам вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.".
3. Артыкул 33 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Артыкул 33. Акадэмiчныя прафесiйныя калектывы
1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, можа быць прысвоены статус "акадэмiчны".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "акадэмiчны" i асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйных калектываў з такiм статусам вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.".
4. Артыкул 35 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцей
1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;
1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.
2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
2.3. культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.".
5. Артыкул 36 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Парадак надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншыя пытаннi аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулююцца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.".
6. У артыкуле 37:
з пункта 1 словы "матэрыяльных рухомых" выключыць;
пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2. Парадак вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулюецца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.";
з пунктаў 3, 5 i 7 слова "рухомыя" ў адпаведным склоне выключыць;
у пункце 3 словы "бiблiятэчны, музейны i архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь";
пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а таксама вываз за межы Рэспублiкi Беларусь (часовы або на пастаяннае захоўванне) матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што адносяцца да катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, дапускаюцца пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Спiс катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.";
у пункце 6 лiчбы "2 - 5" замянiць лiчбамi "3 - 5".
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Артыкул 3. Савету Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности