Скачать этот документ в pdf


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 29 мая 2012 г. N 2/1936

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 мая 2012 г. N 384-З
АБ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАХ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 мая 2012 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 8 мая 2012 года
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Афiцыйныя геральдычныя сiмвалы
Пад афiцыйнымi геральдычнымi сiмваламi ў мэтах гэтага Закона разумеюцца заснаваныя адпаведнымi дзяржаўнымi органамi (службовымi асобамi), iншымi арганiзацыямi сiмвалы, якiя адлюстроўваюць гiстарычныя, геаграфiчныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанiмiчныя i iншыя традыцыi i асаблiвасцi, указваюць на службовую, прафесiйную цi iншую прыналежнасць, з'яўляюцца формай заахвочвання за ўклад у развiццё i ўдасканаленне дзейнасцi дзяржаўнага органа, iншай арганiзацыi.
Афiцыйнымi геральдычнымi сiмваламi з'яўляюцца:
гербы, флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак;
эмблемы i нагрудныя знакi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
флагi, сцягi, эмблемы, штандарты, нагрудныя i апазнавальныя знакi дзяржаўных органаў, iх структурных падраздзяленняў i падначаленых (уваходзячых у склад, сiстэму) арганiзацый, а таксама вiдаў i родаў войск Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь (далей - дзяржаўныя органы), iншых дзяржаўных арганiзацый;
флагi, эмблемы, нагрудныя i апазнавальныя знакi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый);
форменнае адзенне, у тым лiку ваенная форма адзення, форма адзення (далей - форменнае адзенне) работнiкаў (ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў) дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў;
флагi, эмблемы, нагрудныя i апазнавальныя знакi, форменнае адзенне асобных службаў некалькiх арганiзацый рознай ведамаснай прыналежнасцi, якiя выконваюць аднолькавыя функцыi.
Да афiцыйных геральдычных сiмвалаў, указаных у абзацы сёмым часткi другой гэтага артыкула, прымяняюцца палажэннi, прадугледжаныя гэтым Законам для стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў дзяржаўных органаў.
Артыкул 2. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:
апазнавальны знак - сiмвал, якi заснаваны для абазначэння прыналежнасцi тэрыторый, будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў, спецыяльнай тэхнiкi i iншых аб'ектаў дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям;
апiсанне афiцыйных геральдычных сiмвалаў - тэкставая iнфармацыя аб iх графiчным эталоне;
выява афiцыйных геральдычных сiмвалаў - iх графiчны эталон, якi выкананы ў каляровай версii i з перадачай колеру ўмоўнай штрыхоўкай (шафiроўкай);
геральдычныя правiлы - гiстарычна ўсталяваныя патрабаваннi да стварэння афiцыйных геральдычных сiмвалаў;
герб - адметны сiмвал, якi адлюстроўвае гiстарычныя, геаграфiчныя, сацыяльныя, культурныя, тапанiмiчныя i iншыя асаблiвасцi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай цi тэрытарыяльнай адзiнкi i ўяўляе сабой выяву, размешчаную на шчыце;
Дзяржаўны геральдычны рэгiстр Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны геральдычны рэгiстр) - дзяржаўны iнфармацыйны рэсурс, якi забяспечвае цэнтралiзаваны ўлiк афiцыйных геральдычных сiмвалаў;
нагрудны знак - сiмвал, якi заснаваны для ўзнагароджання грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (знак адзнакi), для вызначэння службовай цi iншай прыналежнасцi, адукацыi, прафесiйных адрозненняў (знак адрознення);
рэгiструючы орган - дзяржаўны орган (яго структурнае падраздзяленне), якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь для выканання працэдуры, звязанай з падрыхтоўкай афiцыйных геральдычных сiмвалаў да абавязковай геральдычнай экспертызы, iх заснаваннем i дзяржаўнай рэгiстрацыяй;
сцяг - пачэсны сiмвал гонару, доблесцi i славы адпаведнага дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, якi вырабляецца ў выглядзе палотнiшча са спецыяльнымi атрыбутамi (дрэўка, наверша, стужкi, шнуры, кiсцi, тасьма, махры, скаба, падток i iнш.) у адзiным экзэмпляры;
флаг - сiмвал, якi адлюстроўвае гiстарычныя, геаграфiчныя, сацыяльныя, культурныя, тапанiмiчныя i iншыя асаблiвасцi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай цi тэрытарыяльнай адзiнкi, служыць для iдэнтыфiкацыi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, вырабляецца ў выглядзе палотнiшча з захаваннем устаноўленых прапорцый i можа тыражавацца;
форменнае адзенне - сiмвал, якi ўяўляе сабой вiд адзення i ўказвае на службовую цi iншую прыналежнасць асобы да адпаведнага дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання;
штандарт - асаблiва ганаровы сiмвал адпаведнага дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi (iх кiраўнiкоў), якi вырабляецца ў выглядзе палотнiшча ў адзiным экзэмпляры;
эмблема - сiмвал, якi заснаваны для iдэнтыфiкацыi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый i можа служыць асновай для стварэння iншых вiдаў афiцыйных геральдычных сiмвалаў адпаведных спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый.
Артыкул 3. Сфера дзеяння гэтага Закона
Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на грамадскiя адносiны, звязаныя са стварэннем, заснаваннем, дзяржаўнай рэгiстрацыяй i выкарыстаннем афiцыйных геральдычных сiмвалаў у Рэспублiцы Беларусь.
Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на вызначэнне прававога статусу ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь, а таксама на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сiмвалаў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Заканадаўства аб афiцыйных геральдычных сiмвалах
Заканадаўства аб афiцыйных геральдычных сiмвалах грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства, якiя рэгулююць адносiны ў гэтай сферы.
Артыкул 5. Асноўныя прынцыпы стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Асноўнымi прынцыпамi стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў з'яўляюцца:
законнасць стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў;
захаванне агульнадзяржаўных iнтарэсаў, гiстарычных, нацыянальных, сацыяльных, культурных i iншых традыцый, геральдычных правiл, якiя адносяцца да афiцыйных геральдычных сiмвалаў;
ахова дзяржавай афiцыйных геральдычных сiмвалаў.
Артыкул 6. Каардынацыя дзейнасцi па правядзенню адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Каардынацыю дзейнасцi па правядзенню адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгiстрацыi i выкарыстання афiцыйных геральдычных сiмвалаў ажыццяўляе Геральдычны савет пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь (далей - Геральдычны савет).
Палажэнне аб Геральдычным савеце i яго персанальны склад зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 2
СТВАРЭННЕ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАЎ
Артыкул 7. Падрыхтоўка i адабрэнне праектаў афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Стварэнне афiцыйных геральдычных сiмвалаў складаецца з падрыхтоўкi iх праектаў, якiя ўключаюць у сябе выяву афiцыйнага геральдычнага сiмвала i яго апiсанне, адабрэння гэтых праектаў адпаведнымi мясцовымi Саветамi дэпутатаў, дзяржаўнымi органамi, што ажыццяўляюць арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнымi органамi, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, рэспублiканскiмi дзяржаўна-грамадскiмi аб'яднаннямi, палiтычнымi партыямi, прафесiянальнымi саюзамi, iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi, iх саюзамi (асацыяцыямi) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - зацiкаўленыя арганiзацыi).
Адабрэнне праектаў афiцыйных геральдычных сiмвалаў ажыццяўляецца шляхам прыняцця рашэнняў зацiкаўленымi арганiзацыямi або ў iншай форме згоды кiраўнiкоў гэтых арганiзацый.
Артыкул 8. Патрабаваннi да праектаў афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Выявы афiцыйных геральдычных сiмвалаў падрыхтоўваюцца ў адпаведнасцi з геральдычнымi правiламi i з улiкам агульнадзяржаўных iнтарэсаў, гiстарычных, геаграфiчных, нацыянальных, сацыяльных, культурных, тапанiмiчных i iншых традыцый i асаблiвасцей, службовай, прафесiйнай цi iншай прыналежнасцi, асноўных накiрункаў дзейнасцi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый.
Выкарыстанне дзяржаўных сiмвалаў Рэспублiкi Беларусь у выявах афiцыйных геральдычных сiмвалаў рэгулюецца заканадаўствам.
Выявы нагрудных знакаў не павiнны нагадваць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь i перавышаць iх памеры, а таксама мець падобныя з iмi найменнi.
Апiсанне афiцыйных геральдычных сiмвалаў павiнна адпавядаць iх выяве.
У апiсанне афiцыйных геральдычных сiмвалаў уключаецца iнфармацыя, якая раскрывае сэнс выявы афiцыйнага геральдычнага сiмвала, размяшчэнне i каляровае рашэнне яе элементаў, а таксама ўказвае на матывы выбару той цi iншай выявы афiцыйнага геральдычнага сiмвала.
Пры наяўнасцi ў выявах афiцыйных геральдычных сiмвалаў надпiсаў, зробленых на замежных мовах, у апiсаннi афiцыйных геральдычных сiмвалаў указваецца пераклад гэтых надпiсаў на адну з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.
Абрэвiятуры ў выявах афiцыйных геральдычных сiмвалаў падлягаюць расшыфроўцы ў iх апiсаннях.
Афiцыйныя геральдычныя сiмвалы спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый павiнны адрознiвацца ад афiцыйных геральдычных сiмвалаў iншых спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, створаных або лiквiдаваных ва ўстаноўленым парадку ў Рэспублiцы Беларусь, не супярэчыць гэтаму Закону, iншым актам заканадаўства, а таксама не парушаць правы на iнтэлектуальную ўласнасць.
Афiцыйныя геральдычныя сiмвалы не павiнны служыць мэтам ажыццяўлення прапаганды вайны цi экстрэмiсцкай дзейнасцi.
ГЛАВА 3
ЗАСНАВАННЕ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАЎ
Артыкул 9. Падрыхтоўка да правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Зацiкаўленыя арганiзацыi падаюць у рэгiструючы орган заяву аб правядзеннi абавязковай геральдычнай экспертызы ў Геральдычным савеце афiцыйнага геральдычнага сiмвала, якi засноўваецца. Да заявы прыкладаюцца:
каляровая выява афiцыйнага геральдычнага сiмвала;
выява афiцыйнага геральдычнага сiмвала з перадачай колеру ўмоўнай штрыхоўкай (шафiроўкай);
апiсанне афiцыйнага геральдычнага сiмвала;
праект палажэння аб афiцыйным геральдычным сiмвале;
абгрунтаванне неабходнасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала.
У праекце палажэння аб нагрудным знаку павiнны быць указаны:
катэгорыi грамадзян, якiя ўзнагароджваюцца нагрудным знакам;
парадак прадстаўлення грамадзян да ўзнагароджання нагрудным знакам;
назва спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнага органа, iншай арганiзацыi;
парадак уручэння нагруднага знака;
парадак нашэння i размяшчэння нагруднага знака;
парадак выдачы дублiкатаў нагруднага знака i пасведчанняў да яго;
прававыя i сацыяльныя гарантыi грамадзянам, якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам.
Праект палажэння аб нагрудным знаку можа змяшчаць i iншыя звесткi аб узнагароджаннi грамадзян нагрудным знакам.
Рэгiструючы орган у пяцiдзённы тэрмiн накiроўвае паступiўшыя заяву i iншыя дакументы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, у Геральдычны савет для правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы афiцыйнага геральдычнага сiмвала, якi засноўваецца.
Артыкул 10. Абавязковая геральдычная экспертыза афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Абавязковая геральдычная экспертыза афiцыйных геральдычных сiмвалаў праводзiцца Геральдычным саветам у двухмесячны тэрмiн.
Па вынiках праведзенай абавязковай геральдычнай экспертызы Геральдычны савет выносiць адно з наступных экспертных заключэнняў:
аб магчымасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала;
аб неабходнасцi дапрацоўкi афiцыйнага геральдычнага сiмвала;
аб немэтазгоднасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала.
Падставамi для вынясення Геральдычным саветам экспертнага заключэння аб немэтазгоднасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала могуць быць:
неадпаведнасць прадстаўленых дакументаў патрабаванням, якiя змяшчаюцца ў частках першай i другой артыкула 9 гэтага Закона;
тоеснасць афiцыйнага геральдычнага сiмвала iншаму сiмвалу, якi раней быў унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгiстр, або зарэгiстраванаму ва ўстаноўленым парадку таварнаму знаку;
выкарыстанне ў якасцi афiцыйнага геральдычнага сiмвала элемента, якi ўвайшоў у агульнае ўжыванне з iншым сэнсам;
парушэнне геральдычных правiл, неадпаведнасць агульнадзяржаўным iнтарэсам, гiстарычным, нацыянальным, сацыяльным, культурным, прафесiйным i iншым традыцыям;
невыкананне патрабаванняў, якiя змяшчаюцца ў частцы дзявятай артыкула 8 гэтага Закона.
Аб вынiках праведзенай абавязковай геральдычнай экспертызы Геральдычны савет паведамляе рэгiструючаму органу ў пяцiдзённы тэрмiн з дня вынясення адпаведнага экспертнага заключэння.
Экспертнае заключэнне Геральдычнага савета можа быць абскарджана ў суд.
Артыкул 11. Прыняцце рашэння аб заснаваннi афiцыйнага геральдычнага сiмвала
Рэгiструючы орган у пяцiдзённы тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння Геральдычнага савета паведамляе зацiкаўленым арганiзацыям аб магчымасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала, або аб неабходнасцi яго дапрацоўкi, або аб немэтазгоднасцi яго заснавання.
Гербы, флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак, эмблемы i нагрудныя знакi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, флагi, сцягi, эмблемы, штандарты, нагрудныя i апазнавальныя знакi дзяржаўных органаў (за выключэннем iх структурных падраздзяленняў i падначаленых (уваходзячых у склад, сiстэму) арганiзацый), форменнае адзенне работнiкаў (ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў) дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый засноўваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь таксама могуць быць заснаваны афiцыйныя геральдычныя сiмвалы асобных службаў некалькiх арганiзацый рознай ведамаснай прыналежнасцi, якiя выконваюць аднолькавыя функцыi.
Зацiкаўленыя арганiзацыi, указаныя ў частцы другой гэтага артыкула, пасля атрымання паведамлення аб вынясеннi Геральдычным саветам экспертнага заключэння аб магчымасцi заснавання афiцыйнага геральдычнага сiмвала рыхтуюць праект нарматыўнага прававога акта i ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюць яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для прыняцця рашэння аб заснаваннi адпаведных афiцыйных геральдычных сiмвалаў.
Флагi, сцягi, эмблемы, штандарты, нагрудныя i апазнавальныя знакi структурных падраздзяленняў дзяржаўных органаў i падначаленых (уваходзячых у склад, сiстэму) арганiзацый, iншых дзяржаўных арганiзацый, флагi, эмблемы, нагрудныя i апазнавальныя знакi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый), форменнае адзенне работнiкаў рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў засноўваюцца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi пасля атрымання экспертнага заключэння Геральдычнага савета аб магчымасцi заснавання гэтых афiцыйных геральдычных сiмвалаў.
Афiцыйныя геральдычныя сiмвалы, якiя заснаваны з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, лiчацца несапраўднымi.
ГЛАВА 4
ДЗЯРЖАЎНАЯ РЭГIСТРАЦЫЯ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАЎ
Артыкул 12. Парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi афiцыйных геральдычных сiмвалаў
Вядзенне Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра ажыццяўляе рэгiструючы орган.
Рэгiструючы орган уносiць заснаваны афiцыйны геральдычны сiмвал у Дзяржаўны геральдычны рэгiстр разам з яго выявай, апiсаннем, палажэннем аб гэтым сiмвале i копiяй пасведчання аб яго дзяржаўнай рэгiстрацыi i выдае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi афiцыйнага геральдычнага сiмвала.
Новы (зменены) афiцыйны геральдычны сiмвал, якi засноўваецца замест зарэгiстраванага раней, а таксама дапрацаваны афiцыйны геральдычны сiмвал на падставе экспертнага заключэння Геральдычнага савета падлягаюць абавязковай геральдычнай экспертызе ў парадку, устаноўленым главой 3 гэтага Закона, i дзяржаўнай рэгiстрацыi.
Гербы, флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак, эмблемы спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, флагi, сцягi, эмблемы, штандарты i апазнавальныя знакi дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, форменнае адзенне работнiкаў (ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў) дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый рэгiструюцца пасля iх заснавання.
Нагрудныя знакi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый рэгiструюцца пасля iх заснавання, прамысловага вырабу i перадачы ў двух экзэмплярах кожнага нагруднага знака ў рэгiструючы орган i дзяржаўную ўстанову "Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь".
Флагi, эмблемы i апазнавальныя знакi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый), форменнае адзенне работнiкаў рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў рэгiструюцца пасля iх заснавання i выплаты дзяржаўнай пошлiны ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Нагрудныя знакi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый) рэгiструюцца пасля iх заснавання, прамысловага вырабу, перадачы ў двух экзэмплярах кожнага нагруднага знака ў рэгiструючы орган i дзяржаўную ўстанову "Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь" i выплаты дзяржаўнай пошлiны ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Выраб нагруднага знака можа ажыццяўляцца толькi пры яго адпаведнасцi выяве гэтага афiцыйнага геральдычнага сiмвала.
Артыкул 13. Выключэнне афiцыйных геральдычных сiмвалаў з Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра
Выключэнне афiцыйных геральдычных сiмвалаў з Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра ажыццяўляецца:
пры прыняццi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь рашэння аб скасаваннi афiцыйных геральдычных сiмвалаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак, спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый;
па заявах арганiзацый, якiя заснавалi афiцыйныя геральдычныя сiмвалы;
у выпадку спынення iснавання адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай або тэрытарыяльнай адзiнкi, спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання, палiтычнай партыi, прафесiянальнага саюза, iншага грамадскага аб'яднання, iх саюзаў (асацыяцый).
ГЛАВА 5
ВЫКАРЫСТАННЕ АФIЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СIМВАЛАЎ
Артыкул 14. Выкарыстанне гербаў i флагаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак, флагаў дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый)
Гербы i флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак, флагi дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый) (далей - гербы i флагi) размяшчаюцца ў iх будынках, памяшканнях пасяджэнняў i службовых кабiнетах iх кiраўнiкоў.
Гербы i флагi могуць размяшчацца ў тых месцах, дзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам прадугледжана размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь. Iх размяшчэнне ў гэтым выпадку вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Гербы i флагi могуць выкарыстоўвацца таксама ў час дзяржаўных свят i святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi, народных, працоўных свят i мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
Выкарыстанне гербаў i флагаў рэгламентуецца палажэннямi аб гэтых афiцыйных геральдычных сiмвалах.
Артыкул 15. Выкарыстанне сцягоў i штандартаў дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый
Выкарыстанне сцягоў i штандартаў дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, уключаючы парадак iх уручэння, вынасу, захавання i ўтрымання, вызначаецца кiраўнiкамi дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый.
Артыкул 16. Выкарыстанне выяў эмблем спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый)
Выявы эмблем спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый) (далей - выявы эмблем) размяшчаюцца ў месцах знаходжання гэтых фондаў, дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый.
Выявы эмблем могуць выкарыстоўвацца пры стварэннi нагрудных i апазнавальных знакаў, на бланках дакументаў, службовых пасведчаннях, ганаровых граматах i пiсьмах з падзякай, спецыяльнай тэхнiцы i сродках перамяшчэння, узнагароднай зброi, у друкаванай, рэкламна-iнфармацыйнай, сувенiрнай прадукцыi, кiна-, вiдэа- i фотаматэрыялах, пры правядзеннi мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю ўказаных у частцы першай гэтага артыкула фондаў, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, а таксама ў iншых мэтах.
Артыкул 17. Выкарыстанне нагрудных знакаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый)
Нагрудныя знакi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый) прызначаны для нашэння на форменным i цывiльным адзеннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 18. Выкарыстанне апазнавальных знакаў дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый)
Апазнавальныя знакi дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў, палiтычных партый, прафесiянальных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, iх саюзаў (асацыяцый) могуць выкарыстоўвацца для абазначэння прыналежнасцi iм тэрыторый, будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў, спецыяльнай тэхнiкi, iншых аб'ектаў.
Артыкул 19. Выкарыстанне форменнага адзення работнiкаў (ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў) дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый i рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў
Форменнае адзенне работнiкаў (ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў) дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый i рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб'яднанняў выкарыстоўваецца пры выкананнi прафесiйных задач, службовых абавязкаў, пры ўдзеле ў святочных мерапрыемствах, атрыманнi дзяржаўных узнагарод, узнагарод мiжнародных i грамадскiх арганiзацый Рэспублiкi Беларусь, назначэннi на пасаду, прысваеннi спецыяльных i воiнскiх званняў, а таксама ў iншых выпадках.
ГЛАВА 6
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 20. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб афiцыйных геральдычных сiмвалах
Парушэнне заканадаўства аб афiцыйных геральдычных сiмвалах цягне за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
Артыкул 21. Унясенне змянення ў закон
В части первой статьи 5 Закона Республики Беларусь от 12 июля 2000 года "О статусе столицы Республики Беларусь - города Минска" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 67, 2/185; 2011 г., N 64, 2/1822) слова ", флаг и знамя" заменить словами "и флаг".
Артыкул 22. Меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 23. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



База данных актуализирована по состоянию на 14.02.2020

Исправлена ошибка, из-за которой не отображались изображения.

Политика конфиденциальности